Мураўёўкі

Мураўёўкі — цэрквы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) на тэрыторыі анэксаванага Вялікага Княства Літоўскага, масавае будаваньне якіх разгарнулася па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Назва паходзіць ад імя расейскага генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва зь мянушкамі «вешальнік» і «людаед», які распрацаваў праграму «захадаў дзеля ўвядзеньня і перавагі ў Паўночна-Заходнім краі расейскай народнасьці» (рас. «мероприятий, имевших в виду водворение и преобладание в Северо-Западном крае русской народности») і з гэтай мэтай запрасіў у маскоўскага гаспадара Аляксандра II 500 тысячаў рублёў на аднаўленьне старых і будаваньне новых цэркваў у Віленскай і Гарадзенскай губэрнях. Яшчэ раней такія ж сродкі вылучылі Віцебскай, Магілеўскай і Менскай губэрням.

Мураўёўкі
Гарнізонная царква ў Бабруйску з асноўнымі элемэнтамі мураўёвак (купалы-цыбуліны — сымбаль расейскай культавай архітэктуры, высокія шатровыя дахі, паясы какошнікаў)

Сотні цэркваў-«мураўёвак» узводзіліся паводле тыповых праектаў і мусілі ўвасобіць праваслаўна-расейскія і царкоўна-традыцыйныя рысы архітэктуры Маскоўскай дзяржавы. Іхнае будаваньне мела вызначальную ідэйна-палітычную ролю ў справе русіфікацыі беларусаў (згодна з абвешчанай маскоўскім гаспадаром Мікалаем I тэзай «самадзяржаўе, праваслаўе, народнасьць»).

Тыпалёгія

Агульныя рысы

У 1865 годзе ўлады Расейскай імпэрыі выдалі адмысловыя «Правілы, якія трэба выконваць пры будаваньні праваслаўных цэркваў і прычэтніцкіх збудаваньняў у Паўночна-Заходнім краі» (рас. «Правила, которые следует соблюдать при постройке православных церквей и причетнических сооружений в Северо-Западном крае»), у якіх гісторыя беларускага народу тлумачылася з расейскіх манархічных і імпэрскіх пазыцыяў.

Урадавы сынод і Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі зацьвердзілі сэрыю тыповых праектаў, згодна зь якімі трэба было ўзводзіць храмы. Тым часам забаранялася індывідуальнае царкоўнае будаваньне ў зямянскіх маёнтках, а таксама праектаваньне вясковых храмаў землямерамі ў абыход чыноўнікаў губэрнскіх будаўнічых камісіяў. Такім парадкам вызначалася адносная аднароднасьць і стылёвае адзінства цэркваў, што будаваліся на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Храмы мусілі мець аднолькавы плян і зьмяшчаць архітэктурныя элемэнты, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы: цыбулепадобныя купалы, высокія шатровыя завяршэньні, какошнікі, дэкаратыўную ўзорыстасьць ды іншае.

Сынадальны кірунак

Асноўная адметнасьць Сынадальнага кірунку — брак адвольнай архітэктурнай творчасьці і строгая прывязка да кананізаваных Урадавым сынодам Расейскай імпэрыі разьвязкаў.

Маскоўска-Яраслаўскі кірунак

У часы кіраваньня Мікалая II у царкоўным будаваньні на ўзор было «найвысачэйша загадана» браць архітэктурныя помнікі Масквы і Яраслаўля XVI—XVII стагодзьдзяў, якія цаніліся паводле выказваньня Ігара Грабара(ru) за «непараўнальную казачнасьць» (рас. «несравненную сказочность»). Лічылася, што менавіта «лубочнае» маскоўска-яраслаўскае царкоўнае і церамнае дойлідзтва, у адрозьненьне ад бізантыйскага, было сапраўднай нацыянальнай расейскай архітэктурай.

Расейска-бізантыйскі кірунак

Расейска-бізантыйскі (новабізантыйскі) кірунак галоўным парадкам арыентаваўся на старажытныя ўзоры канстантынопальскіх цэркваў, «адкуль пайшла расейская нацыянальная архітэктура». Разам з тым адбывалася шмат пазычаньняў з архітэктурна-выразнага арсэналу ўладзімера-суздальскай і раньнемаскоўскай архітэктурных школаў.

Насаджэньне ўкосных крыжоў

Разам з будаваньнем мураўёвак, спраектаваных расейскімі архітэктарамі, у другой палове XIX стагодзьдзя замест традыцыйных высокамастацкіх сонцакрыжоў, вырабленых мясцовымі майстрамі, на купалы цэркваў на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага пачалі ставіць укосныя крыжы расейскай прамысловай вытворчасьці. Упершыню на царкоўныя купалы крыжы падобнага тыпу пачалі ставіць у Маскоўскай дзяржаве з ініцыятывы Івана IV Тырана. Тым часам не існуе праваслаўных канонаў, якія б рэглямэнтавалі абавязковасьць касой папярочкі на крыжы. Увогуле, не існуе «каталіцкіх» або «праваслаўных» крыжоў: крыжы ёсьць адзнакай мясцовай традыцыі, і ўкосныя крыжы — гэта ўласьцівасьць Расейскай праваслаўнай царквы.

Беларускі мастацтвазнаўца і этноляг Яўген Сахута зьвяртае ўвагу на тое, што сярод шматлікіх крыжоў, вырабленых мясцовымі беларускімі майстрамі ў другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя, няма ніводнага з касой папярочкай.

Зьнішчэньне помнікаў сакральнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага

Мураўёўкі 
Петрапаўлаўская царква ў Менску да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

Мураўёўкі 
Барысаглебская царква ў Наваградку да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

Мураўёўкі 
Спаскі манастыр у Полацку да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

Мураўёўкі 
Узьвіжанская царква ў Магілёве да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

Мураўёўкі 
Прадцечанская царква ў Віцебску да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

Мураўёўкі 
Мікольская царква ў Кобрыні да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

Мураўёўкі 
Ушэсьценская царква ў Моладаве да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

У другой палове XIX ст. ўчынялася масавае зьнішчэньне старажытных праваслаўных цэркваў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама эклектычная перабудова ў стылістыцы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы колішніх рымска-каталіцкіх, уніяцкіх і нават спрадвеку праваслаўных (Канстантынопальскі патрыярхат) помнікаў сакральнай архітэктуры. Падобным парадкам Маскоўская царква імкнулася абазначыць «кананічную» тэрыторыю. Фінансавалася гэтая справа з сродкаў, сабраных з удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў выглядзе штрафаў і кантрыбуцыяў.

Так, яшчэ ў 1863 годзе па аглядзе цэркваў Менскай губэрні падпалкоўнік Генэральнага штабу Расейскай імпэрыі архітэктар Зяленскі зацьвердзіў праекты на перабудову каля 100 будынкаў.

У выніку падобных рэканструкцыяў адбывалася зьнявечаньне кампазыцыяў і стылёвага разьвязку помнікаў архітэктуры, зьнішчаліся высокамастацкія фрэскі, алтары, амбоны ды іншае. Паводле падлікаў кандыдата мастацтвазнаўства Зянона Пазьняка, расейскія ўлады агулам зьнішчылі або зьнявечылі каля 2 тысячаў помнікаў беларускай сакральнай архітэктуры.

Найбольш характэрныя прыклады:

Перабудаваныя расейскімі ўладамі цэрквы таксама называюць мураўёўкамі.

Галерэя

Зьнявечаныя помнікі

Зруйнаваныя помнікі

Ацэнкі

Яшчэ ў савецкі час збудаваныя на загад расейскіх уладаў аднатыпныя цэрквы ацэньваліся як матэрыяльны выраз каляніяльнай палітыкі царызму. Разам з тым беларускі філёзаф і тэоляг Ірына Дубянецкая зазначае, што кладка неатынкаваных цэркваў-мураўёвак, збудаваных з бутавага каменю, ёсьць прыкладам беларускага сакральнага мастацтва (калі ня браць пад увагу мураўёўскія атрыбуты).

Мастак Мікола Купава зьвяртае ўвагу на тое, што ўлады СССР часьцей руйнавалі не расейскія цэрквы-мураўёўкі, а старажытныя помнікі беларускай сакральнай архітэктуры. Напрыклад, у Воршы адзіная збудаваная расейскімі ўладамі царква-мураўёўка засталася некранутай, прытым савецкія ўлады зьнішчылі чатыры царквы і два касьцёлы, якія былі помнікамі архітэктуры барока часоў Вялікага Княства Літоўскага; у Шклове таксама захавалася толькі царква-мураўёўка, а пад руйнаваньне трапілі каштоўныя помнікі сакральнай архітэктуры магілёўскага барока і клясыцызму; у Магілёве захаваліся дзьве царквы-мураўёўкі, тым часам места страціла тры царквы і два касьцёлы, помнікі архітэктуры барока, а таксама тры царквы і касьцёл, помнікі архітэктуры клясыцызму. Падобная выпадкі таксама назіралася ў Лагойску, Койданаве, Дзісьне, Горадні ды іншых.

Мастак і этнакультуроляг Тодар Кашкурэвіч праводзіць паралель паміж мураўёўкамі і царкоўнай архітэктурай Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі часоў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі:

Мураўёўкі  <...> гэта, я б сказаў, усьвядомлены культурны аспэкт. Мы маем справу з тэндэнцыяй: прасоўваньнем пэўнага стылістычнага моманту як вельмі істотнага ідэалягічнага. Карані цягнуцца з Масквы. Уся Беларусь — цэнтральныя гарады, цэнтральныя дарогі — застаўленыя рускай праваслаўнай царквой у псэўдарускім стылі. Амаль у тым жа кшталце, як у ХІХ ст. рабіліся «мураўёўкі». Яны вельмі добра разумеюць палітычны патэнцыял гэтага стылістычнага моманту: «грыбы» паставяць — пазначаць сваю тэрыторыю ўплыву. Як сабака меціць дрэвы. Гэта агромністы палітычны капітал, які вымяраецца нават грашовым эквівалентам. Мураўёўкі 

Тодар КашкурэвічДрама Гародні: нацыянальны праект як гульні ўлады (Архіўная копія) // «Наше мнение», 12 чэрвеня 2007 г.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Менск: «Ураджай», 2000. — 304 с.: іл. ISBN 985-04-0350-0.
  • Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
  • Носко М. М. Виленский генерал-губернатор М. Н. Муравьев и православное храмостроительство в Беларуси // Исторический поиск Беларуси: Альм. [постоянно действующего научного семинара имени И. В. Оржеховского]. — Минск, 2006. — С. 196—202
  • Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. ― М.: Прогресс-Традиция, 2010. ISBN 978-5-89826-326-8.

Tags:

Мураўёўкі ТыпалёгіяМураўёўкі Насаджэньне ўкосных крыжоўМураўёўкі Зьнішчэньне помнікаў сакральнай архітэктуры Вялікага Княства ЛітоўскагаМураўёўкі ГалерэяМураўёўкі АцэнкіМураўёўкі Глядзіце таксамаМураўёўкі ЗаўвагіМураўёўкі КрыніцыМураўёўкі ЛітаратураМураўёўкіАляксандар II (расейскі імпэратар)АнэксіяВялікае Княства ЛітоўскаеВіленская губэрняВіцебская губэрняГарадзенская губэрняМагілёўская губэрняМенская губэрняМіхаіл МураўёўНайсьвяцейшы ўрадавы сынодНароднасьцьПаўночна-Заходні крайПаўстаньне 1863—1864 гадоўРасейская моваРасейская праваслаўная царкваРасейская імпэрыяРасейцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Голас Часу (1945)Жомайдзь (Клецкі раён)Мікола ЕрмаловічПімен ПанчанкаРэжым ЛукашэнкіВячаслаў АдамчыкАндрэй КурэйчыкАркадзь СмолічЛюдміла РублеўскаяАндрэй ФедарэнкаСтаніслаў МанюшкаДругая сусьветная вайнаЮрась БарысевічМіс СусьветУкраінскі правапіс 1928 годуСэксАндрэй ХадановічЧарнобыльская катастрофаЗямляЮры БеленькіАндрэй ДынькоБанкаўскі рахунакСельская гаспадаркаТадзіяна Кляшторная8 сакавікаНаваполацакNokia 6233Сакрат ЯновічБраніслаў ТарашкевічСувязь (тэхніка)FTPІталія26 красавікаГомельКарл Фрыдрых ГаўсАлесь ПісьмянкоўЮрка МонічВалянцін АкудовічСахалінская вобласьцьЖанчына зьверхуАхоўны статусБеларускі клясычны правапісЗямля пад белымі крыламіРод (біялёгія)ФрыдрыхНаркотыкЯн ЧэрскіУкраінскае ПалесьсеМараторыйФранцішак СкарынаКруглянскі мостЗянон ПазьнякІтальянская моваЛеў СапегаДзед ТалашВікіслоўнікЖазэф Люі Гей-ЛюсакЮры ГумянюкКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»ГарнастайВіктар ШніпКові (рэжысэр)1896Дарога Р43 (Беларусь)ЛірыкаКарлес ПудждэмонРАУСГеалёгіяЧалавекСлавамір МрожакАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў🡆 More