Полацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°28′50″ пн. ш. 28°46′16″ у. д. / 55.48056° пн. ш. 28.77111° у. д. / 55.48056; 28.77111 28°46′16″ у. д. / 55.48056° пн. ш. 28.77111° у. д. / 55.48056; 28.77111
Эпархія Полацкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XV ст.
Дата скасаваньня 1832
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Полацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на левым беразе Дзьвіны, у Задзьвіньні. Дзейнічаў да 1832 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Полацкага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў (пякарні, бровара, лядоўні, кузьні, стайні, лазьні) і пладовага саду з агародам. У 1940-я гады касьцёл часткова зруйнавалі савецкія ўлады. У наш час у былым жылым корпусе месьціцца мэдычная ўстанова, руіны касьцёла патрабуюць неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1498 вялікі князь Аляксандар заснаваў у Полацку кляштар бэрнардынаў. У 1502 годзе манахі збудавалі першы драўляны касьцёл. У Інфлянцкую вайну (1558—1583) маскоўскія акупанты гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1563 годзе кляштарныя будынкі згарэлі ў пажары.

У 1696 годзе ваявода полацкі Аляксандар Слушка зноў запрасіў бэрнардынаў у Полацак, дзе ахвяраваў ім пляц на слабадзе Кабаку. Па яго сьмерці ахвяраваньні на кляштар рабілі Буйніцкія — падчашыя Полацкага ваяводзтва. У 1695 годзе кляштар перанесьлі на левы бераг Дзьвіны.

Па пажары 1758 году на месцы драўляных збудавалі мураваныя касьцёл і жылы корпус. У 1769 годзе касьцёл асьвяцілі. На 1772 год у кляштары было 10 манахаў, дзейнічала філязофская школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі задзьвінская частка Полацку апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1778 на месцы драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл і кляштарны корпус гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

Найноўшы час

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў пашкоджаньні.

Па вайне савецкія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл.

Архітэктура

Полацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў 
Касьцёл, сучасны стан

Касьцёл

Касьцёл — 2-вежавая 1-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам з трансэптам. Франтоны галоўнага і бакавога фасадаў мелі фігурныя завяршэньні. Над галоўным фасадам узвышаліся 4-ярусныя вежы, у трэцім ярусе якіх былі скразныя паўцыркульныя вокны. У плястыцы фасадаў выкарыстоўваўся клясычны ордэр.

Усярэдзіне нэф касьцёла перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем. Над уваходам на 2 слупах-пілёнах выступалі хоры, на іх і вышэй на званіцу вялі вітыя сходы.

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус — выцягнуты прастакутны ў пляне будынак, які з захаду завяршаецца пэрпэндыкулярна разьмешчаным крылом з трапезнай на першым паверсе. Будынак меў стрыманы дэкор: роўныя пілястры, прастакутныя ліштвы, прафіляваныя карнізы. Плян галерэйны з аднабаковым разьмяшчэньнем кельляў, перакрыцьці памяшканьняў скляпеністыя. Будынак накрывала дахоўка.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.

Вонкавыя спасылкі

Полацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000613

Tags:

Полацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў ГісторыяПолацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў АрхітэктураПолацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў ГалерэяПолацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў ЗаўвагіПолацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў КрыніцыПолацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў ЛітаратураПолацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў Вонкавыя спасылкіПолацак Касьцёл Сьвятой Ганны І Кляштар Бэрнардынаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗямляПанцеляймон ПанамарэнкаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)БеларусыФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўАнтонімыРэформа беларускага правапісу 1933 годуНідэрляндыУНІАНHTMLНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАРэстаранМаркёрГалоўная старонкаЛюбчаАдвечным шляхамТэхналёгіяЧорная дзіркаЎБісэксуальнасьцьЦэнтральная разьведвальная ўправаЎіндгукСакрат ЯновічСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»1530СадавінаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахГарбатаМіхась ДаніленкаІсьляндзкі коньУсевалад ІгнатоўскіБізантыйскі каляндарРагачоўКомсомольская правдаЛюдміла СільноваФізыкаСярэднебеларускія гаворкіЯпоніяВалянцін ЗубЛёнданЖанчына зьверхуМастацкая літаратураСяргей ГрахоўскіДрапежныя птушкіІзраільМядзьведзевыяГішпаніяУсяслаў ЧарадзейЦягнікПаразытызмЖыровічыЗянон Пазьняк1891Фэрдынанд РушчыцНаркамаўкаБарысаўВарончаХартумМаўнтын-Вію (Каліфорнія)Палітыка1751СтанкевіцаУкраінаСамасейМастацтваБудынакДзеяслоўКубак Ангельшчыны па футболе1874Магілёўская вобласьць🡆 More