Вялейка: горад у Беларусі

Вяле́йка — места ў Беларусі, на рацэ Вяльлі каля Вялейскага вадасховішча.

Адміністрацыйны цэнтар Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 26 760 чалавек. Знаходзіцца за 103 км на паўночны захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Полацак. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы.

Вялейка
лац. Vialejka
У цэнтры места
У цэнтры места
Вялейка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Вялейка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Вялейкі Сьцяг Вялейкі
Першыя згадкі: 1460
Горад з: 1795
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Плошча:
  • 12,8 км²
Насельніцтва: 26 760 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовыя індэксы: 222412, 222416, 222417
СААТА: 6213501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′0″ пн. ш. 26°55′0″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 26.91667° у. д. / 54.48333; 26.91667 26°55′0″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 26.91667° у. д. / 54.48333; 26.91667
Вялейка на мапе Беларусі ±
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка
Вялейка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://vileyka.minsk-region.by/

Вялейка, або Каралеўскі Куранец, — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся стары касьцёл у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.

Назва

Тапонім Вялейка ўтварыўся ад назвы ракі Вяльлі (на думку географа Вадзіма Жучкевіча, ад назвы прытока Вяльлі), якая ў гістарычных крыніцах завецца вялікай (Веля, Велья, Велея). Індаэўрапейскі корань назвы адсылае да значэньня 'заходні кірунак' і культу продкаў, а значыць зьвязвае і з культам бога Вялеса. Тым часам беларускі гісторык Вацлаў Пануцэвіч зьвязваў назвы Вяльлі і Вялейкі зь зьвязам заходнеславянскіх плямёнаў люцічамі.

Традыцыйная гістарычная назва места — Вялейка, што адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў. Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай і павелічэньні ўплыву польскай мовы назвы ракі і мястэчка пачалі пісацца па-польску: Вілія (польск. Wilia) і Вілейка (польск. Wilejka). Магчыма, гэта зрабілі, каб дапасаваць імя ракі да назвы сталічнай Вільні. Па другім падзеле Рэчы Паспалітай расейскія ўлады мэханічна зафіксавалі польскую назву — рас. Вилейка. Савецкія ўлады зрабілі беларускую трансьлітарацыю расейскай назвы — як і ў выпадку зь Менскам (Мінскам).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Вялейку як вялікакняскі маёнтак Каралеўскі Куранец датуецца 16 лістапада 1460 году. Пад 1464 годам упамінаецца дзяржаўца куранецкі Івашка (Ян) Кучук, маршалак гаспадарскі. У канцы XV ст. маёнтак перайшоў у вотчыну П. Мантыгірдавічу, а па ягонай сьмерці — да ўдавы Г. Гальшанскай. Зь сярэдзіны XVI ст. Куранец знаходзіўся ў валоданьні Мікалая Радзівіла «Чорнага», у 1558—1566 гадох — ува ўтрыманьні М. Нарушэвіча, з 1567 году — у М. Сноўскага. У гэты час на тэрыторыі маёнтку ўтварылася аднайменнае мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Куранец увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З 1567 году ў мястэчку існавала царква. У 1588 годзе маёнтак перайшоў да Льва Сапегі. На 1599 год мястэчка было цэнтрам староства.

Вялейка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  Вялейка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Герб Вялейскага павету з Пагоняй (1846, 1896 гг.)

У 1617 годзе паселішча ўпершыню ўпамінаецца пад дзьвюма назвамі — Куранец і Вялейка. У 1635 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза перадаў Вялейку ў валоданьне ваяводу смаленскаму А. Гасеўскаму. У 1667—1676 гадох мястэчкам валодаў скарбовы пісар Я. Эйдзятовіч. У 1676 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі перадаў яго Пацам.

У 1702 годзе староста вялейскі М. А. Пац зрабіў фундуш на карысьць царквы Сьвятога Спаса. У 1727 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на штотыднёвыя таргі ў нядзелі і на 3 кірмашы ў год. На 1765 год тут было 30 будынкаў. У 1773 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Ігната Куранецкага, да таго часу ў ім яшчэ не было ніводнай камяніцы. На 1789 год налічвалася 32 гаспадары-домаўладальнікі, 9 кутнікаў, 3 жыдоўскія радзіны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе 3 траўня 1795 году атрымала статус места і стала цэнтрам павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. 22 студзеня 1796 году расейскія ўлады зацьвердзілі мескі герб: «у чырвоным полі срэбная рака, па ёй плыве судна зь цюком тавараў і залатым коласам пасярэдзіне». На 1797 год — 49 будынкаў, працавала паштовая станцыя, на 1801 год — 62 будынкі, дзейнічала царква, працавалі карчма і млын. У 1810 годзе адбыўся вялізны пажар.

На 1841 год у Вялейцы было 220 будынкаў, 15 вуліцаў і завулкаў, дзейнічалі 3 царквы і юдэйская малітоўная школа, працавалі 6 крамаў і 5 корчмаў, правіянцкі магазын і перавоз. На 1860 год — 272 будынкі, дзейнічалі царква, 3 капліцы і 3 юдэйскія малітоўныя школы, працавалі шпіталь, бровар і 14 крамаў.

За часамі вызвольнага паўстаньня 14 красавіка 1831 году Вялейку на пэўны час вызвалілі з-пад расейскай улады. У наступнае нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў ваколіцах места дзейнічаў аддзел В. Козела. У 1874 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады гвалтоўна ператварылі збудаваны ў 1863 годзе касьцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Апроч таго, у 1865 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку і адкрылі народную вучэльню.

У канцы XIX ст. у Вялейцы было 496 будынкаў, дзейнічалі 2 царквы, капліца і 4 юдэйскія малітоўныя школы, працавалі прыходзкая вучэльня, шпіталь, завод штучнай вады і ліманаду, паштовая станцыя, 48 крамаў і 8 корчмаў, у нядзелі адбываліся таргі. У 1907 годзе празь места праклалі чыгунку, у гэты час тут было 630 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 Вялейку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Вялейка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Беларуская кнігарня ў Вялейцы, упрыгожаная бел-чырвона-белымі сьцягамі, 1928 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялейка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары места, а таксама Гарадоцкай, Крайскай, Лебедзеўскай, Маладэчанскай, Радашкавіцкай і Хаценчыцкай воласьцяў Вялейскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вялейка ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 году места занялі польскія войскі, пазьней — бальшавікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вялейка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год — 876 будынкаў, дзейнічалі 2 царквы, касьцёл і сынагога, працавалі 7-клясная школа, гімназія, паліцэйскі пастарунак і вязьніца. На 1935 год — 29 вуліцаў, пляц, лякарня, кінатэатар, народны дом, электрастанцыя, ласазавод.

У Вялейцы дзейнічалі арганізацыі Беларускай сялянска-работніцкай грамады (26 жніўня 1928 году адбыўся павятовы зьезд) і Таварыства беларускай школы (13 траўня 1928 году адбыўся павятовы зьезд). У рабоце зьездаў удзельнічалі Рыгор Шырма, Аляксандар Уласаў. Адным з кіраўнікоў мясцовага грамадзка-дэмакратычнага руху быў Флягонт Валынец. У Беларускім народным доме вялася палітычна-асьветная работа, пры ім існаваў драматычны тэатар (кіраўнік А. Каляда). Спэктаклі ставіліся ў будынку пажарнай аховы на Рынку (цяпер галоўны будынак Вялейскага краязнаўчага музэю).

У 1939 годзе Вялейка ўвайшла ў БССР, дзе 4 сьнежня 1939 году стала цэнтрам вобласьці. У гэты час тут было 911 будынкаў, сярэдняя і 2 няпоўныя сярэднія школы, дом культуры, кінатэатар, друкарня, паштова-тэлеграфная кантора, электрастанцыя, 2 лесапільныя заводы, 2 паравыя млыны. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

З чэрвеня 1946 году Вялейка стала цэнтрам раёну (з студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці). 13 красавіка 2001 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Вялейка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVIII стагодзьдзе: 1765 год — 126 чал. у мястэчку Вялейцы і 156 чал. у сяле Вялейцы; 1797 год — 310 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1801 год — 241 чал.; 1841 год — 1369 чал.; 1860 год — 2931 чал.; 1880 год — 3450 чал., у тым ліку паводле веры: 1828 праваслаўных, 369 каталікоў, 3 пратэстанты, 1241 юдэй, 9 магамэтанаў; паводле стану: 178 шляхцічаў, 24 духоўнага стану, 28 ганаровых грамадзянаў, 1855 мяшчанаў, 7 сялянаў, 351 вайсковец, 7 інш.; 1888 год — 4076 чал.; 1889 год — 4060 чал. (2009 муж. і 2051 жан.); 1897 год — 3560 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 4060 чал.; 1921 год — 3,4 тыс. чал.; 1931 год — 5533 чал.; 1939 год — 7,5 тыс. чал.; 1945 год — 3353 чал.; 1955 год — 7940 чал.; 1959 год — 8,2 тыс. чал.; 1965 год — 10,8 тыс. чал.; 1969 год — 12,5 тыс. чал.; 1970 год — 12,2 тыс. чал.; 1989 год — 25 тыс. чал.; 1991 год — 29,5 тыс. чал.; 1993 год — 29,1 тыс. чал.; 1995 год — 29,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 29,1 тыс. чал.; 2007 год — 28,8 тыс. чал.; 2008 год — 28,6 тыс. чал.; 2009 год — 28,3 тыс. чал.; 2009 год — 26 836 чал. (перапіс); 2016 год — 26 831 чал.; 2017 год — 26 751 чал.; 2018 год — 26 760 чал.

Адукацыя

У Вялейцы працуюць 4 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, школа-інтэрнат, 10 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе больнічны комплекс.

Культура

  • Дом культуры, 3 бібліятэкі, народны тэатар.
  • Народны ансамбль гітарыстаў «Адэліта».

Мас-мэдыя

  • «Рэгіянальная газета» (масавае выданьне, якое зьмястоўнасьцю значна пераўзыходзіць раённую газэту)
  • «Шлях перамогі» («раёнка»)

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Нароцкая вуліца Бэрнардынская вуліца
17 верасьня вуліца Асіпаўская вуліца Пушкінская вуліца
Аляксандра II вуліца
11 лістапада вуліца
Астроўскага вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Вадап’янава вуліца Юраўская вуліца рас. Свято-Георгиевская улица
Горкага вуліца Сьвятаянская вуліца
Дзяржынскага вуліца Пагулянка вуліца Арлоўскага вуліца
Камсамольская вуліца Прыгожая вуліца
Красіна вуліца Слабадзкая вуліца
Кастрычніцкая вуліца Мікалаеўская вуліца 3 мая вуліца
Лаўрыновіча вуліца Порсаўская вуліца Плянэрная вуліца
Маякоўскага вуліца Гімназічны завулак
Піянэрская вуліца Завальная вуліца Жвіркі вуліца
Пушкінская вуліца Ясная вуліца
Савецкая вуліца Вялікая вуліца
Менская вуліца
Менска-Дзісенская вуліца
Аляксандраўская вуліца
Юзэфа Пілсудзкага вуліца (1921—1939)
Беларуская вуліца (1941—1944)
Сацыялістычная вуліца Віленская вуліца
Свабоды плошча Юраўскі пляц рас. Георгиевская площадь
Стаханаўская вуліца Халапоўская вуліца
Цэнтральная плошча Рынак пляц
Чайкоўскага вуліца Генрыха Сянкевіча вуліца
Чырвонаармейская вуліца Доўгая вуліца Бандурскага вуліца
Шубіна вуліца Чыгуначная вуліца

З урбананімічнай спадчыны Вялейкі да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Садовая.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

У Вялейцы разьмяшчаецца 43-ці вузел сувязі ВМФ Расеі (54°27′50″ пн. ш. 26°46′40″ у. д. / 54.46389° пн. ш. 26.77778° у. д. / 54.46389; 26.77778), які забясьпечвае сувязь на звышдоўгіх частасьцях Галоўнага штабу ВМФ з атамнымі падводнымі лодкамі, што знаходзяцца на баявым дзяжурстве ў водах Атлянтычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

На беразе Вялейскага вадасховішча знаходзіцца зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Вялейка». У месьце — гатэль «Вілія».

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вялейка НазваВялейка ГісторыяВялейка НасельніцтваВялейка ЗабудоваВялейка ЭканомікаВялейка Турыстычная інфармацыяВялейка ГалерэяВялейка Месты-сябрыВялейка АсобыВялейка ЗаўвагіВялейка КрыніцыВялейка ЛітаратураВялейка Вонкавыя спасылкіВялейкаБеларусьВялейскае вадасховішчаВялейскі раёнВяльляГорадДокшыцыМаладэчнаМенскМенская вобласьцьМядзелПлешчаніцыПолацакСмаргонь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прыдатак (мовазнаўства)ГарбатаУладзіслаў СыракомляРадСлавамір АдамовічРахункаводГавейкаРэформа беларускага правапісу 1933 годуМарт (імя)Васіль ІгнаценкаЗамакПолацакВуліца Янкі Лучыны (Менск)Уніфікаваная назва рэсурсу15 красавікаІгнат ПрановічThe SuperbullzАПагоняЛіндаТрстэнікГомельская вобласьцьПераклады Бібліі на беларускую мовуАнгельская моваАлесь БадакАлесь РазанаўЛявон ВашкоВышэйшая школа (выдавецтва)Інвэстыцыйны фондАс (імя)Лідзкі замакАксана БязьлепкінаДыялекты беларускай мовыКарлес ПудждэмонБэрсэнБірылаВольфганг Амадэй МоцартМыш курганцаваСказБеларуская Народная РэспублікаНадвор’еАдам ГлёбусЕсьманБлакітная сойкаСлуцкі збройны чынНізкі РынакПрамысловасьцьКрыж Эўфрасіньні ПолацкайСмаленскДжавагарлал НэруКурыцаTor BandБусел белыНаркамаўкаВікісховішчаСорга двухколернаеПольшчаКнураУладзімер Аляксеевіч АрлоўУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціГалаўны мозагТаксі1919Дзесяцідзённая вайнаГукАўгуст МоцныВадзім БолбасХартыя’97Дразды (гурт)Усебеларускі народны сходІмя па бацькуКінэматографМустафа Кемаль АтатуркПрыслоўеІгар Кабілянскі🡆 More