Валынцы

Валы́нцы — вёска ў Беларусі, на рацэ Дрысе.

Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 771 чалавек. Знаходзяцца за 21 км на паўднёвы захад ад Дрысы, за 4 км ад прыпыначнага пункту Беніслаўскага (лінія Полацак — Бігосава).

Валынцы
лац. Vałyncy
Крыж на месцы касьцёла
Крыж на месцы касьцёла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дрысенскі
Сельсавет: Валынецкі
Насельніцтва: 771 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2151
Паштовы індэкс: 211610
СААТА: 2210819036
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°42′28.41″ пн. ш. 28°11′9.06″ у. д. / 55.7078917° пн. ш. 28.18585° у. д. / 55.7078917; 28.18585 28°11′9.06″ у. д. / 55.7078917° пн. ш. 28.18585° у. д. / 55.7078917; 28.18585
Валынцы на мапе Беларусі ±
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Валынцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Валынцы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, адукацыйны цэнтар. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Юр’я ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Валынцы ўпамінаюцца ў пачатку XVII ст., калі кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў іх Полацкаму езуіцкаму калегіюму з мэтаю заснаваньня тут духоўнай сэмінарыі. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Валынцы 
Касьцёл Сьвятога Юр'я і кляштар дамініканаў. Н. Орда, 1875—1876 гг.

У XVIII ст. Валынцы знаходзіліся ў валоданьні Забельскіх-Шчытаў, якія ў 1716 годзе збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1731 годзе пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў. У 1746 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на штогадовыя кірмашы. У 1749—1766 гадох манахі-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касьцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касьцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будоўляй вядомы віленскі архітэктар Ян Гляўбіц. Пры кляштары ўтварыўся першы ва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Валынцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. З 1813 году кляштар стаў рэзыдэнцыяй візытара (куратара навучальных установаў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. У 1-й палове XIX ст. у Валынцах жыў і навучаўся пісьменьнік А. Вярыга-Далеўскі. Па забароне расейскімі ўладамі Уніі ў 1839 годзе мясцовыя вернікі, не жадаючы далучацца да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), перайшлі пад апеку касьцёла. Неўзабаве расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіюм. На 1904 год пад назвай Валынцы існавалі мястэчка (84 двары), слабада (31 двор) і пагост (3 двары), штогод праводзіліся кірмашы. У 1908 і 1912 гадох у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выставы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Валынцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валынцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Валынцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну, з 1929 году — сельсавету. У 1930-я гады бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну Валынцы значна пацярпелі.

У 1944—1950 гадох савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры віленскага барока — касьцёл Сьвятога Юр’я і кляштар дамініканаў. На 1995 год у вёсцы было 394 двары. У 2006 годзе Валынцы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 376 чал. (206 муж. і 170 жан.), зь іх шляхты 4 муж. і 12 жан., духоўнага стану каталіцкага 37 муж., мяшчанаў-хрысьціянаў 12 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 68 муж. і 72 жан., сялянаў зямянскіх 55 муж. і 64 жан., аднадворцаў 2 муж., адстаўных салдатаў 3 муж., дваровых людзей 25 муж. і 12 жан.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 601 чал.; 1995 год — 990 чал.; 1999 год — 927 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 791 чал.; 2010 год — 771 чал.

Інфраструктура

У Валынцах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

ААТ «Прудзінкі» — мяса-малочная спэцыялізацыя.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Валынцах штогод праводзіцца фэст народнай песьні «Зьбіраем зорны карагод». Дзейнічае краязнаўчы музэй імя Яна Чэрскага.

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.: фрагмэнты)
  • Школа жыдоўская (канец XIX — пачатак XX ст.)

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Валынцы ГісторыяВалынцы НасельніцтваВалынцы ЭканомікаВалынцы Турыстычная інфармацыяВалынцы КрыніцыВалынцы ЛітаратураВалынцы Вонкавыя спасылкіВалынцыАграгарадокБеларусьВалынецкі сельсавет (Дрысенскі раён)Віцебская вобласьцьДрысаДрыса (рака)Дрысенскі раёнПолацак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарбатаКінарэжысэрВіленскі крайМікалай Казак (мастак)Старажытны ЭгіпетУладзіслаў ГалубокІван ЧыгрынаўМіхаіл ШыбунПамылкаВікісховішчаРэфэрэндум у Беларусі 2004 годуДругая сусьветная вайнаПрыкладная матэматыкаРужанецЗянон ПазьнякПечываНавінкі (газэта)Герб ЛьвоваЦмокМіл (імя)ЛіцьвіныСтаматалёгіяТаксіЭйтаВалеры МаракоўШтучны інтэлектМагілёўРэгіёны ФранцыіВытворнае словаГорадняСучаснасьцьНаркамаўкаРэжым ЛукашэнкіХатыньСувязь (тэхніка)Энцыкляпэдыя гісторыі БеларусіБеларусьСыстэмы зьлічэньняПаўлінка (п’еса)Парнаграфія ў ЗШААльбэрт ШвайцэрВяйнямёйнэнКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)ВікікнігіСпортынг ЛісабонТравеньГарэлкаКінатэатарВікізьвесткіНапалеон IIIКіляграмПарыжКасьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)Мастацтва (часопіс)Георгіеўская стужкаСмаргоньТрэйнчэ Кээвэр292.geКузьма ЧорныНікола ТэслаДэбіянЯнка КупалаНью-МэксыкаКазЗьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)🡆 More