Полацкае Ваяводзтва

По́лацкае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Вялікага Княства Літоўскага.

Плошча каля 18,8 тыс. км². Сталіца — места Полацак. Найбольшыя месты і мястэчкі: Асьвея, Бешанковічы, Глыбокае, Дзісна, Друя, Лепель, Ула і Ўшачы.

Полацкае ваяводзтва
лац. Połackaje vajavodztva
Полацкае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Полацак
Дата ўтварэньня 1504
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы Ваяводы полацкія
Кашталяны Кашталяны полацкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 18,8 тыс. км²
Час існаваньня 1504—1793
Месцазнаходжаньне Полацкаага ваяводзтва
Полацкае ваяводзтва на мапе
Полацкае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Полацкае Ваяводзтва 
Ульскі замак

У 1504 годзе Полацкае намесьніцтва (колішняе Полацкае княства) атрымала статус ваяводзтва. У 1537 годзе на карысьць Маскоўскай дзяржавы страчаны Себеж і шэраг дробных памежных воласьцяў (г. зв. «Завалочча»). У 1563—1581 гадох войскі маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана акупавалі значную частку Полаччыны.

У 1618 годзе ў выніку вайны з Маскоўскай дзяржавай у склад ваяводзтва вярнуліся Невельская і Себеская воласьці. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Полаччыну акупавалі войскі маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Полацкага ваяводзтва ліцьвінамі (літвой): «литвин… торговый человек города Полоцка Ондрей Митев» (1609—1610 гады), «…приехал <…> ис Полотцка ко Пскову <…> торговой литвин Спиридонка Кондратьев» (1623 год), «…литвин торговый человек полочанин Кондрашко Яковлев сын» (1625 год), «…Васька Ондреев в роспросе сказался: родом он литвин Полотцкого повету» (1631 год), «литвин Янька Бобровский… Полоцкого повету, шляхецкий сын», «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете» (абодва 1632 год), «…на литвина, на полочанина, торгового человека, на Левку Схомроченкова» (1649 год), «…а взятой мужик сказал: из Полотцка литвин, Яном зовут Ярин» (1656 год), «Климановский Богдан… литва, полоцкая шляхта» (1660 год). Яшчэ ў 1506 годзе ліцьвінам запісаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце выдатны асьветнік і першадрукар Францішак Скарына: лац. Fran. de Poloczko, Litphanus. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Празе значыцца Basilius Kamisky Polotiensis Lituanus (1597 год), а ў мэтрыцы сэмінарыі Оламаўцу — Ambrosius Druhovina Lithvanus Polocensis (1682—1683 гады).

У 1773 годзе ў зьвязку з захопам Расейскай імпэрыяй значнай часткі ваяводзтва, ягоную сталіцу перанесьлі ва Ўшачы. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) пад расейскай уладай апынулася рэшта тэрыторыі Полаччыны.

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «Пагоня ў белым полі».

Ваяводзкая харугва была белага або, паводле іншых зьвестак, ружовага колеру з выяваю гербу Пагоня ў цэнтры.

Мескія гербы атрымалі Друя, Дзісна, Невель, Полацак, Себеж, Ула, Ушачы.

Геаграфія

Полацкае Ваяводзтва 
Аблога Полацку, 1579 г.

На поўначы межавала з Інфлянтамі і Маскоўскай дзяржавай, на ўсходзе — зь Віцебскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на поўдні — зь Менскім паветам Менскага ваяводзтва, на захадзе — з Ашмянскім і Браслаўскім паветамі Віленскага ваяводзтва.

Рака Дзьвіна падзяляла ваяводзтва на дзьве роўныя часткі. Большасьць тэрыторыі на поўнач ад яе займалі слабазаселеныя дзяржаўныя і магнацкія воласьці, асноўная частка шляхецкіх маёнткаў ляжала на поўдзень ад Дзьвіны.

На тэрыторыі ваяводзтва знаходзіліся месты і мястэчкі: Арэхаўна, Асьвея, Бабынічы, Бачэйкаў, Бешанковічы, Валосавічы, Валынцы, Варонеч, Ветрына, Галубічы, Гарбачэва, Глыбокае, Гомель, Губін, Дзісна, Друя, Дрыса, Камень, Каханавічы, Кублічы, Лепель, Лужкі, Лявонпаль, Невель, Павульле, Пліса, Полацак, Празарокі, Пышна, Росіца, Себеж, Селішча, Сіроцін, Ула, Ушачы, Чашнікі, Юхавічы, Экімань, Язна.

Магдэбурскае права мелі Бешанковічы (4.10.1634), Дзісна (20.01.1569), Друя (3.03.1620), Невель (3.03.1623), Полацак (4.10.1498), Себеж (22.03.1623), Селішча, Сіроцін (12.01.1767), Ула (31.03.1648), Ушачы (23.06.1758).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Полацкае Ваяводзтва 
Панарама Полацку, 1812 г.

Ваяводзтва не падзялялася на паветы. У ягоны склад ўваходзілі Дзісьненскае, Лепельскае і Невельскае староствы (дзяржаўныя воласьці), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Ваяводзкі і павятовы соймікі праходзілі ў Полацку, з 1773 году — ва Ўшачах. Полацкая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал (аднаго на «літоўскую» і аднаго на «рускую» кадэнцыю).

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Полацкае ваяводзтва налічвала 23 204 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 186 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 41 тыс. чал.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Полацкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Паводле вялікакняскіх прывілеяў, мясцовы ваявода (як і віцебскі) прызначаўся толькі са згоды мясцовай шляхты.

Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода полацкі паводле значнасьці займаў месца пасьля люблінскага і перад бельскім. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 21 ваяводу і 16 кашталянаў.

Ваяводзкі мундзір быў аднолькавым з смаленскім — малінавы («кармазыновы») кунтуш і цёмна-сінія («гранатовыя») жупан і адвароты.

Архітэктура

Драўляная

На Полаччыне склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная

У XVIII ст. у мураваную архітэктуру Полаччыны прыйшла стылістыка віленскага барока.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Полацкае Ваяводзтва ГісторыяПолацкае Ваяводзтва СымболікаПолацкае Ваяводзтва ГеаграфіяПолацкае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПолацкае Ваяводзтва ДэмаграфіяПолацкае Ваяводзтва УраднікіПолацкае Ваяводзтва АрхітэктураПолацкае Ваяводзтва ЗаўвагіПолацкае Ваяводзтва КрыніцыПолацкае Ваяводзтва ЛітаратураПолацкае ВаяводзтваАсьвеяБешанковічыВялікае Княства ЛітоўскаеГлыбокаеДзіснаДруяЛепельМестаПолацакУлаУшачы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гарадоцкі замакРусіфікацыя БеларусіБеларуская сацыялістычная грамадаАрхіў120-я зэнітна-ракетная брыгадаКубінскі крызісЯцьвягіЗборная Аргентыны па футболеЮры Алелькавіч (1559—1586)НарымонтГрамадзкае аб’яднаньнеРаман СкірмунтБеларускі нацыяналізмЕва ВежнавецВольга ХарланАнтон Сокал-КутылоўскіВалодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)Tor BandМіхал Францішак СапегаВільня1200Лацінская АмэрыкаЯкуб ЯсінскіВасіль ЗахаркаРак (знак задыяку)МоваВялікі Бор (Хвойніцкі раён)Слонімская гарадзкая арганізацыя БНФБлакітніца звычайнаяБел-чырвона-белы сьцягФундацыя «Вікімэдыя»Міт РомніГарадзенскі Сойм (1793)Эманюэль 5ДрэваЛічэбнік26 сакавікаРэжым чорных палкоўнікаўПрыметнікТатуіроўкаБатько наш — Бандера, Україна — мати!НаркамаўкаІван ЛуцкевічЭнэргаатамДзьвінскУстаўныя граматы БНРМэрБелы колерАліўкавы алейСлуцкае княства640Салідарнасьць (прафсаюз)Паўночны Воўк (гурт)Сельская гаспадаркаТранятаБеларусыФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўІсламская дзяржаваАстраноміяДзейнікАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыТрыпураМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахБэрлінскі мурЮр’я🡆 More