Найсьвяцейшы Ўрадавы Сынод

Найсьвяцейшы ўрадавы сынод (рас.

Святейший правительствующий синод, Святейший Всероссийский Правительствующий Синод) — найвышэйшы орган кіраваньня ў Расейскай праваслаўнай царкве ў 1721—1917 гадох, усталяваны замест скасаванага Маскоўскага патрыярха дзеля беспасярэдняга кіраваньня царквой маскоўскімі гаспадарамі (расейскімі імпэратарамі). Разам з урадавым сэнатам належаў да сыстэмы найвышэйшых органаў дзяржаўнага кіраваньня Расейскай імпэрыі. На практыцы ўрадавым сынодам з волі маскоўскага гаспадара кіравалі сьвецкія обэр-пракуроры.

Найсьвяцейшы Ўрадавы Сынод
Будынак урадавых сэнату і сыноду (рас. Правительствующие Сенат и Синод) у Санкт-Пецярбургу

Гісторыя

Найсьвяцейшы Ўрадавы Сынод 
Сябры ўрадавага сыноду з обэр-пракурорам, 1911 г.

Па сьмерці патрыярха Андрыяна маскоўскі гаспадар Пётар I прызначыў месцаахоўнікам патрыяршага стальца Стэфана (Яворскага). З кампэтэнцыі апошняга Пётар I вылучыў кадравыя і адміністрацыйныя пытаньні. У 1718 годзе маскоўскі гаспадар даручыў распрацаваць статут новага калегіяльнага органу кіраваньня Маскоўскай царквы. У 1721 годзе Пётар I заснаваў Духоўную калегію, якая неўзабаве атрымала афіцыйную назву «Найсьвяцейшы ўрадавы сынод». За Кацярынай II замест «урадавага» ў назьве ўжывалася слова «духоўны».

Найсьвяцейшы Ўрадавы Сынод 
Дакумэнт Слуцкай духоўнай вучэльні Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у якім загадваецца прымушаць вучняў-беларусаў як у час заняткаў, так і па-за заняткамі размаўляць выняткова на расейскай мове, а за беларускую мовуштрафаваць

Да 1901 году сябры ўрадавага сыноду прыносілі наступную прысягу: рас. Исповѣдую же с клятвою крайняго Судію Духовныя сея Коллегіи быти Самаго Всероссійскаго Монарха Государя нашего всемилостивѣйшаго.

У 1917 годзе аднавіўся Маскоўскі патрыярхат, новым патрыярхам абралі Ціхана. Фактычна ўрадавы сынод спыніў сваё існаваньне.

Структура і дзейнасьць

Урадавы сынод складаўся з найвышэйшых герархаў Расейскай праваслаўнай царквы, на чале яго стаяў сьвецкі чыноўнік — обэр-пракурор, якога прызначанаў расейскі імпэратар. Праз обэр-пракурора падтрымліваліся ўсе зьвязкі ўрадавага сыноду зь дзяржаўнымі органамі. У XVIII—XIX стагодзьдзях обэр-пракурорамі даволі часта прызначалі вайскоўцаў.

Урадавы сынод выдаваў пастановы датычна веры і царквы, якія былі абавязковымі як для духоўных асобаў, так і для вернікаў.

Значэньне

Заснаваньне ўрадавага сыноду выявілася падпарадкаваньнем Расейскай праваслаўнай царквы сьвецкай уладзе і азначала абмежаваньне сфэры яе дзейнасьці. Ператварэньне РПЦ у частку дзяржаўнага апарату прывяло да пашырэньня ерасяў, фармаваньня разнастайных сэктаў, страты даверу да царквы з боку часткі вернікаў.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Найсьвяцейшы Ўрадавы Сынод ГісторыяНайсьвяцейшы Ўрадавы Сынод Структура і дзейнасьцьНайсьвяцейшы Ўрадавы Сынод ЗначэньнеНайсьвяцейшы Ўрадавы Сынод ЗаўвагіНайсьвяцейшы Ўрадавы Сынод КрыніцыНайсьвяцейшы Ўрадавы Сынод ЛітаратураНайсьвяцейшы Ўрадавы СынодПатрыярх Маскоўскі і ўсяе РасеіРасейская моваРасейская праваслаўная царкваРасейская імпэрыяСэнат Расейскай імпэрыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беластоцкая вобласьцьСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііЛаўры Крыстыян РэландэрРужанскі палацHTMLХрысьціна (каралева Швэцыі)Станіслаў Нарбут (лекар)Усяслаў ЧарадзейВасіль БыкаўМенскі завод колавых цягачоўЛімаКраёўцыПраваслаўная царкваМайкл СьмітВячаслаў МолатаўБірута (карціна Казімера Альхімовіча)Гораў ВелікапольскіЭўраМенскі замакКалінінградNokia N72Капараўскі сельсаветЯкуб КоласNec MergiturRSSЯзафат КунцэвічDarožnaja sietkaПружаныЛюбоўКлічаўскі раёнМарыя ПрымачэнкаБеларускі арабскі альфабэтВэб-старонкаЛясныя братыБругеДразды (гурт)Сьпіс гарадоў БеларусіВалошкаСусьветнае павуціньнеПарнаграфія ў БеларусіПадзелы Рэчы ПаспалітайЗяма ПівавараўMicrosoft WindowsКастусь КаліноўскіЭнэргіяУладзіслаў ГарбацкіТаполя1991Паморскае ваяводзтваБеластокАркадзь КуляшоўІрляндцыРыбакМаркёрВяснаЭміль Гэгле СвэнсэнВушкіЖамойтыВайна за незалежнасьць ЛатвііШальнікавыяПарэчча (горад)ГадвілаМікола ЦудатворцаСлоўнік Насовіча🡆 More