Тэлефонны Плян Нумарацыі Беларусі

Тэлефо́нны плян нумара́цыі Белару́сі — парадак разьмеркаваньня і замацаваньня нумарацыі за сеткамі электрасувязі агульнага карыстаньня ў Беларусі.

Паводле Закону Рэспублікі Беларусь ад 2005 году «Аб электрасувязі», Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляе вызначэньне патрабаваньняў да нумарацыі сетак электрасувязі, а таксама «вылучэньне і зьняцьце рэсурсу нумарацыі». Згодна з 16-м артыкулам Закону вылучэньне, выкарыстаньне і зняцьце рэсурсу нумарацыі ажыцьцяўляецца «ў адпаведнасьці з сыстэмай і плянам нумарацыі сеткі электрасувязі агульнага карыстаньня, зацьверджанымі Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым «прынамсі 10 % абсягу рэсурса нумарацыі прызначаецца для забесьпячэньня патрэбаў дзяржаўнага кіраваньня, нацыянальнай бясьпекі, абароны, ахова правапарадку і стварэньня экстраных службаў». Групай стандартызацыі Міжнароднага саюза электрасувязі 5 сьнежня 1994 году Рэспубліцы Беларусь быў вылучаны міжнародны тэлефонны код 375. Рашэньнем Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь код быў упершыню ўведзены ў дзеяньне 16 красавіка 1995 году.

Парадак набору

Для ўсіх немясцовых тэлефонных званкоў патрабуецца набраць 8, дачакацца гудка (выключэньне складаюць пэўныя лічбавыя АТС), пасьля чаго набраць 0 для злучэньня ўнутры краіны і пры званках на мабільныя тэлефоны (выключэньне — званкі на нумары адмысловых сэрвісаў), альбо 10 для міжнародных тэлефанаваньняў

Геаграфічныя коды

Код зоны складаецца з двух знакаў, затым ідзе ўнутрызонавы код населенага пункта (1 альбо 2 лічбы), затым — нумар тэлефона. Для Менску і Менскага раёну код гораду адсутнічае (нумары ў фармаце +375 17 xxx-xx-xx).

15 — Гарадзенская вобласьць

16 — Берасьцейская вобласьць

17 — Менская вобласьць

21 — Віцебская вобласьць

22 — Магілёўская вобласьць

23 — Гомельская вобласьць

Нумарацыя ISDN

Сетка ISDN — лічбавая сетка з інтэгральным абслугоўваньнем — гэта сетка, якая забясьпечвае цалкам лічбачыя злучэньні паміж канцавымі прыладамі для падтрымкі шырокага спэктра моўных і інфармацыйных паслугаў.

МНТС, АМТС, МНТС-1, МНТС-2

  • 13 — Замоўныя і даведкавыя службы МНТС і АМТС
  • 14 — Замоўныя і даведкавыя службы МНТС і АМТС
  • 18 — Замоўныя і даведкавыя службы МНТС і АМТС
  • 20 — МНТС-1
  • 24 — МНТС-2

Негеаграфічныя тэлефонныя коды

Падчас набору нумароў у сетках мабільнай сувязі дзейнічаюць тыя ж правілы, што і ў сетках фіксаванай сувязі. У дадатак да гэтага:

  • для ўнутрысеткавых званкоў дастаткова набраць 7-значны нумар xxx-xx-xx.

Мабільная сувязь

Коды 6xx, 8xx, 7xx, 9xx

  • 600 100 — Беспарольны доступ да Інтэрнэту
  • 601 — Сетка ўнівэрсальнай пэрсанальнай радыёсувязі
  • 602 — Паслугі Аўдыётэкс
  • 604 — Сетка ГУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 606 100 1111 — Доступ да Інтэрнэту па картках папярэдняй аплаты
  • 800 — Бясплатны выклік Direct Call
  • 801 — Бясплатныя даведкава-інфармацыйныя службы «Зялёны нумар»
  • 803 — Інтэрактыўныя апытаньне без выстаўленьня рахунку абанэнтам
  • 805 — Паслугі інтэлектуальнай плятформы
  • 810 — Інтэрактыўныя апытаньні з выстаўленьнем рахунку абанэнтам
  • 820 — Міжнародны бясплатны выклік (IFS)
  • 777 — Унівэрсальная пошта
  • 902 — Платныя даведкава-інфармацыйныя службы.

Кароткія нумары экстраных службаў

  • 101 — адзіны нумар экстраных службаў
  • 102 — міліцыя
  • 103 — хуткая дапамога
  • 104 — аварыйная служба газу

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Тэлефонны Плян Нумарацыі Беларусі Парадак наборуТэлефонны Плян Нумарацыі Беларусі Геаграфічныя кодыТэлефонны Плян Нумарацыі Беларусі Негеаграфічныя тэлефонныя кодыТэлефонны Плян Нумарацыі Беларусі Кароткія нумары экстраных службаўТэлефонны Плян Нумарацыі Беларусі КрыніцыТэлефонны Плян Нумарацыі Беларусі Вонкавыя спасылкіТэлефонны Плян Нумарацыі БеларусіБеларусьСувязь (тэхніка)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДраматургГрыгарыянскі каляндарЎЮнцьМаршы недармаедаўМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьБусел белыНаша НіваБакаляўрЭўрапейскі ЗьвязЯпоніяАндрэй ХадановічФэеноорд РатэрдамЗлучнікБарысаўУладзімер Арлоў (гісторык)ЭйкаТрыбуна працыMicrosoft WindowsАнатоль СербантовічПарнаграфія ў БразылііІван ШамякінЖанна Некрашэвіч-КароткаяГрыбыПаўночная АмэрыкаГомельЯдзерная зброяЛіпкі (этнаграфічная група)ТаксіПаўстаньне 1794 годуВоршаFacebookКамянец-ПадольскіЛетувісы ў БеларусіНіна МацяшВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)РэчыцаТонгаISO 4217Курыца.neЧарлз ДарвінІмёны ліцьвінаўВольныя матэрыялыВіктар Шніп7 (лік)Кліўлэндзкае пагадненьнеЗянон ПазьнякІван АрашкевічISO 3166-1Максім ТанкГільСМЕРШ31 траўня6 красавікаЛюдміла РублеўскаяПрыназоўнікБеларуская мінуўшчына (часопіс)Беларуская энцыкляпэдыяДрама (аповесьць)ДзейнікЛірыкаСярэднебеларускія гаворкі26 красавікаМіхал Вітушка1997Сьпіс гарадоў Беларусі🡆 More