Віцебская Вобласьць

Ві́цебская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі.

Плошча вобласьці складае 40,1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 1 180 202 чалавекі. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск.

Віцебская вобласьць
Віцебская Вобласьць
Віцебская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Улучае 21 раён
Найбуйнейшыя гарады Полацак
Ворша
Наваполацак
Лепель
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1938 року
Старшыня аблвыканкаму Мікалай Шарсьнёў
Насельніцтва (2018)
1 180 202 (12,5%, 4-е месца)
Шчыльнасьць 29,4 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 85,1%
расейцы — 10,2%
украінцы — 1,2%
палякі — 0,9%
Плошча 40,1 тыс. км² (19,4%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 гара Гаршэва — 296 м
 137 м
Месцазнаходжаньне Віцебскай вобласьці
Віцебская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код ISO 3166-2 BY-VI
Тэлефонны код +375-21
Паштовыя індэксы 210ххх 211ххх
Код аўтам. нумароў 2
[Старонка ў сеціве Афіцыйны сайт]
Віцебская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Віцебская Вобласьць 
Герб Віцебскага ваяводзтва

Геаграфічнае становішча

Віцебская вобласьць разьмешчаная ў паўночнай частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 300 км, а з усходу на захад — 175 км. Тэрыторыя вобласьці займае 40,8 тыс. км².

На ўсходзе мяжуе са Смаленскай, на поўначы — з Пскоўскай абласьцямі Расеі, на паўночным захадзе — з Латвіяй, на захадзе — зь Летувой і Гарадзенскай вобласьцю, на поўдні — зь Менскай і Магілёўскай абласьцямі Беларусі.

Рэльеф

Амаль уся тэрыторыя вобласьці разьмешчаная ў межах Беларускага Паазер’я. У цэнтральнай частцы і на захадзе Полацкая, на паўночным усходзе Сураская, на ўсходзе Лучоская нізіны, на поўдні Чашніцкая раўніна і Верхнебярэзінская нізіна. Узвышшы (Гарадоцкае, Віцебскае, Аршанскае, часткова Смаленскае, Вушацка-Лепельскае) і грады (Браслаўская і Сьвянцянскія) займаюць чвэрць тэрыторыі вобласьці і пераважаюць на яе ўскраінах.

Карысныя выкапні

Выведаныя радовішчы далямітаў, частка іх прамыслова распрацоўваецца. Ёсьць паклады цэмэнтавых і легкаплаўкіх глінаў і суглінкаў, шмат торфу, будаўнічых пяскоў. У азёрах сустракаюцца мінэральныя воды й бузы.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −6,6 °С на паўднёвым захадзе да −8,4 °С на паўночным усходзе, ліпеня каля 17—18 °С. Вэгетацыйны пэрыяд 180—190 дзён. Ападкаў выпадае ад 600 мм у рок на раўнінах да 750 мм на ўзвышшах.

Лясы займаюць 37,4% усёй тэрыторыі. Яны ў асноўным хваёвыя і яловыя. Ёсьць таксама бярозавыя, алешнікавыя, асінавыя. Пад балотамі — каля 6%, палова зь іх асушаная.

На Віцебшчыне вялікае значэньне надаецца захаваньню прыродных помнікаў, Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» сумесна зь Бярэзінскім біясфэрным запаведнікам улучаныя ў праект Вольнай эканамічнай зоны «Залатое кольца Беларусі». Таксама створаныя 26 заказьнікаў дзяржаўнага значэньня, узятыя пад ахову каля 80 аб’ектаў прыроды.

Луг у Віцебскай вобласьці

Гідраграфія

Вобласьць займае першае месца ў Беларусі паводле шчыльнасьці рачной сеткі, па колькасьці і агульнай плошчы азёраў. Яе рэкі належаць басэйну Дзьвіны (80%), а таксама Дняпра, Нёману, Ловаці. Найвялікшыя — Заходняя Дзьвіна з прытокамі Усьвяча, Обаль, Палата, Дрыса, Каспля, Лучоса, Вула, Вушача, Дзісна, і Дняпро. Тут бяруць пачатак яго прытокі Бярэзіна і Друць. У вобласьці больш за 2,8 тыс. азёраў, буйнейшыя Асьвейскае, Лукомскае, Дрысьвяты, Дрывяты, Няшчэрда, Снуды, Езярышча, Струста, Абстэрна.

Транспарт

Па тэрыторыі вобласьці праходзяць чыгуначныя міжнародныя магістралі Масква — Ворша — Менск — Варшава, Санкт-Пецярбург — Віцебск — Ворша — Кіеў, Смаленск — Віцебск — Полацак — Рыга. Важнае значэньне маюць таксама лініі Ворша — Унеча, Невель — Полацак — Маладэчна, Ворша — Лепель, Каралеўшчына — Паставы і далей у Летуву. Найбуйнейшыя вузлы — Ворша, Віцебск, Полацак. Эксплюатацыйная даўжыня чыгунак складае звыш 1 210 км.

Галоўныя аўтамагістралі, якія перасякаюць вобласьць: Масква — Ворша — Менск — Берасьце, Санкт-Пецярбург — Віцебск — Ворша — Кіеў, Смаленск — Віцебск — Полацак — Дзьвінск, Віцебск — Лепель — Менск. Дарогі зь цьвёрдым пакрыцьцём складаюць звыш 3,6 тыс. км. Суднаходзтва зьдзяйсьняецца па Заходняй Дзьвіне ад Вяліжа да Полацку і па Дняпры ніжэй за Воршу.

У Віцебску ёсьць аэрапорт.

Па тэрыторыі вобласьці праходзіць адгалінаваньне нафтаправода «Дружба», пракладзены газаправод «Зьзяньне Поўначы».

Прамысловасьць

Асноўная спэцыялізацыя — вытворчасьць электраэнэргіі, перапрацоўка нафты, нафтахімія, машынабудаваньне, лёгкая і харчовая галіны. Тут вырабляюць усе льняныя тканіны, поліэтылен, палову беларускіх нафтапрадуктаў і электраэнэргіі, каля 40% дываноў, больш за 30% панчошна-шкарпэткавых вырабаў. Выпускаюцца станкі, абутак, будаўнічыя матэрыялы, алей, мясныя і малочныя кансэрвы. Дзейнічае самая магутная ў Беларусі Лукомальская ДРЭС. Найбуйнейшыя спэцыялізаваныя прадпрыемствы засяроджаныя ў Віцебску, Полацкім прамысловым вузьле, Воршы. Функцыянуе вольная эканамічная зона «Віцебск». Вобласьць уваходзіць у эўрарэгіён «Азёрны край». На 2023 год дзейнічала звыш 1400 прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх найбольшымі былі «Нафтан» у Наваполацку, «Полацак-Шкловалакно», «Даламіт» у Віцебскім раёне, абутковыя прадпрыемствы «Марко» і «Белвэст» у Віцебску, а таксама «Віцебскія дываны».

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на вырошчваньні зерневых і кармавых культураў, а таксама льну. Разьвітыя азёрна-рыбныя гаспадаркі. Глебы сельскагаспадарчых земляў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-забалочаныя, тарфяныя, займаюць 40,5% вобласьці. Для іх характэрная мазаічнасьць і камяністасьць. Працуюць калектыўныя сельгаспрадпрыемствы і каапэратывы, каля 400 фэрмэрскіх гаспадарак. На 2023 год працавала 215 земляробчых прадпрыемстваў.

Насельніцтва

  • 2018 год — 1 180 202 чал.
  • 2017 год — 1 187 983 чал.
  • 2016 год — 1 193 587 чал.
  • 2014 год — 1 202 200 чал.

Насельніцтва вобласьці паводле перапісу (1999) склала 81% колькасьці даваенных рокаў, або 1377,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх паселішчах — 923,1 (67%), у сельскіх — 454,1 тыс. чалавек (33%).

Віцебская Вобласьць 

За пэрыяд з 1959 па 1999 рок мескае насельніцтва павялічылася ў 2,3 разы, сельскае за гэты жа час паменшылася на 48%.

Віцебская Вобласьць 
Этнічны склад: беларусы — 82%, расейцы — 13,6%,
украінцы — 1,6%, палякі — 1,5%, іншыя — 1,3%

Працягласьць жыцьця дасягнула да канца 80-х рокаў ХХ ст. 71,3 году, але пасьля гэтага стала пасьлядоўна зьніжацца, і ў 2002 року склала 67,5 году, у тым ліку ў мужчын — 61,9 году, у жанчын — 73,6.

У вобласьці налічваецца 6480 сельскіх населеных пунктаў, зь іх 366 — без насельніцтва. Сярод сельскіх населеных пунктаў пераважаюць невялікія селішчы — зь лікам жыхароў да 10 чалавек. Такіх населеных пунктаў на пачатак 2006 року было 4718, або 73% ад агульнай колькасьці. У іх пражывае 19% сельскага насельніцтва. Асноўная дзель вяскоўцаў пражывае ў 116 населеных пунктах з колькасьцю больш за 500 чалавек у кожным зь іх. Найбуйнейшымі зьяўляюцца — аг. Акцябарская і аг. Ноўка Віцебскага, в. Фарынава Полацкага, в. Каралеўшчына Докшыцкага, в. Бароўка Лепельскага, в. Бабінічы і в. Андрэеўшчына Аршанскага раёнаў. У сярэднім у адным сельскім населеным пункце вобласьці пражывае 58 чалавек. Найбольш малалікія селішчы разьмешчаныя ў Браслаўскім, Мёрскім і Пастаўскім раёнах, а шчыльнанаселеныя — у Аршанскім і Віцебскім.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

На 2023 год вобласьць налічвае 21 раён, 19 местаў, 22 мястэчкі і 6400 вёсак.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Витебская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віцебская Вобласьць ГісторыяВіцебская Вобласьць Геаграфічнае становішчаВіцебская Вобласьць РэльефВіцебская Вобласьць Карысныя выкапніВіцебская Вобласьць Клімат і расьліннасьцьВіцебская Вобласьць ГідраграфіяВіцебская Вобласьць ТранспартВіцебская Вобласьць ПрамысловасьцьВіцебская Вобласьць Сельская гаспадаркаВіцебская Вобласьць НасельніцтваВіцебская Вобласьць Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелВіцебская Вобласьць Глядзіце таксамаВіцебская Вобласьць КрыніцыВіцебская Вобласьць ЛітаратураВіцебская Вобласьць Вонкавыя спасылкіВіцебская ВобласьцьАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелБеларусьВіцебскГорад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Раскіданае гняздо (п’еса)Сырыйскі КурдыстанДаўконтНестар МахноПятро ДудоЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіЮры БеленькіДразды (гурт)Ондрэй ДудаСан-ФранцыскаЖырандоляАлесь ПетрашкевічГолас Часу (1945)НаваполацакУнівэрсальны каардынаваны часВячаслаў ЧамярыцкіДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Украінскае ПалесьсеНямеччынаВэб-сэрвэрВалянцін АкудовічГрошыЮрась ШамецькаАнатоль БутэвічПолк імя Кастуся КаліноўскагаСувязь (тэхніка)Саюз вызваленьня БеларусіФартэпіянаЛеў СапегаВіталь ВольскіСтарабеларуская моваЦмокЛіцьвіныСтраўнікРАУСУладзімер КараткевічНаша думкаПаўлюк ТрусБлакітная сойкаЯўгенія ЯнішчыцВольга ЧамаданаваБеларуская моваТутэйшыя (фільм, 2007)Беларуская народная партызанкаУкраінаМіраслаў ЛазоўскіЗносіныЖывапісSQLВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Сэксуальнасьць чалавекаРэжым ЛукашэнкіHTMLЧэрвень23 красавікаАндрэй Курэйчык26 красавікаПалітыкДыплёмСьцяг ЛібііПабуджальны сказЯнка КупалаПрыпяцьШпакНазоўнікДзед ТалашАдвечным шляхамІгнат ДамейкаЛяхавіцкі замакДжулія ТэйларДрама (аповесьць)🡆 More