«Аграгарадок» (рас.
агрогородок) — назва паселішча з водазабесьпячэньнем, вуліцамі зь цьвёрдым дарожным пакрыцьцём, падвозам да раённых і абласнога цэнтраў, установамі абслугоўваньня асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва і ўстановамі культуры згодна з афіцыйнай беларускамоўнай клясыфікацыяй рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.
Нэалягізм «аграгарадок» (рас. агрогородок) зьявіўся ў расейскай мове прыкладна ў 1970-я гады (часы кіраваньня Брэжнева) і ад пачатку азначаў «добраўпарадкаваны пасёлак гарадзкога тыпу (на тэрыторыі саўгасу, калгасу)». Беларускія слоўнікі, выдадзеныя да 2000-х гадоў, не фіксуюць гэтага слова (ТСБМ пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы падае толькі «аграгорад»). Увогуле, мескія паселішчы на тэрыторыі Беларусі гістарычна ня мелі такога статусу, як «гарадок». Існавалі толькі месты і мястэчкі, а ўласныя назвы Гарадок, Давыд-Гарадок, Кажан-Гарадок і іншыя сьведчаць пра наяўнасьць за часамі Вялікага Княства Літоўскага ў адпаведных паселішчах невялікіх замкаў («гарадоў»).
Паняцьце «аграгарадок» пачало масава ўжывацца ў сучаснай Беларусі з прыняцьцем «Дзяржаўнай праграмы адраджэньня і разьвіцьця сяла на 2005—2010 гады». Паводле А. Лукашэнкі, менавіта ён прапанаваў выкарыстоўваць гэтую назву з наступных прычынаў:
|
Згодна з афіцыйным азначэньнем, аграгарадкі — гэта «добраўпарадкаваныя населеныя пункты, у якіх створаная вытворчая і сацыяльная інфраструктура для забесьпячэньня сацыяльных стандартаў насельніцтва, што пражывае ў іх і на прылеглай тэрыторыі». Тым часам вёскі (ідэнтычна пасёлкам) азначаюцца як «населеныя пункты, у якіх створаная адпаведная вытворчая і сацыяльная інфраструктура, не аднесеныя да аграгарадкоў».
Сярод асноўных характарыстык аграгарадкоў дэкляруецца:
Статус «аграгарадку» атрымліваюць існыя населеныя пункты, пераважна вёскі (першая — Езеры Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці). На 27 траўня 2011 году ў Беларусі налічвалася 1481 аграгарадкоў.
Сярод найбольш прыярытэтных задачаў разьвіцьця аграгарадкоў А. Лукашэнка бачыць наступнае:
|
6 кастрычніка 2011 году зьявілася інфармацыя, што ў Беларусі можа зьявіцца таджыцкі аграгарадок.
Сябра-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка крытычна ацэньваў праект пабудовы аграгарадкоў:
Пераўтварылі аграрную праблему ў кармушку для тых, хто імкнецца пагрэць рукі на гэтым. У мяне ёсьць інфармацыя, што адзін домік у аграгарадку каштуе столькі, як катэдж на беразе Менскага мора. Марнуюць грошы. Без дакумэнтаў будуюць. Разьлік робіцца па факту. Такога ж ніколі яшчэ не было! Колькі скажуць, столькі і бяруць. Акрамя таго, ствараюць сацыяльную праблему. Тыя зь вяскоўцаў, якія працавалі ўсё жыцьцё, а таксама іх дзеці, нічога не атрымліваюць. Затое нейкія прыблуды перакаці-поле, якія ня хочуць і ня будуць працаваць, перавернуцца ў вёсцы, згадзяць гэтае жытло і зьедуць. | ||
Таксама Іван Нікітчанка адзначае эканамічную немэтазгоднасьць аграгарадкоў:
Не апраўдаліся й ніколі не апраўдаюцца. Адзін заход ужо быў у 70-я гады, калі пачалі будавацца прамысловыя комплексы, буйныя фермы. Былі пабудаваныя аграгарадкі. Калі адбыўся завал сельскай гаспадаркі, аграгарадкі прыйшлі ў заняпад. Драўляныя шчыты навокал стаяць, там ніхто не жыве. І ў цяперашнія не ўдалося перасяліць людзей, як плянавалі. Няма школаў, няма дзіцячых садкоў. Ды й дзяцей там няма. Там жывуць людзі бяз каранёў, прыехалі, паехалі… | ||
Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі ў 2008 годзе, таксама выказваў сумневы наконт рэнтабэльнасьці прадукцыі, якую ствараюць гаспадаркі ў аграгарадках, а таксама крытыкаваў прынцып разьмеркаваньня сродкаў на будаваньне дамоў, праз што шмат жытла апыняецца без жыльцоў.
Эколяг Валеры Дранчук зьвяртае ўвагу на наступны аспэкт праблемы, якую ствараюць штучныя для вясковага асяродзьдзя аграгарадкі:
Вынішчаецца каранёвы пляст матэрыяльнай беларускай культуры. Старыя пабудовы разбураюцца, як сьмецьце. Асабліва ў параўнаньні з аграгарадкамі. Растуць гарадкі й пад нож бульдозэра ідуць «рарытэты». Гэта і частка матэрыяльнай культуры, і частка экалёгіі. Мы ж зьбіраемся разьвіваць экатурызм! Але ўжо ня будзе й рэштак сапраўднай беларушчыны. | ||
Існуюць зьвесткі, што пры правядзеньні будаўнічых працаў у традыцыйных вёсках і мястэчках дзеля наданьня ім афіцыйнага статусу «аграгарадок» адбывалася зьнішчэньне гістарычна-культурных каштоўнасьцяў (Гальшаны), помнікаў прыроды і садова-паркавага мастацтва (Двор Залесьсе), традыцыйнай гістарычнай забудовы (Празарокі), закрыцьцё музэяў (Маслакі). Сустракаюцца і іншыя крытычныя водгукі.
Паводле зьвестак КДК РБ, на травень 2012 году толькі ў Менскай вобласьці парожнімі стаялі 72 дамы, збудаваныя ў сельскай мясцовасьці згодна зь дзяржаўнай праграмай. Апроч таго, КДК выявіў масавыя парушэньні ў аграгарадках Гарадзенскай вобласьці, сярод іх — закрыцьцё школаў і дзіцячых садкоў, дрэнная якасьць будынкаў, адсутнасьць аб’ектаў культурна-забаўляльнага характару.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аграгарадок, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.