Камітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь

Камітэ́т дзяржа́ўнага кантро́лю Рэспу́́блікі Бе́ларусь (КДК Беларусі) — дзяржаўны камітэт Беларусі, які ажыцьцяўляе кантроль за выкананьнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаньнем дзяржаўнай уласнасьці, выкананьнем актаў Прэзыдэнта, Парлямэнту, Ураду і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасьці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
Камітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура КДК РБ
Папярэднік Кантрольная палата
Дата ўтварэньня 27 лістапада 1996 (27 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 3
Старшыня Васіль Герасімаў
Намесьнікі Аляксандар Курлыпа, Зьміцер Баско, Ігар Маршалаў
Бюджэт 37,2 млрд рублёў (2009; 13,3 млн $)
Сайт kgk.gov.by

Будова

Задачы

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • абарона дзяржаўных гаспадарчых зацікаўленасьцяў ад супрацьпраўных замахаў;
  • праверка выкананьня даручэньняў прэзыдэнта;
  • нагляд за выкарыстаньнем установамі ды індывідуальнымі прадпрымальнікамі бюджэтных сродкаў ды дзяржаўнай уласнасьці;
  • нагляд за выкананьнем пастановаў прэзыдэнта, Нацыянальнага сходу ды ўраду аб дзяржаўнай уласнасьці, гаспадарчых зносінах, грошах і падатках;
  • выяўленьне буйных гаспадарчых ды маёмасных правапарушэньняў;
  • выяўленьне нескарыстаных сродкаў павышэньня выніковасьці гаспадарчай дзейнасьці;
  • папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне гаспадарчых правапарушэньняў;
  • прадухіленьне адмываньня незаконных даходаў ды выдаткоўваньня на тэрарызм;
  • вядзеньне адміністрацыйных справаў.

Паўнамоцтвы

Камітэт валодае наступным шэрагам паўнамоцтваў:

  • запыт і тэрміновае атрыманьне зьвестак ад установаў ды грамадзянаў;
  • запыт і атрыманьне ад Нацыянальнага банку, гандлёвых банкаў ды іншых пазыковых установаў рахункаводчых і статыстычных справаздачаў, зьвестак аб банкаўскіх апэрацыях, стане й налічэньні рахункаў, укладаў ды даведак і копіяў дакумэнтаў аб разьліках установаў і грамадзянаў;
  • бясплатнае карыстаньне дадзенымі ўстановаў;
  • запыт і тэрміновае атрыманьне ў ходзе праверак тлумачэньняў ды дакумэнтаў ад кіраўнікоў установаў і грамадзянаў;
  • прыцягненьне да праверак прадстаўнікоў праваахоўных ды назіральных установаў і адмыслоўцаў;
  • вынясеньне ўстановам і грамадзянам загадаў аб:
  1. аплаце падаткаў ды мытаў,
  2. вяртаньні атрыманых або выкарыстаных урадавых сродкаў,
  3. спыненьні выдаткоўваньня бюджэтных сродкаў,
  4. выпраўленьні выяўленых парушэньняў,
  5. касаваньні дамоваў арэнды й недапушчэньні прыватызаваньня дзяржаўнай уласнасьці,
  6. спыненьні няўхваленай урадам будоўлі,
  7. забароне збыту тавара пры выяўленьні парушэньня парадка ўліку выручкі, выдаткоўваньня наяўных грошай, выдачы сумаў пад справаздачу, гандлі без дазволу,
  8. забароне вытворчасьці й адкліканьні з абароту тавараў, небясьпечных для здароўя і маёмасьці грамадзянаў або навакольнага асяродзьдзя,
  9. забароне збыту тавараў пасьля сканчэньня тэрмінаў іх прыдатнасьці й захоўваньня,
  10. падліку грошай і тавараў пры парушэньні правілаў гандлю,
  11. спыненьні дзейнасьці ўстановаў, што прынамсі двойчы цягам году парушылі правілы гандлю,
  12. забароне ўстановам і грамадзянам ужываць сродкі вымярэньняў, не адпаведныя заканадаўству аб адзінстве вымярэньняў,
  13. арышце грошай, тавараў і іншай маёмасьці ўстановаў і грамадзянаў за нясплату падаткаў і мытаў;
  • накіраваньне дадзеных праверак для разгляду ва ўстановы ды індывідуальным прадпрымальнікам;
  • накіраваньне Міністэрству фінансаў прадпісаньня аб прыпыненьні выдачы сродкаў парушальніку бюджэтнага заканадаўства;
  • накіраваньне для выкананьня ў падатковыя органы рашэньняў аб спагнаньні падаткаў і мытаў;
  • вядзеньне адміністрацыйных справаў;
  • падрыхтоўка дакумэнтаў аб вызваленьні юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў ад адміністрацыйнай адказнасьці;
  • удзел у праверцы зьвестак аб вылучэнцах на пасады ва ўрадавых установах, праверка заяваў аб даходзе й маёмасьці;
  • запыт у падатковых установах заяваў аб даходзе й маёмасьці;
  • складаньне заключэньняў аб адпаведнасьці супрацоўнікаў урадавых установаў займаным пасадам;
  • падача ва ўрадавыя ўстановы прапановаў аб прыцягненьні іх супрацоўнікаў да адказнасьці за правапарушэньне;
  • перадача ў адказныя ўрадавыя ўстановы зьвестак аб крадзяжы й зьнішчэньні ўрадавай уласнасьці;
  • вынясеньне ўстановам прапановаў аб касаваньні супярэчных заканадаўству пастановаў;
  • апавяшчэньне прэзыдэнта аб невыкананьні даручэньняў, зьмешчаных у ягоных пастановах;
  • зварот у суд з позваю аб касаваньні ўліку, спагнаньні атрыманых даходаў і банкруцтве прадпрыемства;
  • падача позвы аб абароне зацікаўленасьцяў урадавых установаў.

Гісторыя

4 ліпеня 1990 году Вярхоўным Саветам БССР быў скасаваны Камітэт народнага кантролю БССР. 13 сакавіка 1992 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь», згодна зь якім была ўтвораная падкантрольная Ўраду ўстанова, якая ажыцьцяўляла кантроль за выкананьнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаньнем дзяржаўнай уласнасьці і іншыя функцыі.

Некаторыя кіраўнікі ды іншыя супрацоўнікі КДК, у тым ліку з ДФР, патрапілі пад санкцыі Эўразьвязу ў 2020—2023 гадах. У жніўні 2023 году ЗША дадалі ў свой чорны сьпіс ДФР ды яго кіраўніцтва.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Звароты грамадзянаў // Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 9 лютага 2020 г.

Tags:

Камітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь БудоваКамітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь ЗадачыКамітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыКамітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь ГісторыяКамітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь КрыніцыКамітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіКамітэт Дзяржаўнага Кантролю Рэспублікі БеларусьБеларусьКаштарыс Рэспублікі БеларусьПарлямэнт БеларусіПрэзыдэнт БеларусіСавет міністраў Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорны кот (арганізацыя)КанадаКлеапатраЖывапісАдлігаДыялекты беларускай мовыДэйвід КэмэранБаўгарская моваБелая РусьВалошкаЛетувіская моваТалінскі портБуцейкаСюзан ЧарныГрыгарыянскі каляндарПарталКрыж Эўфрасіньні ПолацкайЖыды ў БеларусіНекамэрцыйная арганізацыяПрыдатак (мовазнаўства)УкраінцыАлаіза ПашкевічЖывіляСатыраТлен1874120-я зэнітна-ракетная брыгадаЛекі-адпаведнікіПрыметнікThe EerieБеларусыРэжым ЛукашэнкіЛічбы1908ЭкалёгіяМагілёўЦаркоўнаславянская моваСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамПарнаграфія ў ЧэхііСям’яБераАглядСпадчына (часопіс)Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўАральны сэксСубтытрыАнатоль СысГараЯнка СіпакоўКастусь КаліноўскіГражына (неадназначнасьць)БудаўніцтваЛёнданІнтэрнэтЛірыкаАлена МаслаМанархШтучны інтэлектГалоўная старонка5 кастрычнікаЛетуваПорнасайтАляксандра і КанстанцінМікола МятліцкіIP-адрасПавал МіськоМікалай МатукоўскіРымускіГраматычнае значэньнеМаксім ТанкПярнуСёрэн Абю К’еркегор🡆 More