Дзед Талаш

Дзед Талаш, сапр.

Васіль Ісакавіч Талаш (1844, Навасёлкі, Петрыкаўскі раён — 23 жніўня 1946, Навасёлкі) — удзельнік партызанскага руху ў польска-савецкай і нямецка-савецкай войнах, народны герой Беларусі, герой аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва».

Дзед Талаш
Талаш

Жыцьцяпіс

У 1919 годзе Васіль Талаш стварае партызанскі атрад, які змагаецца з польскім войскам. Напрыканцы лістапада 1919 году ў Навасёлках спынілася каманда польскіх маракоў, якія па загадзе Пілсудзкага павінны былі пашырыць сваю ваенную флятылію на Прыпяці ў раёне Турава, Петрыкава, Мазыра. Сумесным ударам атрада чырвонаармейцаў, а таксама партызан Васіля Талаша ўсе матросы ў Навасёлках былі зьнішчаны.

Пасьля вайны — старшыня Навасёлкаўскага сельсавету, дэлегат VIII Зьезду Саветаў Петрыкаўскай вобласьці. З дакумэнтаў вядома, што Талаш неаднаразова на працягу некалькіх гадоў зьвяртаўся ў савецкія органы, з патрабаваньнем узнагародзіць сябе ордэнам Чырвонага Сьцяга. Супрацоўнічаў з ЧК, дапамагаючы выкрываць замежных шпіёнаў і шкоднікаў. Нейкі час тэрарызаваў Коласа, патрабуючы частку ганарару за «Дрыгву». У той самы час яшчэ ў 1936 годзе Васіль Талаш не запісаўся ў калгас і жыў адзінаасобнікам.

Дзед Талаш 
Помнік на магіле Талаша ў Петрыкаве

З пачаткам ВАВ затрыманы немцамі як бальшавік. Аднак, дзед здолеў выкруціцца, спаслаўшыся на тое, што змагаўся з палякамі — ворагамі немцаў. Пазьней сышоў у партызаны. Па іншых зьвестках, знойдзеных у архівах: «В части использования в партизанском движении ряда лиц, указанных в Вашем решении, дед Талаш дал свое согласие участвовать в партизанском отряде — после того, как ему дали гектар покоса, до этого Талаш не соглашался, чувствовал себя обиженным, так как в прошлом его сняли с работы лесника, хотели изъять у него корову».

У студзені 1943 году з вострава Зыслаў, што на Любаншчыне, выпраўлены на самалёце на Вялікую зямлю.

У Маскве наведваў фабрыкі, заводы, дзяржаўныя ўстановы, вайсковыя часьці з агітацыйнымі расказамі пра баявыя справы беларускіх партызан. Жыў у гатэлі «Масква», дзе і сустрэўся зь Якубам Коласам. Гэтая сустрэча был зьнята на кінакамэру.

Напрыканцы 1943 году Талаш вяртаецца ў толькі вызваленную Навабеліцу — ускраек Гомелю. Пасьля ў родную вёску Навасёлкі, дзе і жыў да канца жыцьця. Васіль Талаш пахаваны на петрыкаўскіх гарадзкіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік.

Узанагароды

  • Ордэн Чырвонага сьцяга

Памяць

Дзед Талаш 
Помнік на магіле Талаша ў Петрыкаве
  • Дзед Талаш стаўся героем аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва»
  • Кампазытар Анатоль Багатыроў у 1939 стварыў опэру «У пушчах Палесься»
  • Помнік Дзеду Талашу ўсталяваны ў Менску
  • У вёсцы Навасёлкі ў хаце Талаша цяпер працуе музэй прысьвечаны яго жыцьцю
  • У 2011 годзе на падставе аповесьці зьняты 4-сэрыйны фільм «Талаш»

Дадатковыя зьвесткі

Раман «Дрыгва»

  • У рамане «Дрыгва», дзед Талаш мае імя Рыгор.
  • Таксама ў творы зьменены імёны Талашовых сыноў: малодшага Панаса насамрэч звалі Дзьмітрыем, а старэйшага Максіма — Данілам.
  • Сапраўдны Дзед Талаш нарадзіўся ў вёсцы Навасёлкі, а ў рамане названа вёска Вепры.
  • Якуб Колас падчас напісаньня «Дрыгвы» ня быў знаёмы з Талашом, а твор пісаў на падставе нататкаў, якія перадаў яму ўдзельнік беларуска-ўкраінскай экспэдыцыі

Крыніцы

Літаратура

  • Мікалай Жыгоцкі «Легендарны дзед»

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзед Талаш ЖыцьцяпісДзед Талаш УзанагародыДзед Талаш ПамяцьДзед Талаш Дадатковыя зьвесткіДзед Талаш КрыніцыДзед Талаш ЛітаратураДзед Талаш Вонкавыя спасылкіДзед ТалашНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)Навасёлкі (Петрыкаўскі сельсавет)Нямецка-савецкая вайнаПетрыкаўскі раёнСавецка-польская вайнаЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГунтАнтон ЛуцкевічСэрыя АПорнгабКнігаВэб-дызайнЯнка СіпакоўБеларуская АЭСАндрусь ГорватНаваполацакÆУладзімер АнісковічСтарабеларуская моваПарнаграфія ў ЧэхііПаўлінка (п’еса)Сяргей ДавідовічЯн ЧыквінЧэлесЖаночая рыфмаАлесь КажадубАзіяЯгор ВосіпаўФрыдрыхЗямляУладзімер ДубоўкаТравеньВішнеў (Менская вобласьць)Беларускі нацыяналізмТацяна СапачОй у лузі червона калинаКонаHTML29 красавікаАляксандар МакедонскіБаранавіцкі раёнПКірыл СтаселькаЭўфрасіньня ПолацкаяСубэтнасГенадзь КарпенкаМіраслаў ЛазоўскіУкраінскае ПалесьсеUbuntuСадавіна10 студзеняАніта ДаркДжынсавая рэвалюцыяЛацінская моваЛеанід ДайнекаАнатацыяПарнаграфія ў сецівеІталіяБеларусыБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеАлесь ЧумакоўПадзелы Рэчы ПаспалітайЯгінтТрыбуна працы25 красавікаМаксім ТанкРоксі ПантэрГарадзенская вобласьцьВадзім СаранчукоўПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Паўлюк ТрусЗафіраРусіфікацыя БеларусіКарлес ПудждэмонРажаваВіцебскі сшытак1923Фульда (рака)🡆 More