Давыд-Гарадок: горад у Беларусі

Давы́д-Гарадо́к — места ў Беларусі, на рацэ Гарыні.

Цэнтар гарсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5851 чалавек. Знаходзіцца за 32 км на паўночны ўсход ад Століну, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Рачная прыстань.

Давыд-Гарадок
лац. Davyd-Haradok
Юр’еўская царква
Юр’еўская царква
Давыд-Гарадок: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Герб Давыд-Гарадку
Першыя згадкі: 1127
Магдэбурскае права: ?
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Гарадзкі савет: Давыд-Гарадоцкі
Насельніцтва: 5851 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225540
СААТА: 1258510000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′20″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 52.05556° пн. ш. 27.21389° у. д. / 52.05556; 27.21389 27°12′50″ у. д. / 52.05556° пн. ш. 27.21389° у. д. / 52.05556; 27.21389
Давыд-Гарадок на мапе Беларусі ±
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок: Назва, Гісторыя, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Давыд-Гарадок — магдэбурскае места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Юрыя, помнік архітэктуры XVIII ст.

Назва

У аснове тапоніму Давыд-Гарадок уласнае імя ягонага заснавальніка. Лічыцца, што ім быў яцьвяскі князь, які прыняў хрысьціянства і па хрышчэньні пачаў звацца Давыдам. Таксама існуе меркаваньне, што Давыд-Гарадок заснаваў князь уладзімер-валынскі Давыд Ігаравіч, у гонар якога горад нібыта атрымаў назву. Згодна зь мясцовай легендай Давыд-Гарадок узьвёў нейкі тураўскі князь, які ў хрышчэньні ўзяў імя Давыд. Назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду).

Першая назва места — Гарадок, пазьней Гарадок Давыдаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Афіцыйна Давыд-Гарадок (Гарадок) вядзе сваю гісторыю ад 1100 году. Тым часам паводле сучасных энцыкляпэдычных даведнікаў першы пісьмовы ўпамін пра яго датуецца 1382 годам. Археалягічныя зьвесткі сьведчаць, што паселішча ўзьнікла ў XII ст. Яно месьцілася на насыпной гары з правага (усходняга) берагу ракі Гарынь. У XIV — пачатку XVІІІ стагодзьдзяў тут існаваў драўляны замак. У канцы XIV ст. Давыд-Гарадок стаў сталіцай княства. У 1503 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага разьбіла непадалёк ад места крымскіх татараў.

У 1509 годзе Давыд-Гарадок увайшоў у склад Пінскага княства. З 1522 году местам валодала вялікая княгіня Бона Сфорца. У 1558 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў яго ваяводу віленскаму Мікалаю Радзівілу Чорнаму. На 1559 год тут дзейнічалі 4 царквы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва, а з 1586 году — Клецкай ардынацыі.

Давыд-Гарадок: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Герб, 1843 г.

У XVII—XVIII стагодзьдзях Давыд-Гарадок быў значным асяродкам гандлю. Паводле ўскосных зьвестак, паселішча мела Магдэбурскае права. На 1653 год тут было 29 рамесьнікаў 17 прафэсіяў. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 26 верасьня 1655 году маскоўскія захопнікі пад камандаю Д. Валконскага на рачных суднах, што выйшлі з Кіева, разьбілі аддзел шляхты (400 чал.) і мяшчанаў (300 чал.) і на кароткі час захапілі Давыд-Гарадок, які спалілі. Пазьней места зноў трапіла пад акупацыю. У пачатку 1660 году літоўскія войскі на чале з С. Аскеркам і Д. Мурашкам вызвалілі Давыд-Гарадок. На 1663 год тут было 362 дымы, на 1675 год дзейнічалі 2 царквы і 1 касьцёл, на 1691 год працавалі 52 рамесьнікі. У 1791 годзе места ўвайшло ў Запінскі павет.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795—1796 гадох быў цэнтрам павету. У 1796 годзе статус паселішча панізілі да мястэчка Мазырскага павету, якое 22 студзеня таго ж году атрымала герб: «у чорным полі срэбная рака з прыстаньню і залатым суднам з таварамі». На 1890 год у Давыд-Гарадку дзейнічалі 2 царквы, касьцёл, 3 юдэйскія малітоўныя дамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Давыд-Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Давыд-Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Столінскага павету Палескага ваяводзтва

У 1939 годзе Давыд-Гарадок увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году зноў атрымаў статус места і стаў цэнтрам раёну (з 1961 году ў Столінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 7 ліпеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Геаграфія

Асаблівасьцю ваколіцаў Давыд-Гарадка сярод іншых мясьцінаў Прыпяцкага Палесься зьяўляюцца ўрадлівыя дзярнова-карбанатавыя глебы, з прычыны чаго места знаходзіцца ў цэнтры сукупнасьці некалькіх буйных вёсак. Лясістасьць мясцовасьці невялікая.

Апроч Гарыні, якая з 1980-х гадоў цячэ новым (штучным) рэчышчам, у межах места знаходзяцца старыцы: Гарынь (старое рэчышча), Сежка, Язда і Копанец. У гістарычных крыніцах упамінаецца яшчэ Няпраўда.

Клімат мерны кантынэнтальны, з значным уплывам атлянтычнага марскога паветра. Лета цёплае. Зімы мяккія, з частымі адлігамі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Давыд-Гарадок: Назва, Гісторыя, Геаграфія
  • XVII стагодзьдзе: 1663 год — 3 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1890 год — 4 тыс. чал.; 1897 год — 7815 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 13 217 тыс. чал.; 1931 год — 10,5 тыс. чал.; 1991 год — 7,7 тыс. чал.; 1 студзеня 1992 году — 7681 чал.; 1993 год — 7,6 тыс. чал.; 1997 год — 7,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 6,9 тыс. чал.; 2009 год — 6573 чал. (перапіс); 1 студзеня 2010 году — 6557 чал.; 1 студзеня 2011 году — 6460 чал.; 1 студзеня 2012 году — 6318 чал.; 2016 год — 5946 чал.; 2017 год — 5892 чал.; 2018 год — 5851 чал.

Адукацыя

У склад сыстэмы адукацыі Давыд-Гарадку ўваходзіць 2 сярэднія школы. Працуюць таксама музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, дом дзіцячай творчасьці.

Мэдыцына

У месьце працуе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне, у складзе якога дзейнічаюць 2-я раённая лякарня на 200 ложкаў, паліклініка і 2 аптэкі.

Культура

Культурна-асьветніцкая праца ажыцьцяўляецца мескім домам культуры, кінатэатрам «Сьвітанак», 2 бібліятэкамі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Горкага вуліца Першая Алея вуліца
Лермантава вуліца Веляміцкая вуліца
Савецкая вуліца Альшанская вуліца (частка)
Грэбля вуліца (частка)
Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Талстога вуліца Другая Алея вуліца
Юхневіча вуліца Альпенская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Давыд-Гарадку да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая, Лучнікаўская, Набярэжная, Радзіцкая і Рыбацкая. Гістарычныя Стары і Новы Рынак у наш час ня маюць афіцыйных назваў. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Вайсковая, Завальная, Зарэчная, Рымарская і Садовая вуліцы. Таксама ў месьце існавала Школьная вуліцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамэханічны завод»
  • Філія «Давыд-Гарадоцкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»

Жыхароў места абслугоўваюць 13 крамаў Давыд-Гарадоцкай філіі раённага спажывецкага таварыства, 3 фірмовыя і сетка камэрцыйных крамаў, сталоўка і кавярня. Аддзяленьні ААТ «Беларусбанк», Белтэлекам.

Турыстычная інфармацыя

Давыд-Гарадок: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Казанская царква-мураўёўка

Інфраструктура

Спыніцца можна ў мескім гатэлі.

Славутасьці

У Давыд-Гарадку захаваліся селішча і бескурганныя могільнікі зарубінецкай і мілаградзкай культураў.

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшага Божага Цела (1623)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (XVIII ст.)
  • Сынагога Халодная
  • Сынагога Столінэр Хасідым

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Давыд-Гарадок НазваДавыд-Гарадок ГісторыяДавыд-Гарадок ГеаграфіяДавыд-Гарадок НасельніцтваДавыд-Гарадок ЗабудоваДавыд-Гарадок ЭканомікаДавыд-Гарадок Турыстычная інфармацыяДавыд-Гарадок КрыніцыДавыд-Гарадок ЛітаратураДавыд-Гарадок Вонкавыя спасылкіДавыд-ГарадокБеларусьБерасьцейская вобласьцьГарыньГорадЛунінецСарныСтолінСтолінскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыметнікПарнаграфія ў сецівеШчучынГенадзь КарпенкаПастава на каленяхЛексычнае значэньнеВольга КараткевічЛорд-канцлерШыізмІўеБарут (імя)ЕрусалімМіхал ВітушкаДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)HTMLБраніслаў ТарашкевічЯнка СіпакоўУладзімер ДубоўкаКвэбэкКрадзежУладзіслаў СыракомляІсьляндзкі коньКітайАфрыкаОйча нашПтушкіІзраільПолацакШахцёр СалігорскБанкаўскі рахунакСьпіс гарадоў БеларусіПрымакі (п’еса)Арцём ДрабатовічСлавія МазырТэхналёгіяБудваМікола МятліцкіВагінальны сэкс21 красавікаСказЯўгенія ЯнішчыцУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьБеларуская літаратураПітсбургскае пагадненьне800Іван МележБурбалка даткомаўГута ПеняцкаКальварыйскія могілкіКувэйтЖутаўтАндрэй КурэйчыкВалянцін АкудовічСкамонтЛевэркузэнГодТышкевічыАркадзь КуляшоўВіктар Марціновіч16 красавікаНадбярэзінцыМіжнародны стандартны кніжны нумарГепардГорная справаРэлігія ў БеларусіПірожнаеБудаўніцтваКалямбурАлесь АркушАльгерд БахарэвічЛідс🡆 More