Горад: буйны населены пункт

Го́рад, ме́ста — населены пункт, што адрозьніваецца ад мястэчка альбо вёскі памерам, шчыльнасьцю насельніцтва, значэньнем ці юрыдычным статусам.

Звычайна, гарады маюць даволі вялікія памеры і выразную ўласна гарадзкую частку, аднак часам да гарадоў адносяць мясьціны прадмесьцевага ці нават вясковага характару. Аднясеньне населенага пункта да катэгорыі гарадоў афармляецца ў заканадаўчым парадку; пры гэтым крытэр колькасьці насельніцтва гораду адрозьніваецца — ад 250 чалавек у Даніі, да 50 тысячаў чалавек у Японіі.

Горад: Этымалёгія, Месты Беларусі, Крыніцы
Панарама гораду Сыднэя, Аўстралія
Горад: Этымалёгія, Месты Беларусі, Крыніцы
Панарама Манрэалю, Канада
Горад: Этымалёгія, Месты Беларусі, Крыніцы
Панарама места Находка, Расея

Горад мае свой непаўторны характар, які зьмяняецца ад цэнтру да ўскраінаў. Места ёсьць арэнай грамадзкіх адносінаў, адлюстроўвае сацыяльную структуру грамадзтва. Горад мае разьвіты комплекс гаспадаркі і эканомікі, ён зьяўляецца скупнасьцю архітэктурных і інжынэрных збудаваньняў, якія забясьпечваюць жыцьцезабесьпячэньне насельніцтва. Гарады служылі цэнтрам разьвіцьця мастацтва і рамёстваў, тэхнічных дасягненьняў. Горад — ня проста сума дамоў, гэта самастойны шматаблічны, але суцэльны арганізм.

Этымалёгія

Слова «горад» паходзіць ад дзеяслова «гарадзіць», і ў часы Полацкага ды Тураўскага княстваў пазначала агароджанае паселішча зь сядзібай палітычнай і духоўнай адміністрацыі. Цывілізацыйна старадаўнія гарады мала чым адрозьніваліся ад вёсак.

У часы Вялікага Княства Літоўскага беларускія гарады праз распаўсюджваньне Майдэборскага права далучаюцца да эўрапейскай гарадзкой супольнасьці. Набыцьцё правоў і прывілеяў разам з узрастаньнем у жыцьці насельнікаў ролі гандлю, рамёстваў й промыслаў спрыялі цывілізацыйнай трансфармацыі гарадзкога паселішча. Гэтая перамена адлюстравалася і ў тэрміналёгіі: з ХІІІ стагодзьдзя назва «горад» у літоўскіх (беларускіх) пісьмовых помніках замацоўваецца за старажытнымі замкавымі ўмацаваньнямі, новая частка паселішча, сэрцам якой робіцца рынак, атрымлівае назву «места». У дадзеным значэньні слова «места» фіксуецца ня толькі ў літаратурнай старабеларускай мове, але і як архаізм у беларускім народным фальклёры. З ХV стагодзьдзя характар места-рынку быў пашыраны на ўсё паселішча, толькі прыметнік «гарадзкі» («гродзкі») працягвае ўжывацца як сынонім слова «замкавы» (напр. гродзкі суд).

Шырокае выкарыстаньне «места» фіксуецца ў час адраджэньня беларускай мовы (2-я палова ХІХ — пачатак ХХ стст). Напрыклад, Францішак Багушэвіч у сваім вершы «Немец» пісаў:

Ня люблю я места (па-расейску — горад).
Надто там цяснота і вялікі сморад.
А паноў як маку ды сярод гароду,
А проч таго пропасьць рознаго народу!

Францішак Багушэвіч «Немец», 1—4

У Маскоўска-беларускім слоўніку, выдадзеным братамі Г. і М. Гарэцкімі ў Вільні (1920), «места» даецца як першы беларускі пераклад да расейскага «город».

Слова «места» афіцыйна ўжывалася і ў БССР: «Расейска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928) эквівалентам расейскага «город» дае беларускія «места», «горад» (менавіта ў такой пасьлядоўнасьці), прысутнічаюць тамака і вытворныя прыметнікі «мескі» й «прымескі» — адпаведныя расейскім «городской» і «пригородный». Аднак пасьля правапіснай рэформы 1933 году, якая паклала пачатак палітыкі русіфікацыі, гэты тэрмін штучна выкідваецца з парэформавых савецкіх слоўнікаў беларускай мовы. Па-за межамі СССР «места» працягвае актыўна выкарыстоўвацца ў якасьці адзінай дапушчальнай назвы вялізнага населенага пункту.

Месты Беларусі

На 1 студзеня 1947 году ў Беларускай ССР налічвалася 66 местаў, зь іх:

  • 17 местаў абласнога падпарадкаваньня;
  • 48 местаў раённага падпарадкаваньня;
  • Менск — места рэспубліканскага падпарадкаваньня, сталіца Беларускай ССР, зьяўлялася таксама абласным і раённым цэнтрам.

На 1 студзеня 1999 году ў Беларусі налічвалася 109 местаў, на 1 студзеня 2003 году — 110 местаў, на 1 студзеня 2004 году — 109 местаў, на 1 кастрычніка 2004 году — 111 местаў.

На 1 студзеня 2010 году ў Беларусі налічвалася 112 местаў, зь іх:

  • 12 местаў абласнога падпарадкаваньня;
  • 99 местаў раённага падпарадкаваньня (зь іх 85 зьяўляюцца раённымі цэнтрамі);
  • Менск, сталіца Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца таксама абласным і раённым цэнтрам.

27 сакавіка 2012 году гарадзкі пасёлак Астравец атрымаў статус места. У сувязі з гэтым, на 1 красавіка 2012 году ў Беларусі налічвалася 113 местаў, зь іх:

  • 12 местаў абласнога падпарадкаваньня;
  • 100 местаў раённага падпарадкаваньня (зь іх 86 зьяўляюцца раённымі цэнтрамі);
  • Менск, сталіца Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца таксама абласным і раённым цэнтрам.

Крыніцы

Літаратура

  • А. Гутнов, В. Глазычев. Мир архитектуры. — М.: Молодая гвардия, 1990. — ISBN 5-235-00487-6

Вонкавыя спасылкі

Горад: Этымалёгія, Месты Беларусі, Крыніцы  Горадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Горад ЭтымалёгіяГорад Месты БеларусіГорад КрыніцыГорад ЛітаратураГорад Вонкавыя спасылкіГорадВёскаГарадзкі пасёлакДаніяНаселены пунктПрадмесьцеШчыльнасьць насельніцтваЯпонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗносіныПрамяністыя (таварыства)МастаўтАлесь ЧумакоўАлесь АркушЮрась БарысевічПарнаграфія ў ЗШААдзёрЛаскацень30 красавікаШвайцарыяСавушкін прадуктКаханьне без пранікненьняАдвечным шляхамГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўЧорны замак Альшанскі (фільм)Янка СіпакоўАнгельшчынаДжыліБеларускі клясычны правапісЧасРажава (Беларусь)10 студзеняЖанчына зьверхуАлесь СавіцкіЛеў СапегаНародны АльбомБеларуская мінуўшчына (часопіс)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуБанкаўскі рахунакКарбоўцы2005Андрэй ДынькоЯкуб КоласВалеры ГапееўІван МележПастава на каленяхЦмокРуская моваЮры ГумянюкЗьміцер СанькоЯн ЦывінскіКаскадныя табліцы стыляўГісторыя МагілёваП1874ПарнафільмЗьміцер СаўкаРаскіданае гняздо (п’еса)Роксі ПантэрГунтПадзелы Рэчы ПаспалітайФундацыя «Вікімэдыя»Саюз вызваленьня БеларусіВусякіНарвідБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеПлоцевы актБісэксуальная парнаграфіяПрыпяцьФранцішак СкарынаАрсень СкапецВялікае Княства ЛітоўскаеПрыназоўнікСьвятлана АлексіевічВікісховішчаМаёнтакВіцебскі сшытакСаргельІгар ТурМужчына зьверхуАнатоль Сербантовіч🡆 More