Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году

Рэфо́рма белару́скага пра́вапісу 1933 го́ду — штучнае, ненатуральнае і прымусовае набліжэньне беларускай моўнай нормы да расейскай паводле праекту Палітычнай камісіі ЦК КП(б)Б, праведзенае пастановай Саўнаркаму БССР ва ўмовах жорсткага тэрору савецкіх уладаў без грамадзкага і навуковага абмеркаваньня.

Разглядаецца як адзін з захадаў палітыкі русіфікацыі Беларусі, якая праводзілася ў двух асноўных кірунках: па-першае, бесьперапыннай русіфікацыі дазволенай да ўжытку беларускай мовы і, па-другое, сыстэматычнага выцісканьня з ўжытку гэтай русіфікаванай мовы і замены яе расейскай мовай.

Галоўным наступствам палітычнай рэформы стала зьяўленьне двух правапісаў (нормаў) беларускай мовы, адзін зь якіх — наркамаўка — пачаў афіцыйна выкарыстоўвацца ў Савецкім Саюзе, а другі — традыцыйны клясычны правапіс — працягваў ужывацца беларусамі па-за межамі СССР.

Палітычны праект рэформы беларускага правапісу

Нягледзячы на заўважны русіфікацыйны ўхіл акадэмічнага праекту 1933 году, ён не задаволіў кіраўніцтва СССР праз занадтую памяркоўнасьць у справе набліжэньня беларускай мовы да расейскай. Да таго ж, новы этап змаганьня зь беларускім нацыяналізмам задаў артыкул «Под фальшиво-национальным флагом», надрукаваны 3 лютага 1933 году ў маскоўскай газэце «Правда». Спэцыяльны карэспандэнт выданьня А. Давідзюк паведаміў зь Менску:

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Размова ідзе аб актывізацыі буржуазных нацыяналістаў у Беларусі, аб палітычнай існасьці іх выступаў, якія адлюстроўваюць супраціў мерапрыемствам пралетарскай дзяржавы з боку кулацтва, якое гіне. Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году 

Адразу па гэтай публікацыі Акадэмічны праект пасьпешліва разгледзелі і абмеркавалі ў Наркамаце асьветы пад кіраўніцтвам новапрызначанага (замест рэпрэсаванага) народнага камісара, Аляксандра Чарнушэвіча, Пэдагагічным інстытуце, розных савецкіх і партыйных арганізацыях. У выніку чаго да дакумэнту дадалі выразна русіфікацыйныя прапановы, што мела сьведчыць пра ляяльнасьць, «правільную ідэалягічную арыентацыю» і стваральнікаў, і абмеркавальнікаў Праекту. Але нягледзячы на гэта, дакумэнт цалкам перапрацавалі.

5 траўня ЦК КП(б)Б стварыла адмысловую «Палітычную камісію для перагляду руска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы». Паказальна, што ў склад камісіі не ўвайшоў ніводны лінгвіст, а ейнымі сябрамі сталі пераважна палітыкі.

Ужо да 21 ліпеня выйшла пастанова Бюро ЦК КП(б)Б, якая сьведчыла пра сканчэньне працы над праектам рэформы: «Згадзіцца з прапановай т. Чарнушэвіча аб перасылцы проэктаў новага беларускага правапісу на разгляд культпропа ЦК УсеКП(б)». 26 жніўня дакумэнт сваёй пастановай зацьвердзіў Саўнаркам БССР, а 27 жніўня — беларускі ЦК. Такім чынам, прыняцьце праекту адбылося ў загадным парадку без папярэдняй публікацыі і грамадзкага абмеркаваньня.

Пастанова мела назву — «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», аднак у сапраўднасьці артаграфічныя зьмены не прынесьлі спрашчэньня. Некаторыя з уведзеных рэформаю правілаў прапаноўвалася зьмяніць ужо ў наступных правапісных праектах (1939 і 1951 гады), і гэта зрабілі практычна адразу ж у выніку зьмены палітычнага рэжыму — па «разьвянчаньні культу асобы» (1956 год).

Дакумэнт пераняў усе прапановы Акадэмічнага праекту 1933 году, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскаю моваю. Пры гэтым тэхнічная падрыхтоўка адпаведнай часткі дакумэнту значна лепшая за наваствораныя разьдзелы, у якіх сустракаюцца шматлікія супярэчнасьці, фактычныя й мэтадалягічныя памылкі ды недагляды.

Існасьць зьменаў

Збор складаўся з 84 правілаў граматыкі. Асноўныя адрозьненьні парэформавага правапісу (наркамаўкі) ад дарэформавага (тарашкевіцы):

Зьмены ў беларускім правапісе
(па пераглядзе праекту 1933 году адмысловай Палітычнай камісіяй)
Акадэмічны праект 1930 году Акадэмічны праект 1933 году
(да перагляду Палітычнай камісіяй)
Зьмены ў перадачы пазычаньняў
1. Перадача складоў [л’а], [л’о], [л’у]) празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг) Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Захоўваліся існыя правілы. Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Аўтары праекту характаразуюць гэтыя прапановы, як «вялікадзяржаўніцкія», «уласьцівыя расейскаму вымаўленьню».
2. Зьмякчэньне зычных [з], [с], [б], [п], [в], [ф], [м], [н] перад галосным [е] (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка)
3. Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар) Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Захоўваліся існыя правілы.
4. Перадача літары «θ» у грэцызмах праз «ф» або «т» у залежнасьці ад правілаў расейскай мовы (міф, кафедра замест міт, катэдра) Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Гэты захад мусіў адпавядаць агучанаму партыйным кіраўніцтвам патрабаваньню «па замацаваньні расейскай мовы як пасярэдніка для пазычаньняў з трэціх моваў»
Зьмены ў артаграфіі ўласнабеларускіх словаў
1. Скасаваньне пазначэньня асыміляцыйнага зьмякчэньня зычных [з], [с], [ц] (напрыклад: (свет, след замест сьвет, сьлед) Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Гэтая прапанова зьявілася толькі ў карэктуры (г. зн. па згортваньні палітыкі беларусізацыі — і гвалтоўнага адхіленьня ад кіраваньня праектам акадэміка Сьцяпана Некрашэвіча, які выступаў катэгарычна супраць яе прыняцьця. Таксама супраць гэтай прапановы быў Янка Купала Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Аўтары абгрунтоўваюць прыняцьцё гэтай прапановы «палягчэньнем і эканоміяй для паліграфічнай справы».
2. Скасаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі [з], [с], [ц], [н], [л] (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё) Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Камісія прыняла гэтую прапанову як кампрамісны варыянт — пры ўмове захаваньня пазначэньня мяккасьці ўва ўсіх астатніх выпадках. Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Прапаноўвалася сьцягненьне падвоеных зычных на манер заходнебеларускіх гаворак (напрыклад: насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё)
3. Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш) Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Захоўваліся існыя правілы Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Захоўваліся існыя правілы.

Апроч гэтага:

  1. Рэглямантаваўся правапіс уласных імёнаў, адбывавалася адступленьне ад народнага іменаслову, калі замест народных формаў пачыналі ўжывацца кананічныя імёны Маскоўскай царквы, прынятыя ў расейскай мове (напрыклад: Юрый замест Юрка, Юры, Юра, Юрась).
  2. У марфалёгіі рэглямантаваны правапіс канчаткаў -а/-у ў родным склоне, перавага надавалася канчатку , як у расейскай мове, а не народнаму . На манер расейскай мовы ўніфікавалася напісаньне канчаткаў назоўнікаў у давальным і месным склонах.

Увогуле, у выніку рэформы ў беларускую мову ўводзілася больш за 30 фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове, якія былі чужымі і дагэтуль неўжыванымі ў беларускай мове і былі проста перанесеныя ў яе з расейскай.

Правапісная рэформа 1933 году закранула ня толькі фанэтычныя і марфалягічныя асаблівасьці, але таксама і лексыку беларускае мовы. Так, напрыклад, калі дарэформавы «Расейска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928) для перакладу расейскага слова «государство» прапаноўваў сынонімы «дзяржава», «гаспадарства», «панства», то парэформавы «Руска-беларускі слоўнік» Александровіча (1937) — толькі «дзяржава», тым жа словам перакладалася і расейскае «держава», эквівалентам расейскага «город» у першым слоўніку былі «места», «горад», а ў другім — толькі «горад». У гэтым жа слоўніку ёсьць такія неўласьцівыя для беларускай мовы дзеепрыметнікавыя формы, як «забыўчывы», «неўстрашымы», «брадзячы». Падобную практыку працягнулі ў наступным «Руска-беларускім слоўніку» 1953 году, калі на першым месцы ставілася калька з расейскае мовы, а арыгінальнае беларускае слова, як правіла, за ёй.

Пра мэтанакіраваную працу ў русіфікацыі беларускіх слоўнікаў сьведчыць апошні пункт (№ 27) Пастановы СНК «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу»:

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Даручыць Народнаму Камісарыяту Асьветы і Прэзыдыуму Беларускай Акадэміі Навук арганізаваць сыстэматычную навуковую працу па далейшым разьвіцьці і ўпарадкаваньні беларускага правапісу, усяе граматыкі і тэрміналёгіі, а таксама арганізаваць новае выданьне беларуска-рускіх слоўнікаў, вытраўляючы з беларускай мовы ўсялякія буржуазна-нацыяналістычныя плыні і скажэньні. Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году 

Пастанова Савету Народных Камісараў БССР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», г. Менск, 26 жніўня 1933 г.

Тым часам рукапісы раней падрыхтаваных акадэмічных слоўнікаў савецкія ўлады загадалі зьнішчыць, сярод іх — шматтомны «Слоўнік жывой беларускай мовы», двухтомныя расейска-беларускі і беларуска-расейскі слоўнікі, польска-беларускі і беларуска-польскі, эспэранцка-беларускі і беларуска-эспэранцкі, латыска-беларускі, гістарычны і артаграфічны.

Беспрынцыпнасьць рэфарматараў, а таксама іх тагачасную рыторыку добра адлюстроўвае наступная цытата:

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Шмат нацдэмы нашкодзілі ў пытаннях «окання» ў словах іншамоўнага паходжання. Такія словы, як «кааперацыя, калгас, трактар» і іншыя, пісалі праз «о», матывуючы гэта правіла тым, што слова «калгас, кааперацыя» і другія не прыняты беларускай мовай, не ўвашлі ў быт, што яны па сваёй прыродзе чужыя беларускай мове. Што словы «калгас» і падобныя ім чужыя і варожыя нацдэмам, гэта зразумела, як і зразумела буржуазна-класавая «апрацоўка» правапіса нацдэмаўскімі «слупамі мовазнаўства».

Улічваючы працэс асваення шырокімі працоўнымі масамі слоў іншамоўнага паходжання, мы абавязаны гэтыя словы перадаваць згодна іх вымаўлення, г. зн. праз «аканне», што ў пастанове СНК аб зменах у правапісе і праведзена.

Інтэрнацыянальна-рэволюцыйныя словы, словы, якія народжаны пролетарскай рэволюцыяй і якія ва ўсіх мовах сусвета пашырыліся вымаўленнем праз «о», і ў нашым новым правапісе гэтая рэволюцыйная якасць захована. Словы «комуна»… [далей — фактычна цытата з Дадаткаў да Пастановы-1933, пра які гл. ніжэй] — пішуцца і ў нас праз «о», г. зн. захоўваецца ў корані іх перша­крыніца і гэтым мова ўздымаецца на новую вышэйшую ступень развіцця па шляху пролетарскага інтэрнацыяналізма

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году 

—Андрэй Александровіч,  Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце і рэформа правапіса беларускай мовы // Пісьменнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы. — Менск: Выд-ва БАН, 1934. — С. 21.

Праз тры месяцы па прыняцьці першай «правапіснай» пастановы 3 сьнежня 1933 году, старшыня Саўнаркаму БССР Мікалай Галадзед падпісаў новую пастанову СНК «Дадаткі да пастановы СНК БССР „Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапіса“», якая выпраўляла памылкі ў жнівеньскім дакумэнце. На гэтым скончыўся першы этап палітычнай рэформы 1933 году.

Такім чынам, палітычная рэформа напраўду кіравалася на зьліцьцё народаў і культураў у адну культуру з адзінай мовай і адлюстравала ня столькі нацыянальную спэцыфіку беларускай мовы, як асаблівасьці расейскай мовы, у адпаведнасьці зь якой праводзіліся зьмены артаграфічных і граматычных прынцыпаў і нават лексыкі беларускай мовы.

Наступствы

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году 
Першая старонка Пратэсту Беларускага навуковага таварыства ў Вільні супраць дэкрэту Саўнаркаму аб рэформе беларускага правапісу

Беларусы за межамі СССР, у першую чаргу ў Заходняй Беларусі, а таксама беларускія цэнтры ў Латвіі, Празе і Бэрліне не прынялі ўведзеных у беларускую мову зьменаў. У прыватнасьці, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні на сваім надзвычайным паседжаньні 31 кастрычніка 1933 году прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе зазначыла ейную русіфікацыйную скіраванасьць і кволы навуковы фундамэнт.

Сярод прычынаў непрыняцьця палітычнай рэформы 1933 году былі наступныя:

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай „любой цаной“. Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году 
  • Беларускія філёлягі і гісторыкі паказваюць на тое, што рэформа штучна наблізіла беларускую мову да расейскай. Зьміцер Саўка адзначае, што палітычная камісія, якая праводзіла рэформу, узяла з акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу 1933 году, які папярэднічаў ёй, усе пункты, што прадугледжвалі менавіта збліжэньне з расейскай мовай, а астатнія альбо кардынальна перапрацавала ў бок набліжэньня да нормаў расейскай мовы, альбо ўвогуле не ўзяла да разгляду. Кандыдат філялягічных навук Ігар Клімаў піша:
Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  Бальшавіцкая дзяржава, якая ўпершыню ў гісторыі ажыцьцяўляла экспэрымэнт па стварэньні новага грамадзтва і новага чалавека, разглядала і мову як аб’ект адмысловых маніпуляцыяў, накіраваных на дасягненьне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцыяў з 1930 году было замацаваньне расейскага ўплыву ў нормах літаратурных моваў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасьць сярод народаў савецкай імпэрыі, прыглушала іх памкненьні да сэпаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асыміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае разьвіцьцё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасьці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай каньюнктурай савецкай дзяржавы. Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году 

Галоўным наступствам рэформы стала зьяўленьне двух правапісаў (нормаў) беларускай мовы, адзін зь якіх — наркамаўка — пачаў афіцыйна выкарыстоўвацца ў Савецкім Саюзе, а другі — традыцыйны клясычны правапіс — працягваў ужывацца беларусамі па-за межамі СССР. Стварэньне наркамаўкі разглядаецца як адзін з захадаў палітыкі русіфікацыі Беларусі, якая праводзілася ў двух асноўных кірунках: па-першае, бесьперапыннай русіфікацыі дазволенай да ўжытку беларускай мовы і, па-другое, сыстэматычнага выцісканьня з ўжытку гэтай русіфікаванай мовы і замены яе расейскай мовай.

Ацэнкі

Скрайняя непасьлядоўнасьць, і русіфікацыйныя мэты рэформы прызнаваліся афіцыйным савецкім мовазнаўствам за відавочныя яшчэ за часамі г.зв. «Хрушчоўскай адлігі»:

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году  ...не ўрэгуляваным засталося правіла аб перадачы акання і якання. Шматлікія неабгрунтаваныя выключэнні з гэтага правіла не ўносілі жаданай палёгкі пры напісанні іншамоўнай лексікі, вельмі складаным і неўпарадкаваным было правіла напісання складаных слоў. Выклікала цяжкасці і арфаграфічны разнабой правіла аб пераходзе д і т у дз’ і ц’. Блытана і супярэчліва былі сфармуляваны правілы напісання імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў…

Тым не менш, нягледзячы на недахопы, пастанова СНК БССР увогуле выканала сваю задачу…

…наколькі гэта магчыма, наблізіць беларускі правапіс да рускага.

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году 

—Яўген Камароўскі, Беларускі правапіс. — Менск, 1965. С. 31—32. С. 25

Рэформа 1933 выклікала крытыку ўжо з пачатку яе правядзеньня. Пад назовам «рэформа правапісу» крылася рэформа ня толькі правапісу, але адначасна граматыкі і марфалёгіі беларускай мовы, бо паняцьце «правапіс» мае на ўвазе форму напісаньня, а не адвечнага спосабу вымаўленьня. Рэформа ахоплівала 25 моўных асаблівасьцяў, зь якіх у 24 выпадках адначасна бытавала дачыненьне з граматыкай і правапісам, і толькі адна зьмена (пункт 4) датычыла выняткова правапісу.

Як зазначыў Янка Станкевіч з нагоды рэформы, «нідзе, дзе няма НКВД, Беларусы іхнае зьмены ня прынялі».

Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што новыя правілы, уведзеныя рэформай 1933 году, перакручвалі нормы беларускай літаратурнай мовы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рэформа Беларускага Правапісу 1933 Году Палітычны праект рэформы беларускага правапісуРэформа Беларускага Правапісу 1933 Году Існасьць зьменаўРэформа Беларускага Правапісу 1933 Году НаступствыРэформа Беларускага Правапісу 1933 Году АцэнкіРэформа Беларускага Правапісу 1933 Году Глядзіце таксамаРэформа Беларускага Правапісу 1933 Году ЗаўвагіРэформа Беларускага Правапісу 1933 Году КрыніцыРэформа Беларускага Правапісу 1933 Году ЛітаратураРэформа Беларускага Правапісу 1933 Году Вонкавыя спасылкіРэформа Беларускага Правапісу 1933 ГодуБеларуская моваМоўная нормаПалітычная камісія для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовыРасейская моваРусіфікацыя БеларусіСавет народных камісараў Беларускай ССРСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіЦК КПБ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВершІван ХруцкіДзень беларускай вайсковай славыІвацэвічыЛетувіская моваПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 годуХмарнасьцьРафаэльСяргей Грахоўскі1670Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і БеларусіГомельская ратушаМужчына зьверхуРасеяЭдуард ГалубокЁган Вольфганг фон ГётэДэйвід ЎудардАнальны сэксСлуцкі Траецкі манастырПолацакРасейская акупацыя БеларусіКніга ЁваФёдар ДастаеўскіІгнат ДамейкаСяргей АстрэйкаМіхась ЗарэцкіПраспэр МэрымэГотартБанкаўскі рахунакРэжым ЛукашэнкіКаляндар БагаіБелая Русь (грамадзкае аб’яднаньне)Сукупны ўнутраны прадуктАнтонімыАнгельская моваТэарэтычная фізыкаПрыстаўка (мовазнаўства)ЛаскаценьКамплексны лікВялікі кітайскі фаерволЯнка БрыльЛітваMelbetЛёзнаЗавосьсеЛіцьвіныВіталіян (папа рымскі)Гоман (1916)ХомнаГераРада Беларускай Народнай РэспублікіДыскрымінацыяНіна МацяшАльдонаМіхась ЛынькоўСамасейДарожныя знакі БеларусіТацяна СапачПэтынгНовая зямляВольга ЛетаАйгустаЛеў СапегаДзесяціна (мера плошчы)ГарбатаВікісховішчаАўдзееўкаЯнка КупалаСымбаль (знак)Жанчына з каломБацькаўшчынаЖалейка (зборнік)🡆 More