Час: фізычная велічыня

Час вызначае і/ці характарызуе інтэрвал паміж падзеямі, або працягласьць падзеі.

Час таксама можа азначацца, як вымярэньне, у якім кожная падзея мае канкрэтную (але не абавязкова адзіную) пазыцыю ў лінейнай пасьлядоўнасьці. Але час адрозьніваецца ад прасторавых вымярэньняў тым, што «рух» у часе мае строга аднабаковую накіраванасьць. Гэты погляд вельмі зручны й дастатковы для штодзённага ўжываньня і нават для дакладных вымераў. Аднак, навуковае разуменьне часу абумоўлена рэвалюцыяй у фізыцы, што адбылася на пачатку XX стагодзьдзя і разьвіцьцём агульнай тэорыі адноснасьці. Сучасная фізыка ўспрымае час як характарыстыку часапрасторы, што кідае выклік інтуітыўным уяўленьням аб адначасовасьці і лінейнаму ўспрыйманьню часу.

Час: фізычная велічыня
Паток пяску ў пясочным гадзіньніку можа быць выкарыстаны для вымярэньня часу. Ён таксама канкрэтна ўяўляе сабой сувязь часу паміж мінулым і будучыняй.

Час ужо даўно зьяўляецца важным прадметам дасьледаваньняў у галіне рэлігіі, філязофіі і навуцы, аднак вызначэньне часу такім чынам, каб яно было дастасавальным да ўсіх абласьцях пакуль не атрымліваецца ў навукоўцаў і мысьляроў. Тым ня менш, у многіх сфэрах, як то бізнэс, прамысловасьць, спорт, навука і выканальніцкае мастацтва панятак часу ўключае некаторыя ўяўленьні пра час як адзінку вымяральнай сыстэмы.

Існуюць два кантрасныя пункты гледжаньня на час сярод выбітных філёзафаў. Да першай плыні адносяцца ўяўленьні часу як частцы фундамэнтальнай структуры Сусьвету, то бок памернасьці, якая не залежыць ад падзеяў, а наадварот, у якой падзеі адбываюцца ў паслядоўнасьці. Выбітным прадстаўніком гэтага лягеру зьяўляецца Ісак Ньютан, такім чынам час з такога пункту гледжаньня часам называюць ньютанаўскім часам. Супрацьлеглая кропка гледжаньня абапіраецца на меркаваньне, што час не зьяўляецца якім-небудзь «кантэйнэрам» для падзеяў, або што падзеі і аб’екты не рухаюцца праз час. Замест гэтага час зьяўляецца часткай фундамэнтальнай інтэлектуальнай структуры, як то прастора і лік. Пасьлядоўнікі такога пункту гледжаньня лічаць, што час не зьяўляецца ані падзеяй, ані рэчу, і, такім чынам, само па сабе ён ня можа быць вымераны або пройдзены. Ментавіта, Готфрыд Ляйбніц і Імануіл Кант зьяўляюцца прадстаўнікамі другой плыні.

Неўважаючы на дасягненьні навукі, будзённае азначэньне часу залежыць ад яго сацыяльнай значнасьці, яго эканамічнай вартасьці і ўсьведамленьня яго абмежаванасьці.

Адзінкі вымярэньня часу

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Час. Internet Encyclopedia of Philosophy.
  • Час. BBC.
  • Час на праекце Open Directory

Tags:

Агульная тэорыя рэлятыўнасьціВымярэньнеПрастораРухФізыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РагачоўАнтон ЛуцкевічКубак Ангельшчыны па футболеЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуЛявон ВашкоЗаходняя БеларусьЭстоніяАкраGoogle ChromeЗлучаныя Штаты АмэрыкіГарэлкаСярэднебеларускія гаворкіГрупавы сэксЭўропаАлесь ПетрашкевічАляксей БацюкоўБавоўнаІзраільАлег ЖданПарнаграфія ў БеларусіКліматВікісховішчаЧорная РусьІнтымная лірыкаІгар БабкоўТарут15 красавікаZuzana (зброя)Людзі на балоце (раман)ВільгетДубайБусел белыНароўляМядзьведзевыя1874Пабуджальны сказНіл ГілевічЎСьвятая Рымская імпэрыяАмонімMozilla FirefoxМарыя МартысевічБДСМІгар ГрышчукБатанікаСамасейПітсбурскае пагадненьнеПлястмасаАлесь АркушУкраінская моваБрысталФашызмВільняКрасавікПарнаграфіяПарнаграфія ў ЗШАЛявон БаразнаПростыя сказыВасіль БыкаўБацькаўшчынаАльпыПорнасайтГарнастайГлеб ЛабадзенкаХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуАдвечным шляхамСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»ISO 4217Зоя Коўш🡆 More