Аўстралія: краіна ў Акіяніі

Аўстралі́йскі Зьвяз (па-ангельску: Commonwealth of Australia), Аўстра́лія (па-ангельску: Australia, ад лац.

austrālis — «паўднёвы») — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, чалец Садружнасьці нацыяў. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца горад Канбэра. Разьмешчана на мацерыку Аўстралія, высьпе Тасманія і некалькіх іншых выспах Індыйскага і Ціхага акіянаў. Шостая паводле плошчы дзяржава сьвету, адзіная дзяржава, якая займае цэлы мацярык. На поўнач ад Аўстралійскага Саюзу разьмешчаныя Ўсходні Тымор, Інданэзія і Папуа-Новая Гвінэя, да паўночнага ўсходу — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы выспы, на паўднёвы ўсход — Новая Зэляндыя. Найкарацейшую адлегласьць паміж галоўнай выспай Папуа-Новай Гвінэяй і матэрыковай часткай Аўстралійскага Саюзу складае ўсяго 145 км, а адлегласьць ад аўстралійскай выспы Боігу да Папуа-Новай Гвінэі — усяго 5 кілямэтраў.

Аўстралія
Commonwealth of Australia
Сьцяг Аўстраліі Герб Аўстраліі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Advance Australia Fair»
Месцазнаходжаньне Аўстраліі
Афіцыйная мова няма, ангельская (дэ-факта)
Сталіца Канбэра
Найбуйнейшы горад Сыднэй
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Карл III
Дэйвід Гэрлі
Энтані Альбанэз
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
6-е месца ў сьвеце
7 741 220 км²
1
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
52-е месца ў сьвеце
24 016 400
3,1/км²
СУП
 • агульны (2020)
 • на душу насельніцтва
18 месца ў сьвеце
$1 329 878 тыс
$51 680
Валюта Аўстралійскі даляр (AUD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+8 да UTC+10,5 (UTC+8 да +10,5)
+8 да +11,5 (UTC+8 да +11,5)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

1 студзеня 1901
Аўтамабільны знак AUS
Дамэн верхняга ўзроўню .au
Тэлефонны код +61
Мапа Аўстраліі
Мапа Аўстраліі

Назва

Назва «Аўстралія» паходзіць ад назвы «Terra Australis», якую ўжывалі эўрапейцы да XVIII стагодзьдзя. Гэты лацінскі выраз азначае: terra — «зямля», australis — «паўднёвая».

Гісторыя

Паводле ацэнак засяленьне аўстралійскага кантэненту чалавекам пачалося каля 65 тысячаў да 70 тысячаў гадоў назад, празь міграцыю людзей з Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Гэтыя першыя жыхары былі продкамі сучасных карэнных аўстралійцаў. Тубыльная аўстралійская культура зьяўляецца адной з самых старажытных цывілізацыяў на Зямлі.

Да часу перасяленьня эўрапейцаў большасьць карэнных аўстралійцаў зьяўляліся паляўнічымі і зьбіральнікамі са складанай эканомікай і структурай грамадзтва. Культура тубыльцаў была вуснай, а духоўныя каштоўнасьці грунтаваліся на павазе да зямлі і веры ў час сноў. Тубыльцы астравоў праліву Торэса, якія этнічна зьяўляюцца мэланэзійцамі, існавалі за кошт разьвіцьця сэзоннага садаводзтва і рыбнага промыслу. Паўночныя берагі Аўстраліі спарадычна наведвалі маракі макасарцы з поўдня вострава Сулавэсі.

Аўстралія: Назва, Гісторыя, Палітыка 
Ангельскі дасьледчык Джэймз Кук склаў першую мапу ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі.

Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі партугальцы, якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў Індыі, Паўднёвай Азіі і Кітаі. Аўстралія іх не зацікавіла, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Першым жа датаваным зьяўленьнем эўрапейцаў на аўстралійскім мацерыку ў 1606 годзе ёсьць прыбыцьцё нідэрляндцаў. Першым карабелем і экіпажам, які падыйшоў да берагу зьяўляецца карабель «Дэйфкен» на чале з капітанам Вілемам Янсзоонам. Ён падыйшоў да берага да паўвострава Кейп-Ёрк на пачатку 1606 году, і высадзіўся 26 лютага на рацэ Пэнэфатэр недалёка ад сучаснага гораду Ўэйпа. Нідэрляндцы дасьледвалі ўсё заходняе і паўночнае ўзьбярэжжы і назвалі кантынэнт «Новай Галяндыяй», але не зрабілі спробы стварыць нейкія паселішчы. Ўільям Дампір, ангельскі дасьледчык, высадзіўся на паўночна-заходнім узьбярэжжы Новай Галяндыі ў 1688 годзе і зноўку ў 1699 годзе на зваротным шляху. У 1770 годзе Джэймз Кук зьдзейсьніў падарожжа ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, пазначыўшы яго на мапе, і назваўшы яго Новым Паўднёвым Ўэйлзам. Гэтая тэрыторыя была аб’яўленая ім валоданьнямі Вялікабрытаніі.

З прычыны страты сваіх амэрыканскіх калёніяў у 1783 годзе брытанскі ўрад накіраваў Першы флёт пад камандаваньнем капітана Артура Філіпа, каб заснаваць новую калёнію ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе. У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя брытанскія караблі з арыштантамі з Ангельшчыны, Шатляндыі і Ўэйлзу, большасьць зь іх у выніку заставаліся ў Аўстраліі. Першае паселішча пад назовам Порт-Джэксан было створанае ў Сыднэйскай бухце, а 26 студзеня 1788 году, дзень афіцыйнага ўзьняцьця сьцягу над горадам лічыцца нацыянальным сьвятам Аўстраліі. Брытанскае паселішча было заснаванае і на востраве Тасманія ў 1803 годзе, яно стала асобнай калёніяй у 1825 годзе. Вялікабрытанія афіцыйна зацьвердзіла свой сувэрэнітэт над заходняй часткай Заходняй Аўстраліі ў 1828 годзе. Асобныя калёніі былі ўтвораныя з частак Новага Паўднёвага Ўэйлзу, як то Паўднёвая Аўстралія ў 1836 годзе, Вікторыя ў 1851 годзе, і Кўінзлэнд ў 1859 годзе. Рэгіён Паўночная тэрыторыя была заснаваная ў 1911 годзе, як асобная частка вылучаная з Паўднёвай Аўстраліі. Паўднёвая Аўстралія была заснавана як «вольная правінцыя», то бок сюды не высылаліся прысуджанья да зьняволеньня з мэтраполіі. Вікторыя і Заходняя Аўстралія таксама першапачаткова былі «вольнымі правінцыямі», аднак пазьней прымал нявольнікаў. Зь цягам часу празь ціск збоку пасяленцаў высылка зьняволеных была забаронена, а апошні такі карабель з арыштантамі прыбыў да кантынэнту ў 1848 годзе.

Карэннае насельніцтва, паводле ацэнак, складала ад 750 тысячаў да 1 млн чалавек у 1788 годзе, зьнізіўшыся за часам перасяленьня эўрапейцаў, галоўным чынам, празь інфэкцыйныя захворваньні. Іншыя загінулі ў выніку канфліктаў з пасяленцамі. Палітыка ангельскага ўраду, скіраваная на асыміляцыю тубыльцаў, пачынаючы з «Акту аб абароне тубыльцаў» 1869 году, прывяла да разбурэньня сацыяльных сувязяў унутры грамадзтва карэнных жыхароў і, магчыма, спрыяла зьніжэньню колькасьці карэннага насельніцтва.

Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх пустэльняў, не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.

Палітыка

Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам Брытанскай Садружнасьці Нацыяў, захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву дамініён. Палітычная будова краіны фармальна фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія, зь дзьвюхпалатным парлямэнтам. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1900 годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль Аўстраліі (цяпер Карл III), які ажыцьцяўляе сваю ўладу праз губэрнатара. Тытул караля Аўстраліі быў дадзены брытанскаму манарху ў 1971 годзе аўстралійскім парлямэнтам.

Практычна кіраўніком Аўстраліі зьяўляецца губэрнатар і прэм’ер-міністар Аўстраліі. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўнікі ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.

Выканаўчая ўлада належыць ураду, які фармальна кіруецца губэрнатарам, але фактычна падпарадкоўваецца прэм’ер-міністру. Прэм’ер-міністар назначаецца ад імя каралевы губэрнатарам.

Права выбаршчыка маюць усе грамадзяне, пачынаючы з 18 гадоў. Галасаваць павінны ўсе грамадзяне, штраф за ня ўдзел у выбарах складае 50 аўстралійскіх даляраў.

Судовая ўлада ў краіне належыць Вышэйшаму Фэдэральнаму Суду (гаспадарчыя справы) і Аўстралійскі Нацыянальны Суд.

Кожны аўстралійскі штат мае сваю канстытуцыю, дзьвюхпалатны парлямэнт (за выключэньнем Куінслэнду, дзе існуе аднапалатны парлямэнт) і ўрад, на чале якога стаіць губэрнатар, які па прапанове аўстралійскага парлямэнту назначаецца брытанскім манархам. Штаты дзеляцца на графствы, акругі і гарады.

Геаграфія

Аўстралія гэта шостая па велічыні краіна ў сьвеце. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Аўстралійскі кантынэнт зьяўляецца самым плоскім з астатніх, зь сярэдняй вышынёй 330,9 м над узроўнем мора.

Плошча Аўстраліі складае 7 741 220 км². Паўночнае і ўсходняе ўзьбярэжжа Аўстраліі выходзіць у Арафурскае, Каралавае, Тасманава, і Тыморскае моры; заходняе і паўднёвае ў Індыйскі акіян. Недалёка ад Аўстраліі знаходзяцца вялікія выспы: Новая Гвінэя і Тасманія. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі цягнецца самы вялікі ў сьвеце каралавы рыф — Вялікі бар’ерны рыф.

Аўстралія выцягнутая з захаду на ўсход на 4000 км, а з поўначы на поўдзень на 3128 км. Даўжыня берагавой лініі складае 34 218 км.

Большую частку паверхні краіны займаюць пустэльні і паўпустэльні. Самымі вялікімі пустэльнямі зьяўляюцца Вялікая Пяшчаная пустэльня, Вялікая пустэльня Вікторыя. Іншыя пустэльні — Пустыня Сымпсана, Тырары. На ўсходзе ад пустэльні Вікторыя знаходзіцца паўпустэльня Вялікі Артэзіянскі Басэйн. На ўсходзе мацерыка знаходзяцца невысокія горы Вялікі Водападзельны хрыбет з самым высокім пунткам — гарой Касьцюшка (2228 м). Найніжэйшы пункт Аўстраліі — возера Эйр (15 мэтраў ніжэй за ўзровень мора).

Адміністрацыйны падзел

Аўстралія складаецца з шасьці штатаў і двух мацерыковых тэрыторыяў:

  1. Тэрыторыя фэдэральнай сталіцы (мацерыковая тэрыторыя)
  2. Новы Паўднёвы Ўэйлз
  3. Вікторыя
  4. Кўінзлэнд
  5. Паўднёвая Аўстралія
  6. Заходняя Аўстралія
  7. Тасманія
  8. Паўночная тэрыторыя (мацерыковая тэрыторыя)

Эканоміка

Грашовая адзінка — аўстралійскі даляр (1 аўстр. дал. = 0,75 дал. ЗША.)

Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. Сукупны ўнутраны прадукт складае каля 1925 млрд аўстр. дал. (2020, ацэнка Міжнароднага валютнага фонду), узровень інфляцыі — каля 3%, беспрацоўе — каля 5% (2021 год). Уліковая стаўка — каля 6%.

Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, полімэталічныя руды, баксыты, сьвінец, медзь, каштоўныя мэталы, дыямэнты і інш. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.

Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.

Культура

Нацыянальнае сьвята — Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 г. было заснавана першае паселішча эўрапейцаў.

У краіне абавязковая адукацыю для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 унівэрсытэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытуты. Агульная колькасьць студэнтаў ВНУ — звыш 700 тыс.чал. (зь іх замежных студэнтаў — 174 тыс. чал.).

Шырока разьвітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно зь вядучых месцаў у сьвеце па колькасьці пэрыядычных выданьняў на душу насельніцтва.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны налічвае каля 26,5 млн чалавек.

Самымі вялікімі гарадамі Аўстраліі зьяўляюцца:

Прыкладна 63,8% насельніцтва Аўстраліі зьяўляюцца хрысьціянамі; 2,1% — будысты; 3,2% — мусульмане; 2,7 — індусы; 38,4% — атэісты. Сярод хрысьціянаў самай вялікай групай зьяўляюцца каталікі (20%) і англікане (9,8%).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аўстралія: Назва, Гісторыя, Палітыка  Аўстраліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Аўстралія НазваАўстралія ГісторыяАўстралія ПалітыкаАўстралія ГеаграфіяАўстралія Адміністрацыйны падзелАўстралія ЭканомікаАўстралія КультураАўстралія ДэмаграфіяАўстралія Глядзіце таксамаАўстралія КрыніцыАўстралія Вонкавыя спасылкіАўстраліяІнданэзіяІндыйскі акіянАнгельская моваАўстралія (кантынэнт)ВануатуКанбэраЛацінская моваНовая ЗэляндыяНовая КаледоніяПапуа-Новая ГвінэяПаўднёвае паўшар’еСадружнасьць нацыяўСаламонавы выспыТасманіяУсходні ТыморЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікіслоўнікГарбатаРаскіданае гняздо (п’еса).bbVPNСяргей СматрычэнкаУНІАНТрыялетВугорская моваСусьветнае павуціньнеМужчына зьверхуРэжым ЛукашэнкіІксвідэаМікола КупрэеўКузьма ЧорныЯгайла (імя)Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Багуслаў РадзівілЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)ШвэцыяЭякуляцыяЛявон БаразнаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРУнівэрсытэтВікікрыніцыПятрусь БроўкаWГеральдыкаАладкіПрыслоўеМаксім БагдановічБялыніцкі абраз Маці БожайГердаКрэўскі замакАнтон ЯльчынЎАлесь АркушКастусь КаліноўскіПуэрта-РыкаАдукацыяЖодзінАркадзь КуляшоўМаларытаСураж (Польшча)Вагінальны сэксДжозэф Рабінэт БайдэнСэксISO 3166ЛетуваДунайВіктар МарціновічПрыметнікДэмакратыяПоўдзеньДабрыняАляксей МарачкінWYSIWYGЛёнданБаўгарская моваВершаваны памерБеларускае нацыянальнае адраджэньнеАдольф ГітлерМагілёўДвукосьсеПавал ДураўГарадзенская вобласьцьАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага🡆 More