Алма́з (грэц.
ἀδάμας — непераможны; дыямэ́нт) — каштоўны камень. Надзвычай цьвёрды празрысты матэрыял. Складаецца з вугляроду, як і графіт. Здабываецца пераважна ў Паўднёвай Афрыцы глыбока пад зямлёю. Выкарыстоўваецца ў прамысловасьці дзякуючы сваёй трываласьці і як упрыгажэньне.
Алмаз | |
Апрацаваны алмаз | |
Агульныя | |
---|---|
Катэгорыя | Мінэрал |
Формула (структурнай адзінкі) | C |
Клясыфікацыя Штрунца | 1.CB.10a |
Прымешак | N |
Сынгонія | Кубічная |
Прасторавая група | гексактаэдрычны[d] |
Выгляд | |
Колер | Бязколерны |
Форма крышталаў | актаэдар[d] |
Спайнасьць | {111}[d] |
Злом | чарапашынны злом[d] |
Шкала Моаса (цьвёрдасьць) | 10 |
Бляск | Алмазавы |
Колер рысы | белы колер |
Празрыстасьць | Празрысты |
Шчыльнасьць | 3,51 грамаў на кубічны сантымэтар і 3,515 ± 0,015 грамаў на кубічны сантымэтар |
Аптычныя ўласьцівасьці | |
Паказчык пераламленьня | 2,417—2,419 |
У 1919 годзе бэльгійскі матэматык Марсэль Талкоўскі(en) разьлічыў агранку круглага брыльянта праз нанясеньне 57 граняў пад пэўнымі кутамі. У выніку звыш 70 % алмазаў сталі рабіць круглымі. Найдаражэйшымі ёсьць брыльянты сіняга і чырвонага адценьня, якія здабываюць у Афрыцы. Штучныя алмазы пераважна выкарыстоўваюць у дарагіх гадзіньніках. У 2012 годзе іх продажы на сусьветным рынку склалі каля 5 %. Яны каштуюць на 30 % таньней за прыродныя, бо з часам могуць зьмяняць адценьне.
Галоўныя характэрныя рысы алмаза — найвышэйшая сярод мінэралаў цьвёрдасьць, найбольш высокая цеплаправоднасьць сярод усіх цьвёрдых целаў 900—2300 Вт/(хв·К), вялікія паказчыкі пераламленьня і дыспрэміі. Алмаз зьяўляецца дыэлектрыкам. У алмаза вельмі нізкі каэфіцыент трэньня па мэталу на паветры — усяго 0,1, што зьвязана з утварэньнем на паверхні крышталя тонкіх плёнакадсарбаванага газу, якія выконваюць ролю своеасаблівай змазкі. Калі такія плёнкі не ўтвараюцца, каэфіцыент трэньня ўзрастае і дасягае 0,5—0,55. Высокая цьвёрдасьць абумоўлівае выключную зносастойкасьць алмаза на сьціраньне. Для алмаза таксама характэрны самы высокі (у параўнаньні зь іншымі вядомымі матэрыяламі) модуль пругкасьці і самы нізкі каэфіцыент сьціску. Энэргія крышталя складае 105 Дж/г-ат, энэргія сувязі 700 Дж/г-ат — менш за 1 % ад энэргіі крышталя.
Тэмпэратура плаўленьня алмаза складае 3700—4000 °C. На паветры алмаз згарае пры 850—1000 °C, а ў пылні чыстага кіслароду гарыць квола-блакітным полымем пры 720—800 °C, цалкам пераўтвараючыся ў выніку ў вуглякісты газ. Пры награваньні да 2000 °C бяз доступа паветра алмаз пераходзіць у графіт за 15—30 хвілінаў. Сярэдні паказчык пераламленьня бясколерных крышталяў алмаза ў жоўтым колеру роўны прыкладна 2,417, а для разнастайных колераў спэктру ён вар’юецца ад 2,402 (для чырвонага) да 2,465 (для фіялетавага). Здольнасьць крышталяў разлагаць белае сьвятло на асобныя складнікі называецца дыспрэсіяй. Для алмаза дыспрэмія роўная 0,063.
Адной з істотных уласьцівасьцяў алмазаў зьяўляецца люмінэсцэнцыя. Пад узьдзеяньнем сонечнага сьвятла і асабліва катоднага, ультрафіялетавага і рэнтгенаўскага праменьня алмазы пачынаюць люмінэсцыраваць — мігціць рознымі колерамі. Пад узьдзеяньнем катоднага і рэнтгенаўскага выпраменьваньня мігцяць усе разнавіднасьці алмазаў, а пад узьдзеяньнем ультрафіялетавага — толькі некаторыя. Рэнтгеналюмінэсцэнцыя шырока выкарыстоўваецца на практыцы для здабываньня алмазаў з пароды.
Вялікі паказчык пераламленьня, у шэрагу з высокай празрыстасьцю і дастатковай дыспрэсіяй паказчыка пераламленьня (гульня колеру) робіць алмаз адным з саміх дарагіх каштоўных камянёў (у шэрагу са смарагдам і рубінам), якія супернічаюць з алмаз па кошце). Алмаз у натуральным выглядзе ня лічыцца прыгожым. Прыгажосьць надаецца алмазу аграньваньне, якая стварае ўмовы для шматразовых нутраных адлюстраваньняў. Гранёны алмаз называецца брыліянтам.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алмаз, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.