ISO 4217
ISO 4217 — міжнародны стандарт
ISO 4217 — міжнародны стандарт, які ўтрымлівае трохлітарныя коды і назвы валют, прынятыя Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO).
Першыя дзьве літары коду — гэта код ISO 3166-1 alpha-2 (аналягічныя дамэнам верхняга ўзроўню краіны), трэцяя — звычайна ініцыял уласнай назвы валюты. Ужываньне кодаў ISO 4217 зьнімае праблему, выкліканую карыстаньнем рознымі краінамі такіх назваў як даляр, франк ці фунт для азначэньня сваёй валюты. Акрамя таго, кожнай краіне супастаўлены ўнікальны трохсымбальны лічбавы код, які, як правіла, супадае з кодам па ISO 3166. Аднак у выпадку зь Беларусьсю коды валюты і краіны — адпаведна 112 ды 974.
Стандарт вызначае таксама і падзел галоўнай адзінкі валюты. Звычайна яна дзеліцца на 100 меншых адзінак, але сустракаецца і падзел ў адносінах 1/10 ці 1/1000. Існуюць і валюты, якія ня дзеляцца на меншыя адзінкі (беларускі рубель).
ISO 4217 месьціць і кадыфікацыю каштоўных мэталаў (напр. золата — XAU, плятына — XPT), якія вымяраюцца ў тройскіх унцыях ці іншых адзінках, ужываных на міжнародных фінансавых рынках. Існуюць таксама спэцыяльныя коды для тэставых мэтаў (XTS) і тыя, што азначаюць адсутнасьць валюты (XXX). Усе спэцыяльныя коды пачынаюцца на літару Х, як і міжнародных валют (напр. усходнекарыбскі даляр — XCD), выключэньнем зьяўляецца эўра (EUR), хоць папярэднік гэтай валюты, ЭКЮ, менаваўся згодна стандартаў: XEU.
Табліца кодаў
Гэта сьпіс існых кодаў ISO 4217 з назвамі валют.
Бяз коду валюты
Некаторыя валюты ня маюць уласнага коду ISO 4217, бо не ўжываюцца.
- Фарэрская крона (прывязаная да Дацкай кроны 1:1)
Наступныя коды не зацьверджаныя ISO, але часам выкарыстоўваюцца ў камэрцыі.
Код | Нумар | E | Валюта | Краіна (месца) ўжываньня валюты |
---|---|---|---|---|
PRB | — | 2 | Прыднястроўскі рубель | Прыднястроўе |
Гістарычныя коды валют
Код | Нумар | E | Валюта | Краіна (месца) ўжываньня валюты | Пачатак ужываньня | Заканчэньне ўжываньня | Замененая на |
---|---|---|---|---|---|---|---|
CYP | 196 | 2 | 1 студзеня 2008 | EUR | |||
EEK | 233 | 2 | Эстонская крона | Эстонія | 1992 | 1 студзеня 2011 | EUR |
LVL | 428 | 2 | 1 студзеня 2014 | EUR | |||
LTL | 440 | 2 | 1 студзеня 2015 | EUR | |||
MTL | 470 | 2 | 1 студзеня 2008 | EUR | |||
SIT | 705 | 2 | 1 студзеня 2007 | EUR | |||
SKK | 703 | 1 | Славацкая крона | Славаччына | 8 кастрычніка 1993 | 1 студзеня 2009 | EUR |
UAK | 804 | 2 | Украінскі карбованец | Украіна | 1992 | 2 верасьня 1996 | UAH |
ZWD | 716 | 2 | Зымбабвійскі даляр | Зымбабвэ | 18 красавіка 1980 | 31 ліпеня 2006 | ZWN |
Заўвагі
- ^ колькасьць дзяленьняў пасьля коскі
Вонкавыя спасылкі
- Currency, fund and precious metal codes(анг.) (XLS) — Назвы валют паводле Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO).
This article uses material from the Wikipedia article ISO 4217, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply. (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 3.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
#Wikipedia® is a registered trademark of the Wikimedia Foundation, Inc. Wiki (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wikimedia Foundation.