Прыслоўе: часьціна мовы

Прыслоўе — нязьменная часьціна мовы, якая абазначае прымету дзеяньня, прадмету або якасьці.

Прымету дзеяньня прыслоўе абазначае, калі адносіцца да дзеяслова ці дзеепрыслоўя: прыехалі ноччу, гучна размаўляючы.

Прымету прадмета прыслоўе абазначае, адносячыся да назоўніка: размова па-арамейску, прагулка ўвечары.

Часьцей за ўсё прыслоўе адносіцца да дзеяслова. Яно можа паказваць на час дзеяньня (сёньня, увечары, улетку, вясною), месца (там, угары, навокал, дахаты), прычыну (згарача, спрасонку), значэньне (знарок, назло, сумыслу), спосаб дзеяньня (скора, хутка, уголас, подбегам, пехатою), меру ці ступень (шмат, двойчы, дашчэнту, зусім).

Прымету якасьці прыслоўе абазначае, адносячыся да прыметніка, дзеепрыметніка або другога прыслоўя: надта разумны, добра пабудаваны, вельмі гарачы.

Прыслоўі не скланяюцца, не спрагаюцца, не зьмяняюцца па родах і ліках, а таму яны ня маюць канчаткаў. Некаторыя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступень параўнаньня: хутка — хутчэй, больш хутка, найхутчэй, надта хутка, хутчэй за ўсіх; моцна — мацней, больш моцна, наймацней, вельмі моцна, мацней за ўсіх.

Прыслоўі ўтварыліся і ўтвараюцца з зьменных часьцін мовы. Найбольш прыслоўяў утварылася ад прыметнікаў (ціха, павольна, прыгожа, па-людзку) і ад назоўнікаў (унізе, удзень, бягом, бясконца). Ёсьць прыслоўі, ўтвораныя ад лічэбнікаў (двойчы, ўтраіх, удвая, перш-наперш), ад заменьнікаў (заўсёды, таму, па-мойму), ад дзеясловаў (ісьці крадучыся, гульма гуляць), ад прыслоўяў (завысока, недалёка, нікуды). Ёсьць і складаныя прыслоўі: штовечар, ціха-ціха, сям-там, раз-пораз.

У сказе прыслоўе зьяўляецца акалічнасьцю:

Тут лёгка і радасна песьня пяецца. (Максім Танк)

Адгрымела ноччу навальніца. (Пімен Панчанка)

Налева адкрыўся шырокі плёс. (Янка Брыль)

Значна радзей — азначэньнем: Зьлева пачулася гаворка па-нямецку. (Алесь Адамовіч)

Напісаньне прыслоўяў разам

Разам пішуцца:

  • прыслоўі, ўтвораныя шляхам спалучэньня прыназоўнікаў з кароткімі і поўнымі прыметнікамі: здаўна, здалёк, насуха, зрэдку, ўлева, ўправа, зьлева, справа, паціху, зацемна, збольшага, упустую, ушчыльную (але: ў адкрытую)
  • прыслоўі, ўтвораныя шляхам спалучэньня прыназоўнікаў у (ў), на са зборнымі і колькаснымі лічэбнікамі: удвух, утрох, учатырох, удваіх, утраіх, учацьвярых, удзьвюх, надвае, натрае (але: у адно, па двое, па трое)
  • прыслоўі, ўтвораныя спалучэньнем прыназоўнікаў з прыслоўямі: назаўсёды, назаўжды, навокал, напотым, назаўтра, назусім, настолькі, насупраць, удвайне, заўчора, залетась, пасьлязаўтра, замала, замнога і інш.
  • прыслоўі, ўтвораныя шляхам спалучэньня прыназоўнікаў з займеньнікамі: нашто, навошта, нізашто, потым, затым, зусім
  • прыслоўі, ўтвораныя спалучэньнем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі відамі назоўнікамі: удзень, узімку, увесну, увосень, дадому, дахаты, напалову, улетку, зьверху, зьнізу (але: зь верху да нізу, зь нізу да верху), назад, наверх, збоку, ўнізе, ўверсе, ўгары, ўночы, зранку (але: з ранку да вечара)
  • складаныя прыслоўі, якія маюць у сваім складзе займеньнік што: штодзень, штогод, штовечар, штораніцы, што месяц, штотыдзень, штохвілінна. Разам пішуцца прыслоўі таксама, гэтаксама.

Правапіс спалучэньняў, блізкіх да прыслоўяў

У беларускае мове ёсьць спалучэньне прыназоўнікаў з назоўнікамі, якія ў сказе выконваюць ролю акалічнасьцей, і таму яны блізкія сваім значэньнем да прыслоўяў. Такія спалучэньні пішуцца асобна. Вось асноўныя зь іх:

  • спалучэньне назоўнікаў з прыназоўнікамі з (зь), без (безь, бяз, бязь), да, на, у (ў), пад, за, з-за і інш.: з разьбегу, з налёту, з ходу, без разбору, бяз толку, без канца (але: бясконца), да зарэзу, да ўпаду, на хаду, на ляту, на бягу, на віду, на слых, на сьмех, у адзіночку, у момант, у меру, пад пахі, пад пахай, за мяжой, за граніцы, за мяжу, з-за мяжы, з-за граніцы
  • спалучэньне адмоўяў не, ні з прыназоўнікавымі відамі назоўнікаў: не ў пару, не ў меру, не пад сілу, не да смаку, не да твару, ні за грош

Напісаньне прыслоўяў праз злучок

Праз злучок пішуцца:

  • прыслоўі з прыстаўкаю па-, якія канчаюцца на -ому, -аму, -яму, -ску, -цку, -ы (-і): па-веснавому, па-ранейшаму, па-летняму, па-беларуску, па-хрысьціянску, па-каталіцку, па-праваслаўнаму, па-чалавечы
  • прыслоўі, ўтвораныя ад парадкавых лічэбнікаў (такія прыслоўі ў сказе выступаюць заўсёды пабочнымі словамі): па-першае, па-другое, па-трэцяе
  • складананыя прыслоўі, ў якіх паўтараецца тое самае слова: ледзь-ледзь, ціха-ціха, даўно-даўно, высока-высока, далёка-далёка, дзе-нідзе, сам-насам, калі-нікалі, разпораз, як-ніяк
  • прыслоўі з прыстаўкаю абы- і ўстаўкаю (суфікс) -небудзь: абы-дзе, абы-куды, абы-як, як-небудзь, дзе-небудзь, калі-небудзь, куды-небудзь
  • прыслоўі, ўтвораныя ад складаных прыметнікаў, якія пішуцца таксама праз злучок: вогненна-ярка, (вогненна-яркі)

Праз злучок пішацца слова на-гары.

Заўвагі

Tags:

Прыслоўе Напісаньне прыслоўяў разамПрыслоўе Правапіс спалучэньняў, блізкіх да прыслоўяўПрыслоўе Напісаньне прыслоўяў праз злучокПрыслоўе ЗаўвагіПрыслоўе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

UltraВожыкПарнаграфія ў сецівеАлесь СавіцкіТаджыцкая мова1919Фёдар ЛапавухаўМарына ВасілеўскаяАлегАндрэй КурэйчыкЧорны сьпіс ЭўразьвязуРадЛінда1896Соня садоваяВольныя матэрыялыЗлучаныя Штаты АмэрыкіМерулаЛявон ВашкоКрайняя плоцьЖыве Беларусь!БітаўтУладзіслаў ГалубокMozilla FirefoxМураўёўкіСтаніслаў ЯроцкіГрэцкая моваСонечная энэргіяВуліца Янкі Лучыны (Менск)Літоўская кухаркаВымяКанюшынаЯнка МаўрАзначэньне (часьціна сказу)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніРахункаводСайгаСлавамір АдамовічАскеменВушніцаСпарышПлыньКасмадром імя Сатыша ДгаванаКлёд МанэСпадчына (верш)Уладзімер КараткевічДругая сусьветная вайнаБанкаўскі рахунакСтаніслаў ВалодзькаЛаскаценьISO 3166Тацяна СапачВольга ЧамаданаваМараторыйТэўтонскі ордэнТрыбуна працыПартыя аматараў піваП’ер Агюст РэнуарБортніцтваЛіцьвіныISO 3166-1МазанДжынсавая рэвалюцыяСьпіс стагодзьдзяўБеларуская моваГраматычнае значэньне1877Пацук шэрыБінейкаЧарнобыльская АЭС🡆 More