Ціхі Акіян: найвялікшы акіян на Зямлі

Ціхі акіян — найвялікшы акіян на Зямлі, які працягнуўся ад Арктыкі на поўначы да Паўднёвага акіяну на поўдні.

Абмывае Азію і Аўстралію на захадзе, Паўночную Амэрыку і Паўднёвую Амэрыку на ўсходзе. Акіян мае плошчу 179,7 млн км² (з марамі) — Ціхі акіян займае 46% паверхні вады Зямлі, і 30% паверхні ўсёй плянэты. Экватар падзяляе акіян на паўночную і паўднёвую часткі. Найглыбейшай кропкай у акіяне (і на плянэце ўвогуле) зьяўляецца Марыянская ўпадзіна, глыбіня якой складае 10 911 мэтраў.

Ціхі Акіян: Водная характэрыстыка, Экалягічныя праблемы, Краіны і тэрыторыі, якія мяжуюць з акіянам
Ціхі Акіян

Эўрапейцы пачалі дасьледваньне акіяну на пачатку XVI стагодзьдзя, першым быў гішпаскі дасьледнік Васка Нуньес дэ Бальбоа, які перайшоў праз Панамскі пярэсмык у 1513 годзе і назваў акіян Mar del Sur (па-беларуску: Паўднёвае мора). Сёньняшнюю назву акіян мае ад партугальска-лацінскага макаранізма Tepre Pacificum (па-беларуску: Ціхае мора), якім нарок акіян Фэрнан Магелан.

Водная характэрыстыка

Аб’ём Ціхага акіяну складае прыкладна 662 млн км³. Тэмпэратура вады розьніцца ад адмоўнай ля берагоў Антарктыды да 30 °C ля экватару. Салёнасьць вады таксама зьмяняецца пашыротна. На экватары, аднак, яна меншая, чым у трапічных шыротах з-за ападкаў, якія ідуць круглы год. Бліжэй да палюсоў салёнасьць таксама невялікая з-за малога ўзроўню выпарваньня салёнай вады ў халодным клімаце.

Перамяшчэньне вод Ціхага акіяну ў Паўночным паўшар’і адбываецца па гадзіньнікавай стрэлцы, і супраць гадзіньнікавай стрэлкі ў Паўднёвым паўшар’і.

Экалягічныя праблемы

Ціхі Акіян: Водная характэрыстыка, Экалягічныя праблемы, Краіны і тэрыторыі, якія мяжуюць з акіянам 
Сьмецьце на гавайскім пляжы

Гаспадарчая дзейнасьць чалавека ў Ціхім акіяне прывяла да забруджваньня ягоных водаў, да зьнясіленьня біялягічных багацьцяў. Гэтак, да канца XVIII стагодзьдзя былі цалкам вынішчаны марскія каровы ў Бэрынгавым моры. У пачатку XX стагодзьдзя на мяжы зьнікненьня знаходзіліся марскія коцікі і некаторыя віды кітоў, цяпер іхны промысел абмежаваны. Вялікую небясьпеку ў акіяне ўяўляе забруджваньне водаў нафтай і нафтапрадуктамі, як асноўнымі забруджвальнікамі, некаторымі цяжкімі мэталамі і адходамі атамнай прамысловасьці. Шкодныя рэчывы разносяцца плынямі па ўсім акіяне. Нават ля берагоў Антарктыды ў складзе марскіх арганізмаў выяўленыя гэтыя рэчывы. Дзесяць штатаў ЗША стала скідаюць свае адходы ў моры. У 1980 годзе падобным спосабам было зьнішчана больш за 160 тысячаў тон адходаў, з тых часоў дадзеная лічба паменшылася.

У паўночнай частцы Ціхага акіяна ўтварылася Вялікая Ціхаакіянская сьмецьцевая пляма з плястыку й іншых адкідаў, сфармаваная акіянічнымі плынямі, якія паступова канцэнтруюць выкінутае ў акіян сьмецьце ў адной вобласьці дзякуючы Паўночна-Ціхаакіянскай сыстэме плыняў. Гэтая пляма цягнецца праз паўночную частку Ціхага акіяна ад кропкі прыкладна ў 500 марскіх мілях ад узьбярэжжа Каліфорніі міма Гаваяў і ледзь не дасягае Японіі. У 2001 годзе маса сьмецьцевых астравоў складала больш за 3,5 мільёнаў тон, а плошча — больш за 1 млн км², што паводле масы перавышала масу зоаплянктона ў шэсьць разоў. Кожныя 10 гадоў плошча звалкі на парадак павялічваецца.

6 і 9 жніўня 1945 году Ўзброенымі сіламі ЗША былі ажыцьцёўлены атамныя бамбаваньні японскіх гарадоў Хірасіма і Нагасакі — адзіныя ў гісторыі чалавецтва два прыклады баявога выкарыстаньня ядзернай зброі. Агульная колькасьць загінуўшых склала ад 90 да 166 тысячаў чалавек у Хірасіме і ад 60 да 80 тысячаў чалавек — у Нагасакі. З 1946 па 1958 гады на атоле Бікіні і Энівэтак (Маршалавы астравы) Злучаныя Штаты Амэрыкі выраблялі ядзерныя выпрабаваньні. Усяго было выраблена 67 выбухаў атамных і вадародных бомбаў. 1 сакавіка 1954 году падчас надводнага выпрабаваньня вадароднай бомбы магутнасьцю 15 мэгатон ад выбуху атрымаўся кратэр 2 км у дыямэтры і глыбінёй 75 м, грыбападобнае воблака вышынёй 15 км і дыямэтрам 20 км. У выніку атол Бікіні быў разбураны, а тэрыторыя падвергнулася найбуйнейшаму ў гісторыі ЗША радыёактыўнаму заражэньню і апрамяненьню мясцовых жыхароў.

Краіны і тэрыторыі, якія мяжуюць з акіянам

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ціхі Акіян: Водная характэрыстыка, Экалягічныя праблемы, Краіны і тэрыторыі, якія мяжуюць з акіянам  Ціхі акіянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Tags:

Ціхі Акіян Водная характэрыстыкаЦіхі Акіян Экалягічныя праблемыЦіхі Акіян Краіны і тэрыторыі, якія мяжуюць з акіянамЦіхі Акіян КрыніцыЦіхі Акіян Вонкавыя спасылкіЦіхі АкіянАзіяАрктыкаАўстраліяЗямляЗямля (плянэта)Марыянская ўпадзінаПаўднёвая АмэрыкаПаўднёвы акіянПаўночная АмэрыкаЭкватар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ÆОй у лузі червона калинаВэб-сайтГорадняІтальянская моваГейтартАнальны сэксАлегорыяМацьвей СьвідзінскіІмёны ліцьвінаўПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуГенадзь Валер’евіч ШутаўАлесь Разанаў1877Юры СабалеўскіГарадзенская вобласьцьРэч ПаспалітаяРусіфікацыя БеларусіБеларускі нацыяналізмШмоняШвэцыя1951Раскіданае гняздо (п’еса)Артур ВольскіВадзім БолбасПаўднёвы полюсГарбатаДзяржаваСабакаЖаночая эякуляцыяРадаўніцаІгнат ДамейкаДаўмонт (імя)Вэб-дызайнРэспубліка Сэрбская КраінаЗносіныГрыгорыюс V (папа рымскі)Алесь КажадубЯнка БрыльНаша ўскраінаКірыл СтаселькаАдвечным шляхамРажава (Беларусь)БАТЭ БарысаўСтарабеларуская моваПорнгабУкраінскі правапіс 1928 годуВіцебскі сшытакГеаграфічныя каардынатыАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьРэформа беларускага правапісу 1933 годуСамагубстваБеларускі Народны Фронт Адраджэньне10 студзеняРамантызмБусел белыАмонімМішэль ВайлдСтанкевіцаМарат МаркаўАўстраліяЗянон ПазьнякНаша думкаАнгельская мова25 красавікаМастаўтАлесь БадакАфарызмВішнеў (Менская вобласьць)Раіса Баравікова🡆 More