Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году: выбары

Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Белару́сі 2020 го́ду — шостыя прэзыдэнцкія выбары з часу атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе, якія Палата прадстаўнікоў прызначыла на 9 жніўня 2020 году.

2015
 Сьцяг Беларусі
[[|2025]] →
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году
9 жніўня 2020
Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году: Перадвыбарчае становішча, Прававыя ўмовы, Улік вылучэнцаў Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году: Перадвыбарчае становішча, Прававыя ўмовы, Улік вылучэнцаў Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году: Перадвыбарчае становішча, Прававыя ўмовы, Улік вылучэнцаў
Кандыдат Андрэй Дзьмітрыеў Ганна Канапацкая Аляксандар Лукашэнка
Партыя Гавары праўду! беспартыйная беспартыйны
Галасоў выбаршчыкаў 70 671 97 489 4 661 075
Адсотак 1,21 % 1,67 % 80,1 %
Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году: Перадвыбарчае становішча, Прававыя ўмовы, Улік вылучэнцаў Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году: Перадвыбарчае становішча, Прававыя ўмовы, Улік вылучэнцаў
Кандыдат Сьвятлана Ціханоўская Сяргей Чэрачань
Партыя беспартыйная БСДГ
Галасоў выбаршчыкаў 588 622 66 613
Адсотак 10,1 % 1,14 %

На выбары выдзелілі 36 000 000 рублёў. Пасьля абвяшчэньня першых афіцыйных экзыт-полаў у 33 гарадох Беларусі адбыліся пратэсты супраць фальсыфікацыі вынікаў, у ходзе якіх супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь затрымалі каля 3000 чалавек.

Перадвыбарчае становішча

Перад выбарамі паўстала пытаньне аб адзіным спаборніку ад праціўнікаў Лукашэнкі. 24 студзеня прэс прэс-служба АГП заявіла пра рашэньне апазыцыі вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах. «27 студзеня апазыцыя абвесьціць аб пачатку кампаніі адзінага кандыдата. Пасьля сур’ёзных і доўгіх дыскусый апазыцыя здолела дамовіцца аб тым, каб вылучыць адзінага кандыдата, і выпрацавала мэханізм яго вызначэньня. Адзіны кандыдат павінен аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы краіны і стаць лідэрам сумеснай барацьбы за вяртаньне Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцьця. Прэс-канфэрэнцыя адбудзецца 27 студзеня ў 12.00», — гаворыцца ў паведамленьні.

27 студзеня 2020 году праціўнікі А. Лукашэнкі (Рух «За Свабоду», АГП, БСДП, партыяў БХД і БНФ) правялі супольную сустрэчу са СМІ. На ёй абвясьцілі аб пачатку выбараў супольнага кандыдата на будучых выбарах. Але раней экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік «Таварыства беларускай мовы ім. Францыска Скарыны» Алена Анісім заявіла, што падчас сходу Ўсебеларускага кангрэсу «За незалежнасьць» адзіны кандыдат, якога можна вылучыць на выбарах прэзыдэнта краіны ў 2020 годзе, прадстаўлены ня будзе. Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі мае намер вылучыць прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Беларусі на маючых адбыцца выбарах кіраўніка партыі Алега Гайдукевіча, паведамілі ў прэс-службе ЛДП.

«9 лютага адбылося пасяджэньне Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта ЛДП з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных структур. У мэтах выкананьня рашэньняў зьезда партыі ЛДП вылучае прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь лідэра партыі, дэпутата парляманта, намесьніка старшыні камісіі па міжнародных справах Алега Гайдукевіча», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы. Будуць удзельнічаць у выбарах грамада «Справядлівы сьвет».

Паводле стану на 6 чэрвеня 2020 папулярнасьць кандыдатаў паводле зьвестак спэцыяльнага сэрвісу https://web.archive.org/web/20200606151410/https://primaries.by/ выглядала наступным чынам.

Кандыдат Адсотак галасоў
Віктар Бабарыка 59,4
Валер Цапкала 18,7
Сьвятлана Ціханоўская 14,8
Аляксандар Лукашэнка 3,01
Ганна Канапацкая 0,7

У апытаньні ўзялі ўдзел 48 258 чалавек

ЗША і Летува заявілі аб занепакоенасьці затрыманьнямі асобаў, якія хацелі ўдзельнічаць у выбарах.

25 чэрвеня затрыманы адміністратар буйной палітычнай суполкі «РБ головного мозга» Ігар Лосік, на якога завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК РБ «Арганізацыя масавых беспарадкаў».

Прававыя ўмовы

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выбіраюць на 5 гадоў; ён уступае на пасаду пасьля прынясеньня прысягі (артыкул 81 Канстытуцыі). Выбары Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазьней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазьней чым за два месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў дзеючага Прэзыдэнта (артыкул 81).

Прэзыдэнтам можа быць абраны:

  • грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэньні,
  • узрост ад 35 гадоў і болей,
  • валодае выбарчым правам,
  • пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ня менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі (артыкул 80),
  • ня мае судзімасьці.

Галасаваць на выбарах прэзыдэнта маюць права:

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь,
  • узрост ад 18 гадоў і болей.

Улік вылучэнцаў

Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году: Перадвыбарчае становішча, Прававыя ўмовы, Улік вылучэнцаў 
Сяргей Ціханоўскі, 2020 год.

На этапе падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп была зарэгістравана 55 прэтэндэнтаў. Ранейшы рэкорд быў пастаўлены ў 2001 годзе, тады падалі заяўкі на рэгістрацыю груп 27 прэтэндэнтаў. Большая частка прэтэндэнтаў — «кандыдаты пратэсту» Міколы Статкевіча, якія не выказвалі намеру зьбіраць подпісы, а мелі выкарыстаць магчымасьці рэгістрацыі адно для палітычнай агітацыі. З 55 пададзеных у ЦВК заяў адразу адхілілі 10, у тым ліку блогера Сяргея Ціханоўскага і 8 «кандыдатаў пратэсту». Сьвятлана Ціханоўская, жонка Сяргея Ціханоўскага, падала дакумэнты, калі ЦВК вырашыла, што блогер няправільна аформіў заяву (там не было ягонага подпісу, сам ён адбываў у гэты час пакараньне — 15 сутак арышту). Ініцыятыўная група лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада Міколы Статкевіча, які мае непагашаную судзімасьць і таму ня мае права ўдзельнічаць у выбарах, не была зарэгістраваная. Адмовілі таксама ягонай жонцы й іншым паплечнікам. Адмову старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла тым, што магчыма, сябры іх ініцыятыўных груп згаджаліся працаваць з кімсьці адным з патэнцыйных кандыдатаў, але прэтэндэнты абменьваліся зьвесткамі людзей бязь іхняй згоды і не інфармавалі пра ўключэньне ў свае ініцыятыўныя групы. Як заўважыў палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч, ЦВК на пачатковым этапе адсекла радыкальную частку апанэнтаў рэжыму.

Для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у выніку было зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп. Зьвесткі пра асобаў, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя:

2 ліпеня 2020 году Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў паведаміла, што 7 вылучэнцаў падалі дакладныя подпісы для ўліку ў якасьці кандыдатаў у прэзыдэнты: Аляксандар Лукашэнка — 1 939 572, Віктар Бабарыка — 165 744, Ганна Канапацкая — 146 588, Сяргей Чэрачань — 143 109, Андрэй Дзьмітрыеў — 106 841, Сьвятлана Ціханоўская — 104 757 і Валер Цапкала — 75 249. Подпісы зьбіралі з 21 траўня па 19 чэрвеня. Паводле 60-га артыкула Выбарчага кодэксу Беларусі, для ўліку кандыдатам патрабавалася прынамсі 100 000 подпісаў паўналетніх грамадзянаў. 14 ліпеня 2020 году Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зарэгістравала 5 вылучэнцаў кандыдатамі ў прэзыдэнты:

  • Андрэя Дзьмітрыева
  • Ганну Канапацкую
  • Аляксандра Лукашэнку,
  • Сьвятлану Ціханоўскую
  • Сяргея Чэрачня.

Віктару Бабарыку было адмоўлена ў рэгістрацыі ў сувязі зь неадпаведнасьцю дэклярацыі фактычным даходам і ўдзелу замежнай арганізацыі ў ягонай кампаніі. Сябры ЦВК падтрымалі гэту прапанову адзінагалосна. Таксама не зарэгістраваны Валер Цапкала, бо ў яго бракавала прызнаных ЦВК подпісаў, а жонка не задэкляравала акцыі.

Падрыхтоўка

27 ліпеня 2020 году Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абнародавала ўлік 6 844 932 выбарцаў (72,7 % насельніцтва Беларусі). Зь іх 1 241 021 (18,1 %) быў у Менску, 1 142 043 (16,7 %) — у Менскай вобласьці, 1 069 567 (15,6 %) — у Гомельскай, 984 601 (14,4 %) — у Берасьцейскай, 849 472 (12,4 %) — у Віцебскай, 801 825 (11,7 %) — у Магілёўскай і 751 084 (11 %) — у Гарадзенскай. Для выбараў утварылі 5767 участкаў (1186 выбарцаў на ўчастак). Для 5319 выбарцаў за мяжой стварылі 44 (0,8 %) участкі ў амбасадах і генконсульствах Беларусі ў 36 краінах, у тым ліку ў 9 краінах Азіі, 3 краінах Паўночнай Амэрыкі, 23 краінах Эўропы і ў Вэнэсуэле.

Перадвыбарчае агітаваньне

Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году: Перадвыбарчае становішча, Прававыя ўмовы, Улік вылучэнцаў 
Мітынг Сьвятланы Ціханоўскай і аб'яднанага перадвыбарчага штабу. 30 ліпеня 2020, Менск

9 ліпеня Партыя БНФ распаўсюдзіла заяву, дзе выступіла за зьняцьце кандыдата А. Лукашэнкі з выбараў. 6 ліпеня Кіраўскі райвыканкам напісаў ў Магілеўскі аблвыканкам пра збор подпісаў за А. Лукашэнку. У пісьме пішацца аб адсутнасьці перашкод у зборы подпісаў і адсутнасьці варожых адносінаў да Лукашэнкі. 16 ліпеня паведамілі пра пісьмо Міністэрства аховы здароўя Беларусі, дзе пісалася аб паводзінах людзей на выбарах пры ўмове заражэньня каранавірусам. Усе асобы, што могуць удзельнічаць у выбарах, пачалі праводзіць сходы людзей.

19 ліпеня 2020 году старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк абнародаваў зварот «Ня йдзіце галасаваць на фальшывыя выбары», які скіраваў «да ўсіх людзей, што падтрымалі рух “Стоп, таракан (прусак)!” і стаялі ў чэргах падпісацца за Ціханоўскую». У сваім звароце Пазьняк заявіў: «Пратаколы галасаваньня падпісваюцца ў адміністрацыі. Там “малююць” галасы, якія патрэбныя Лукашэнку. Таму хадзіць на такія выбары і галасаваць — гэта значыць сябе не паважаць. На фальшывых выбарах ад людзей нічога не залежыць. Рэжым выкарыстоўвае іх, каб потым падаць свае сфальшаваныя вынікі, быццам людзі так галасавалі. Але калі людзі ня прыйдуць галасаваць, а Ярмошына напіша Лукашэнку 76 адсоткаў, то фальсіфікацыя будзе ўсім бачная. Шыла ў мяшку не схаваеш, і такія выбары праваляцца. Згодна закона мусяць быць новыя выбары без Лукашэнкі».

Берасьцейская вобласьць

29 чэрвеня 2020 году Баранавіцкі гарвыканкам прыняў рашэньне аб месцы правядзеньня сустрэчаў з выбаршчыкамі:

  • парк культуры й адпачынку імя 30-годзьдзя УЛКСМ на вуліцы Камсамольскай.

2 ліпеня Берасьцейскі гарвыканкам прыняў рашэньне аб месцах сустрэчаў з выбаршчыкамі. Іх сьпіс:

  • месца ля крамы «Эўраопт» па вуліцы Адамкоўскай
  • Алея ля сцэны ў Парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў у мікрараёне “Ўсход”.

30 ліпеня работнікі камунальных службаў разабралі сцэну ў парку ў Баранавічах, дзе павінна адбыцца сустрэча з выбаршчыкамі. 2 жніўня Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з выбаршчыкамі ў Баранавічах ў парку культуры й адпачынку імя 30-годзьдзя УЛКСМ на вуліцы Камсамольскай. С. Ціханоўскую сустрэлі хлебам і сольлю. Яна павіншавала ПДВ зь 90-годзьдзем.

Сьвятлана Ціханоўская пачала выступ з таго, што павіншавала беларускую «крылатую пяхоту» зь 90-годзьдзем Паветрана-дэсантных войскаў і дадала, што беларусы вельмі хочуць паважаць сваё войска: «Паступіце так, каб мы вамі ганарыліся», — сказала яна. Людзі на гэта закрычалі ёй «малайчына!»

— Выступ С. Ціханоўскай у Баранавічах

2 жніўня Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з выбаршчыкамі ў Берасьці ў парку культуры й адпачынку імя 30-годзьдзя УЛКСМ.

Гэта вельмі цяжка зразумець, чаму ў XXI стагодзьдзі ў цывілізаванай дзяржаве для таго, каб адстаяць сваё права на закрыцьцё шкоднага прадпрыемства, людзям трэба кожную нядзелю больш за два гады выходзіць і адстойваць свае правы! Чаму людзі за гэта павінны атрымліваць штрафы і арышты? Чаму мы самі ня можам вырашаць, якім мае быць наш горад, якой мае быць нашая краіна?

— Выступ С. Ціханоўскай у Берасьці

2 жніўня сустрэча С. Ціханоўскай у Бярозе з выбаршчыкамі не адбылася. С. Ціханоўская пазваніла сабраўшымся людзям па тэлефоне:

«Я ведаю, што там сабралася вельмі шмат людзей, і вы чакаеце да апошняга. Але мая ахова кажа, што там стаяць аўтазакі і што я ўжо як кандыдат адтуль ня зьеду»,

— Званок С. Ціханоўскай у Бярозе

. Сустрэча павінна была пачацца а 19.00 на стадыёне. Людзі прыехалі зь розных местаў: Белаазёрск, Дарагічын, Івацэвічы, Пружаны, Кобрынь. Па падліках Сяржука Русецкага прыхільніка БНФ сабралося каля 2 000 чалавек. Людзі разышліся пасьля 22.00.

Віцебская вобласьць

21 траўня назіральнік Павал Левінаў падаў скаргу ў пракуратуру на віцебскі гарвыканкам на тайнасьць прыняцьця рашэньняў пры прызначэньні асабовага складу раённых выбарчых камісіяў.

30 чэрвеня гарвыканкам Віцебску абнародаваў рашэньне аб месцах правядзеньня сустрэчаў з выбаршчыкамі:

  • Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў (у раёне цэнтральнай сцэны)
  • Парк Мазурына ("Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі" ЦК "Віцебск" — цэнтральная сцэна)
  • Парк 30-годзьдзя УЛКСМ (за СДзЮШАР "Камсамолец" у раёне скрыжаваньня алей).

У м. Віцебску Андрэй Дзьмітрыеў заклікаў да назіраньняў на выбарах. Ён сустрэўся з выбаршчыкамі ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. Леніна. На сходзе было каля 40 чалавек. 24 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з выбаршчыкамі ў парку культуры й адпачынку чыгуначнікаў у Віцебску, дзе было больш за 5000 чалавек. 24 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з выбаршчыкамі ў м. Глыбокае, дзе было больш кля 800 чалавек. Сустрэча была з 13 г. 30 хв. да 14 г. 30 хв.на плошчы каля крамы "Белмаркет" на вуліцы Леніна. Па падліках "Правабаронцы за свабодныя выбары" Ганны Мартыноўскай колькасьць людзей была больш за 2 000 чалавек, бо многія прыходзілі й адыходзілі з-за абедзеннага перапынку. Многія мяшчане сустракалі С. Ціханоўскую крыкамі: "Малайчына Сьвятлана!", "Жыве Беларусь!"

Я ўпершыню ў вашым прыгожым горадзе. Я абавязкова вярнуся сюды, каб схадзіць у знакамітыя сабор і касьцёл, паспрабую прыехаць на Вішнёвы фэст. Спадзяюся, што яго не скароцяць, як сёлета. Дзень замест пяці? Улада ня можа вырашыць, ёсьць у нас каранавірус ці не. Для Вішнёвага фэсту ў Глыбокім каранавірус ёсьць. А для Славянскага базару, дзе дзейны прэзыдэнт слухае Стаса Міхайлава, вірус пераможаны. Сумленна? Не! Справядліва? Не!

— Выступ С. Ціханоўскай у Глыбокім

24 ліпеня Ціханоўская сустрэлася з выбаршчыкамі ў Наваполацку, дзе было больш за 5000 чалавек. Веча адбылося ў парку культуры й адпачынку на вуліцы Паркавае. Ён павінен быў пачацца а 16 г. 30 хв., але С. Ціханоўская спазьнілася ледзь на паўгадзіны. Сабралося каля 3 000 людзей. Людзі прыходзілі й адыходзілі. Былі людзі з бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Траса пад акном? Пацерпіце, мяркуе ўлада. Атамная станцыя? Пацерпіце, мяркуе ўлада. Акамулятарны завод мы таксама мусім пацярпець, як церпім жабрацкія заробкі і зьнявагу. Але Беларусь ня сьметнік, а прыгожая дзівосная краіна.

— Выступ Марыі Калесьнікавай у Новаполацку

25 ліпеня С. Ціханоўская правяла сустрэчу ў Оршы. Веча пачалося а 12 гадзіне ў парку герояў каля кургана Несьмяротнасьці. З пачатку было каля сотні людзей, але потым сабралося каля 1 000 чалавек. С. Ціханоўская заявіла:

— Прывітаньне, Орша! Вітаю вас, сябры! Я хачу сказаць некалькі словаў тут, у Оршы, менавіта па-беларуску. Бо гэты горад беларусы заўсёды згадваюць з гонарам. Нас падзяляюць на захад і ўсход. Нас падзяляюць, каб разьяднаць. Але ў нас усіх адзіная мэта — новыя сумленныя выбары. І мы пацьвердзім 9 жніўня, што жыве Беларусь!

— Выступ С. Ціханоўскай у Оршы

26 ліпеня была сустрэча з выбаршчыкамі давераных асобаў С. Ціханоўскай у Воршы. Сустрэча была больш за гадзіну. 27 ліпеня сустрэча давераных асобаў С. Ціханоўскай у Дуброўна. У месьце Шуміліне 30 ліпеня сабраліся мяшчане ў падтрымку С. Ціханоўскай. На тым вечы мяшчане патрабавалі ад А. Лукашэнкі сысьці ў адстаўку. Самой С. Ціханоўскай не было, за яе выступіла давераная асоба — Тацьцяна Севярынец.

Гарадзенская вобласьць

У гарадзенскіх раёнах стварэньне выбарчых камісіяў праходзіла тайна, што парушае занаканадаўства Беларусі.

Месцаў для сустрэчаў у Горадні з выбаршчыкамі сталі: Калоскі парк, Румлёўскі парк. Памяшканьні для сустрэчаў:

  • Дом культуры прадпрыемства “Цветліт” ад “Беларускага таварыства глухіх”
  • Актавая заля корпусу №2 Гарадзенскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжу
  • Актавая заля прафэсійнага тэхналягічнага каледжу
  • Актавая заля мэдыцынскага каледжу

30 ліпеня С. ЦІханоўская пацьвердзіла аб намеры прыехаць у Смаргонь. 31 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчу з выбаршчыкамі. Тут сабралося некалькі каля 1 100 людзей. Веча пачалося а 13 гадзіне ў парку імя Сініцкага. С. Ціханоўская пад час сустрэчы зьвярнулася да пэнсіянэраў:

– Мілыя мае! Хто сёньня да нас прыйшоў! Імкніцеся, калі ласка, данесьці ўсім сваім сябрам — вы думаеце, што калі памяняецца ўлада, вам ня будуць плаціць пэнсію. Бабулечкі мае! Вам пэнсію плаціць не прэзыдэнт, які сыйдзе ці які прыйдзе. Пэнсію вы зарабілі. Зараз вам яе плацяць вашыя дзеці, вашыя ўнукі. І ад таго, што зьменіцца прэзыдэнт, пэнсія нікуды не дзенецца.

31 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчу з выбаршчыкамі на плошчы каля крамы "Поцдам" у Лідзе. Тут сабралося некалькі сотняў людзей. Перад сустрэчаю мясцовыя камунальныя службы пачалі разьбіраць ходнікі на месцы правядзеньня сустрэчы. Сустрэча пачалася а 19 гадзіне. На веча прыйшло каля 300 чалавек. Многія людзі мелі Бел-чырвона-белы сьцяг.

1 жніўня Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчу з выбаршчыкамі ў Калоскім парку, дзе сабралося некалькі тысячаў людзей. 1 жніўня Ціханоўская правяла сустрэчу з выбаршчыкамі ў Ваўкавыску на аўтастаянцы на вул. К. Маркса. На ёй было больш за тысячу людзей. 1 жніўня Ціханоўская правяла сустрэчу з выбаршчыкамі на стадыёне "Дынама" ў Слоніме, дзе сабралося некалькі тысячаў людзей. Сустрэча стала найбуйнейшым антыўрадавым грамадзкім мерапрыемствам гораду за многія гады. На сустрэчы было каля 3000 чалавек.

Гомельская вобласьць

У Рэчыцы мясцовы прадстаўнік А. Дзьмітрыева Алег Шабетнік захацеў праводзіць пастаянную сустрэчу з выбаршчыкамі штодня 17 ліпеня з 8 да 22 гадзін. Пры гэтым мясцовы райвыканкам спрабаваў замінаць у правядзеньні сустрэчаў зь людзьмі. 18 ліпеня 2020 году ў м. Гомлі адбыўся сход супраць кандыдата А. Лукашэнкі. Сход адбыўся ў Палацы культуры "Віпра".

26 ліпеня адбылася сустрэча з выбаршчыкамі кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай у Гомелі на плошчы каля будынку філіі "Цэнтра інклюзіўнае культуры" Гарадзкога цэнтру культуры. 26 ліпеня адбылася сустрэча з выбаршчыкамі кандыдаткі Ціханоўскай у Жлобіне насупраць будынку былое гарадзкое бібліятэкі ў гарадзкім парку культуры й адпачынку "Прыдняпроўскі". 26 ліпеня адбылася сустрэча з выбаршчыкамі кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай у Рэчыцы на плошчы перад царквою імя Эўфрасіньні Полацкае.

Магілеўская вобласьць

У Магілеве 25 ліпеня адбылася сустрэча з выбаршчыкамі, якую правяла Сьвятлана Ціханоўская. На ёй было каля 3 000 чалавек, якія сабраліся каля Лядовага палацу. 25 ліпеня адбылася сустрэча з выбаршчыкамі ў Бабруйску, якую правяла Ціханоўская.

Менская вобласьць

2 ліпеня Менская абласная выбарчая камісія правяла пасяджэньне, дзе залічыла подпісы, сабраныя за грамадзян, якія хочуць удзельнічаць у выбарах. 20 чэрвеня намесьнік старшыні Партыі БНФ падаў скаргу на дзейнасьць уладаў пры зборы подпісаў за Лукашэнку. 19 ліпеня 2020 году С. Ціханоўскакя правяла сход людзей у парку Дружбы народаў, дзе было каля 7500 чал. Менгарвыканкам скараціў колькасьць месцаў для сустрэчаў з выбаршчыкамі.

23 ліпеня Барысаў наведала С. Ціханоўская, дзе сустрэлася з выбаршчыкамі. Сустрэча была на плошчы каля ААТ "ВЕСТА-БАРЫСАЎ". Веча было весьмі вялікім для Барысава. С. Ціханоўская заявіла:

«Я заклікаю вас не галасаваць датэрмінова, прыйсьці 9 верасня на выбары і прагаласаваць за мяне і абараняць свой голас. Чым большы прыход - тым цяжэй скрасьці наш голас і тым цяжэй учыняць фальсіфікацыі. Я заклікаю вас устаць з канапы і прыйсьці на ўчастак.

31 ліпеня ў Маладэчна адбылася сустрэча С. Ціханоўскай з выбаршчыкамі. Веча адбылося на стадыёне на вуліцы Машэрава, 6а. Пачалася сустрэча а 15 г. 00 хв.

Вяшчаньне

На дзяржаўным тэлебачаньні выступы кандыдатаў былі рэдкія. Выступы А. Лукашэнкі перадавалі выглядзе "рабочых паездак" начальніка краіны. 31 ліпеня на перадвыбарчым сходзе Ціханоўскай у Лідзе былі затрыманыя журналісты Белсату: Уладзімер Лунёў і Галіна Абакунчык, а ў Маладэчне затрымалі Зьмітра Міцкевіча й Дзяніса Дзюбу.

4 жніўня 2020 году беларускамоўная дзяржаўная газэта «Зьвязда» абнародавала перадвыбарчыя праграмы 4 кандыдатаў у прэзыдэнты па-беларуску і Сяргея Чэрачня па-расейску.

Скаргі

21 траўня назіральнік Павал Левінаў падаў скаргу ў пракуратуру на Віцебскі гарвыканкам на тайнасьць прыняцьця рашэньняў пры прызначэньні асабовага складу раённых выбарчых камісіяў.

9 ліпеня 2020 году Раман Юргель падаў скаргу на гарадзенскі гарвыканкам у ЦВК. У ёй Р. Юргель пісаў аб ненадрукаваньні складу выбарчых участковых камісіяў Горадні. Таксама назіральнік Раман Юргель падаў скаргу на газэту Гродзенская праўда, якая парушыла заканадаўства й не абнародавала ўвесь склад участковых выбарчых камісіяў.

14 ліпеня гарадзкі суд разгледзеў адміністрацыйную справу супраць прадстаўніцы С. Ціханоўскай. Яе вінавацілі ва ўдзеле ў незаконным сходзе людзей. Суд прызнаў яе невінаватай. Валеры Цапкала й Віктар Бабарыка падалі скаргу на ЦВК у Вярхоўны суд Беларусі з-за рашэньня ЦВК аб нядопуску іх да ўдзелу ў выбарах. Былі скаргі ў ЦВК ад простых людзей на рашэньне ЦВК. 21 ліпеня 2020 году Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу Валера Цапкалы на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі аб адмове яго ўліку ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

4—5 жніўня 2020 году за першыя 2 дні датэрміновага галасаваньня ініцыятыва «Сумленныя людзі» падала 3056 скаргаў на парушэньні Выбарчага кодэксу Беларусі. Да 10 жніўня 2020 году «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падалі каля 3000 скаргаў на парушэньні Выбарчага кодэксу, зь якіх адхілілі ўсе датычныя галасаваньня і падліку галасоў. Таксама ўсе 484 скаргі ў суды наконт утварэньня выбарчых камісіяў адхілілі (415) і пакінулі без разгляду (69).

Назіраньне

Дзеля назіраньня за хадой галасаваньня з-за мяжы прыедуць назіральнікі СНД, але ня будзе назіральнікаў з АБСЭ. 22 ліпеня 2020 году Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зацьвердзіла Пастанову аб зьмяншэньні адначаснай прысутнасьці назіральнікаў на выбарчы ўчастак да 3-х падчас датэрміновага галасаваньня 4—8 жніўня і да 5 у асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня. Пастанову ўхвалілі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі ў Беларусі. У сваю чаргу Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь распрацавала Рэкамэндацыі для папярэджаньня рэсьпіраторных інфэкцыяў на прэзыдэнцкіх выбарах, у якіх раіла разьмяшчаць на адлегласьці прынамсі 1 мэтру сталы і крэслы сябраў участковай камісіі, месцы для назіральнікаў і выбаршчыкаў. Увечары 8 жніўня 2020 году на 5870 выбарчых участках налічвалася 65 572 назіральнікі ад 3736 установаў (у сярэднім па 11 назіральнікаў на ўчастак). 10 жніўня 2020 году прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч паведаміў: «З 798 назіральнікаў, якіх мы вылучылі на ўчасткі, толькі 93 змаглі назіраць розныя этапы кампаніі, толькі 1 — увесь працэс галасаваньня, толькі 3 былі пакінутыя на падліку». Паводле падліку «Праваабаронцаў за свабодныя выбары» з удзелам Беларускага Хэльсынскага камітэту, у ходзе выбарчай кампаніі затрымалі звыш 150 назіральнікаў. Каля 70 % «Праваабаронцаў за свабодныя выбары» засьведчылі завышэньне яўкі, 40 % — прымус да датэрміновага галасаваньня. Лабковіч дадаў: «Фальсіфікацыя яўкі прывяла да таго, што на больш як 10 участках у дзень выбараў мы фіксавалі факты, калі бюлетэні «пераліваліся цераз край», іх было больш, чым 100%» улічаных на ўчастку выбарцаў.

Галасаваньне і падлік галасоў

5 жніўня 2020 году Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі паведаміла, што ў 1-ы дзень датэрміновага галасаваньня 4 жніўня яўка выбарцаў склала каля 5 %. У Гомельскай вобласьці налічылі 7,55 % выбарцаў, у Віцебскай — 5 %, у Менску — 4,77 %, у Менскай вобласьці — 4,69 %, у Магілёўскай — 4,66 %, у Берасьцейскай — 4,23 % і ў Гарадзенскай — 3,39 %. 6 жніўня Цэнтарвыбаркам Беларусі налічыў за 2 дні датэрміновага галасаваньня 12,75 % яўкі. У Гомельскай вобласьці — 16,44 %, Магілёўскай — 14,61 %, Менскай — 12,61 %, Віцебскай — 12,16 %, у Менску — 11,73 %, у Берасьцейскай вобласьці — 11,26 % і ў Гарадзенскай — 10,01 %. 7 жніўня ЦВК Беларусі абвясьціла пра яўку 22,47 % выбарцаў за 3 дні датэрміновага галасаваньня. У Гомельскай вобласьці — 30,22 %, Магілёўскай — 26,14 %, Віцебскай — 21,18 %, Менскай — 20,84 %, Берасьцейскай — 20,45 %, Гарадзенскай — 20,05 % і ў Менску — 18,89 %. 8 жніўня 2020 году Цэнтарвыбаркам заявіў, што за 4 папярэднія дні датэрміновага галасаваньня яўка склала 32,24 % выбарцаў. У Гомельскай вобласьці налічылі 42,72 %, у Магілёўскай — 37,88 %, у Віцебскай — 30,86 %, у Берасьцейская — 30,11 %, у Гарадзенскай — 30,02 %, у Менскай — 29,09 % і ў Менску — 26,45 %.

Да 10 жніўня 2020 году на анлайн-плятформе «Голас» зарэгістравалася 1 184 903 беларускія выбарцы (17,3 %). Зь іх 80 % прагаласавалі за Ціханоўскую. 15 жніўня 2020 году канал «Тэлеграм Беларусь» стварыў апытанку «За каго Вы прагаласавалі на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». На 9-ю гадзіну ранку 16 жніўня ў апытаньні ўзялі ўдзел 1,3 млн чалавек: 52 % прагаласавала за Ціханоўскую, 7 % не галасавала, 3 % галасавала супраць усіх, 2 % — за Лукашэнку, 1 % — за Чэрачня і яшчэ менш за Дзьмітрыева і Канапацкую. Яшчэ 35 % былі не зь Беларусі (таму не маглі галасаваць).

Вынікі

Паводле зьвестак ЦВК Беларусі вынікі галасаваньня:

Вылучэнцы % галасоў
Дзьмітрыеў 1,21
Канапацкая 1,68
Лукашэнка 80,1
Ціханоўская 10,12
Чэрачань 1,14
Супраць усіх 4,59

Абвешчаны ЦВК вынік падліку галасоў выклікаў народныя выступленьні па ўсёй Беларусі.

14 ліпеня 2021 году он-лайн-плятформа «Голас» абнародавала вынікі дасьледаваньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, паводле якіх яўка склала 5,4 млн выбарцаў, або 78 %. Пра свой выбар наўпрост паведамілі 900 000 выбарцаў на 5696 з 5767 выбарчых участкаў. Дзякуючы парталу маніторынгу выбараў «Зубр» і ініцыятыве «Сумленныя людзі» сфатаграфавалі, сабралі і аблічбавалі 1545 (27 %) пратаколаў участковых выбарчых камісіяў, у тым ліку 1517 у Беларусі (рэшта з амбасадаў Беларусі за мяжой). З улікам «струнаў» разьмеркаваньня зьвестак пратаколаў плятформа «Голас» вызначыла, што за Сьвятлану Ціханоўскую падалі 3 млн галасоў (56 %), за Аляксандра Лукашэнку — 1,8 млн (33 %), а за іншых вылучэнцаў і супраць усіх — 0,5 млн.

Рэакцыя

У сумеснай заяве ЗША й яшчэ больш за пяцідзесяці краінаў і ЭЗ аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ад 26 кастрычніка 2020 году было адзначана, што выбары «не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі».

У сумеснай заяве Прадстаўніцтва ЭЗ ад імя дзяржаваў-сябровак, прадстаўленых у Менску, Пасольства Вялікабрытаніі, Пасольства Швэйцарыі й Пасольства ЗША ў сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ад 17 лістапада 2020 году было адзначана, што выбары былі «сфальсыфікаваны».

Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе заявіла аб неабвержных доказах таго, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсыфікаваныя. Уладам Беларусі было рэкамэндавана адмяніць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году з-за парушэньняў, якія, як сьцьвярджаецца ў дакладзе прызначанага ў рамках Маскоўскага мэханізму АБСЕ дакладчыка, прафэсара Вольфганга Бэнедэка(de), мелі месца на ўсіх этапах, і арганізаваць «новы электаральны працэс на аснове міжнародных стандартаў».

У сваёй рэзалюцыі ў падтрымку народа Беларусі й яго дэмакратычных памкненьняў 20 красавіка 2021 году Кангрэс ЗША асудзіў фальсыфікацыі на выбарах і наступныя жорсткія рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, а сам рэжым назваў нелегітымным.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году Перадвыбарчае становішчаПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году Прававыя ўмовыПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году Улік вылучэнцаўПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году ПадрыхтоўкаПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году Перадвыбарчае агітаваньнеПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году ВяшчаньнеПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году СкаргіПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году НазіраньнеПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году Галасаваньне і падлік галасоўПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году ВынікіПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году РэакцыяПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году КрыніцыПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 Году Вонкавыя спасылкіПрэзыдэнцкія Выбары Ў Беларусі 2020 ГодуПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мастацкая літаратураКубак Ангельшчыны па футболеПадвойнае пранікненьнеП’ер Агюст РэнуарПарнафільмВасіль ІгнаценкаСоня садоваяПСлуцкі збройны чынРАУСРусіфікацыя БеларусіМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьВікікрыніцыТэхналёгіяДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Максім Багдановіч701СМЕРШАдраджэньне мовыГедаВіды сувязі словаўІван АрашкевічГрупавы сэксПраваслаўная царкваGoogle ChromeЦягнікУкраінцыПарнаграфія ў ЯпонііДзень жартаўПаўстаньне 1794 годуКрывічыКурыцаC++МрояТрыбуна працыДжынсавая рэвалюцыяАлесь ПетрашкевічJavaАлтайПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіМанулГільНідэрляндыМы выйдзем шчыльнымі радаміАрхеалёгіяУкраінская лацінкаПоўдзеньАпавядальны сказНіна МацяшТарутАлбэртаТравеньКліўлэндзкае пагадненьнеISSN800РоварПольшчаСяброўстваЛацінская моваВікіпэдыяАляксандар ЛукашэнкаЮрай СлафкоўскіДзеньПастава на каленяхНазоўнікВадзім Саранчукоў🡆 More