Палаў

Пала́ў, Рэспубліка Палаў (на-палаў: Belau, Belu’u era Belau, па-ангельску: Republic of Palau) — выспавая краіна ў Філіпінскім моры Ціхага акіяна ў Мікранэзіі.

Знаходзіцца ў заходняй частцы Каралінскіх выспаў на чатырох аддзельных каралавых выспах (Сансарол, Мэрыл, Рула Ана і Тобі) і на атоле Хелен. Агулам, у склад Палаў уваходзяць прыкладна 200 выспаў.

Палаў
Beluu er a Belau
Republic of Palau
Рэспубліка Палаў
Сьцяг Палаў
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: "Belau loba klisiich er a kelulul"
Дзяржаўны гімн: «-»
Месцазнаходжаньне Палаў
Афіцыйная мова Палаў, ангельская
Сталіца Мэлекеок
Найбуйнейшы горад Карор
Форма кіраваньня
прэзыдэнт
віцэ-прэзыдэнт
рэспубліка
Томі Рэмэнгэсаў
Эліас Камсэк Чын
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
195-е месца ў сьвеце
459 км²
-
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
217-е месца ў сьвеце
20 842
43/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
0,158 млрд.$
10 000 $
Валюта Амэрыканскі даляр (USD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+9 (UTC+9)
+9 (UTC+9)
Незалежнасьць
ад пратэктарату ААН
1 кастрычніка 1994
Аўтамабільны знак PW
Дамэн верхняга ўзроўню .pw
Тэлефонны код +680
Мапа Палаў
Мапа Палаў

Гісторыя

Выспы былі адкрытыя ў 1543 годзе гішпанцам дэ Вілалабоса. З канца XVII стагодзьдзя і да 1899 году як частка Каралінскіх выспаў належалі Гішпаніі, а ў 1899 годзе былі прададзеныя Германіі. З 1920 году тэрыторыя Палаў знаходзілася пад кіраўніцтвам Лігі Нацый, праз японскую адміністрацыю. Пасьля Другой Сусьветнай вайны, з 1947 да 1994 году Палаў кіравалася ААН, праз амэрыканскую адміністрацыю. У 1979 годзе быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні ўваходжаньня Палаў у склад Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі, але большасьць прыняўшых удзел у рэфэрэндуме выказалася супраць. У 1994 годзе Палаў атрымала незалежнасьць.

Палітыка

Палаў зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1981 годзе. Пытаньні абароны і замежных спараваў перададзены ЗША. Кіраўніком дзяржавы і ўрада зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін ва ўсеагульных выбарах. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту (Народнаму Кангрэсу), які выбіраецца праз усеагульныя выбары.

Дэмаграфія

Большасьць насельніцтва карыстаецца мовай палаў (адносіцца да групы інданэзійска — акіянічных моваў), а афіцыйнай мовай, а так сама мовай міжнародных зносінаў зьяўляецца ангельская. Пастаяннае насельніцтва маюць толькі восем выспаў.

Склад насельніцтва краіны прадстаўлены палаўцамі і амэрыканцамі. Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца англіканства, каталіцызм, пратэстантызм. Прыкладна 10% насельніцтва вызнаюць мясцовыя веры.

Геаграфія

Краіна знаходзіцца ў зоне экватарыяльнага, вільготнага клімату. Сярэднегадавая тэмпэратура складае прыкладна 28 °C, а сярэднегадавая колькасьць ападкаў 3 800 мм. З чэрвеня да лістапада часта здараюцца трапічныя тайфуны.

Адміністрацыйны падзел

З 1984 году Палаў дзеліцца на 16 акругаў:

  • Аімэліік
  • Аіраі
  • Ангаўр
  • Хатахобэі
  • Каянгел
  • Карор
  • Мэлекеок
  • Нгараард
  • Нгарчэлонг
  • Нгардмаў
  • Нгатпанг
  • Нгчэсар
  • Нгарэмленгуі
  • Нгівал
  • Пэлеліў
  • Сансарол

Эканоміка

Эканоміка краіны заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбнай лоўлі. На большасьці выспаў асноўнай сельскагаспадарчай культурай зьяўляецца какосавая пальма, маніёк, батат, банан. Вялікую ролю ў эканоміцы грае лоўля тунца.

Экспарт складаецца з экспарту рыбы, какосавага алею і копры. У апошнія гады разьвіцьцё атрымаў турызм і водныя віды спорту.

Вонкавыя спасылкі

Палаў  Палаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Палаў ГісторыяПалаў ПалітыкаПалаў ДэмаграфіяПалаў ГеаграфіяПалаў Адміністрацыйны падзелПалаў ЭканомікаПалаў Вонкавыя спасылкіПалаўАнгельская моваМікранэзіяФіліпінскае мораЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валерыя КуставаСалатная цыкорыяСадавінаВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Анатоль ІвашчанкаЗа Беларусь!ПагоняМадэль OSIСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіСаюз пісьменьнікаў БеларусіАлег ЯнкоўскіВасіль ЗуёнакДожджАндрэй АлександровічTor Band1874У краіне райскай птушкіКарупцыяДаўгатаДнестарБялыніцкі абраз Маці БожайЦеплавы рухавікЗямля пад белымі крыламіКонрадВадзім СаранчукоўQR-кодДзяржаваБеларускае нацыянальнае адраджэньнеІрына Ханунік-РамбальскаяВіды сувязі словаўІгар СідарукКойданаўВаенная апэрацыяБеларускі рубельРаман СкірмунтАзартная гульняБуйвідІван ЧыгрынаўЯзафат КунцэвічВалеры МаракоўБлогПрыназоўнікТожабеларусБумонтБаранавічыДалярУладзімер КараткевічПарнафільмГайлімінСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАдвакатВіцебская вобласьцьНямецка-савецкая вайнаКрумкачБярозка (часопіс)ГаянаГотаўтЯнка БрыльЁгаСубтытрыЛесьбійская эротыкаБеларуская граматыка для школ (1918)Усебеларускі народны сходУнівэрсальны каардынаваны часЖалейка (зборнік)Іван Пташнікаў🡆 More