Вадзім Саранчукоў

Вадзім Уладзімеравіч Саранчукоў (нарадзіўся 19 красавіка 1980 году) — грамадзкі дзяяч Беларусі.

Сябра й выконваючы абавязкі старшыні партыі БНФ (з 2 красавіка 2022 году), намесьнік старшыні партыі БНФ. Старшыня гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ у пачатку 2001 году. Аднак у Хвэйсбуку В. Саранчукоў піша, што стаў старшынём у 2004 годзе.

Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў. Горадня.
Вадзім Саранчукоў. Горадня.
Старшыня партыі БНФ
12 красавіка 2022 — цяперашні час
Папярэднік: Рыгор Кастусёў
Старшыня Гарадзенскае гарадзкое арганізацыі партыі БНФ
2004 — цяперашні час
Папярэднік: Мікола Воран
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 красавіка 1980 (44 гады)
Партыя: Партыя БНФ
Сужэнец: Ірына Саранчукова (у дзявоцтве: Пархута)
Дзеці: трое
Адукацыя: вышэйшая, правазнаўца
Узнагароды: знак імя Івашкевіча

Дзяцінства. Вучоба

Нарадзіўся 19 красавіка 1980 году. Вучыўся ў школах у Горадні з 1987 па 1997 гады: №№ 24 (1987—1991), 26 (1992—1995), 13 (1996—1998). Вырас на Беларусі. Вучыўся з 1998 па 2001 гады ў Гарадзенскім дзяржаўным унівэсітэце імя Янкі Купалы. Закончыў юрыдычны факультэт. Правазнаўца ў галіне грамадзянскага права.

Дарослае жыцьцё

Пасьля заканчэньня вучобы ў ВНУ пачаў грамадзкую дзейнасьць у ГА БНФ. Неаднарозва быў караны лукашысцкім рэжымам. Займаўся з 1998 году прадпрымальніцкай дзейнасьцю:.

— Я прадпрымальніцкай дзейнасьцю займаюся досыць доўга, яшчэ з 1998 года, калі зарэгістраваўся ІП. Тады ў нас з бацькам была майстэрня, мы рабілі вітражы, пасьля быў пэрыяд калі займаліся шклом рознага кшталту — ад рамонту аўтамабільных шыбаў да нанясеньня выяваў на шкляны посуд.

— Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым.

Зараз В. Саранчукоў займаецца рамесьніцкай дзейнасьцю. Палітычнай дзенасьцю пачаў займацца з 1998 году.

Чарнобыльская катастрофа

В. Саранчукоў падтрымлівае дзейнасьць БНФ па пытаньні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазыцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся. Цяпер таксама ёсьць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, але гарантыі самой пабудовы, захаваньня адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытаньняў і прэтэнзіяў.

Дзейнасьць у 2012 годзе

У Сьвіслацкім раёне ў 2012 годзе прымаў удзел ва ўшагаваньні памяці братоў Каліноўскіх. За гэта быў пакараны адміністрацыйным штрафам. Выступае супраць адкрытай мяжы з Расеяй. На думку В. Саранчукова гэта дае магчымасьць завозу наркотыкаў і зброі на Беларусь. Выступае за разьвіцьцё малога памежнага руху паміж Беларусьсю й суседнімі краінамі: Польшча, Жэмойць.

Выбары 2015 году

Удзельнічаў у выбарах галавы краіны Беларусі ў 2015 годзе. Вынікі выбараў В. Саранчукоў падвёў так:

— Кампанія, якая скончылася, назваць яе выбарамі, мякка кажучы, язык не паварочваецца. Тое назіраньне, якое партыя БНФ праводзіла падчас датэрміновага і асноўнага галасаваньня толькі пацьвярджае клясычныя парушэньні падчас падліку галасоў. Зноў назіральнікі не бачуць бюлетэні, ня ведаюць, адкуль бяруцца лічбы, запісаныя ў пратакол. Камісіі створаны без удзелу нашых людзей. Таму казаць, што кампанія мае нейкую вялікую адметнасьць ад папярэдніх кампаній — не выпадае. Усё прайшло пад кантролем і без удзелу як палітычных апанентаў, так і грамадзтва.

— Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў

Указ пра дармаедаў. Паклёп на В. Саранчукова. Суд

В. Саранчукоў прымаў удзел у народных выступленьнях у пачатку 2017 году. Народныя выступленьні былі выкліканыя падаткам на дармаедзтва. Вадзім Саранчукоў 14 сакавіка 2017 году быў прыцягнуты да адміністрацыйнае адказнасьці за палітычную дзейнасьць і абарону правоў простых людзей. Касацыйныя скаргі ў абласны суд нічога не далі. Дзяржаўныя СМІ Гарадзенскае вобласьці пачалі дзейнасьць па прыніжэньню й высьмейваньню В. Саранчукова. Была паказаная стужка, дзе В. Саранчукоў быў абвінавачаны ў дармаедзтве. У адказ В. Саранчукоў напісаў скаргу ў пракуратуру і заявіў «Радыё Рацыя»:

Незалежныя беларускія мэдыя зрабілі гэтай стужцы і тэлеканалу вельмі моцную рэкляму, на якую, як я мяркую, нават не спадзявалася Гарадзенскае тэлебачаньне. Бо калі фільм зьявіўся на «Ютубе», было некалькі дзясяткаў праглядаў. А пасьля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ, праглядаў стала больш за 10 тысячаў. Я пра стужку таксама даведаўся празь незалежныя мэдыя.

— Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў

Пазьней В. Саранчукоў пазваў у суд Гарадзенскае тэлебачаньне. Суд ішоў па-беларуску. На судзе 6 ліпеня 2017 году прадстаўнік тэлебачаньня Барыс Кунцэвіч заявіў, што аўтара стужкі няма, бо рабіла гэтае «кіно» ўся рэдакцыя тэлебачаньня.

Намесьнік старшыні партыі БНФ

З 30 верасьня 2017 году займае пасаду намесьніка старшыні партыі БНФ. З пачатку 2001 году Вадзім Саранчукоў займае пасаду старшыні гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ. У красавіку 2018 году В. Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ.

«На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне новых сяброў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах Партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней».

— Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ

100 гадоў БНР

В. Саранчукоў прымаў удзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 13 гадзіну ў Калоскім парку Горадні. Канцэрт-мітынг пачаўся а 14 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны. Падчас канцэрту ў Калоскім парку быў фудкорт і сувэнірны кірмаш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

101 гадоў БНР

В. Саранчукоў прымаў удзел у сьвяткаваньні 101-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Мерапрыемства хацелі правясьці 23 сакавіка 2019 году ў сярэдзіне места Горадня, у парку імя Жылібэра. Аднак гарвыканкам Горадні загадаў правесьці мерапрыемства ў іншым месцы, дзе раней сьвяткавалі 100-годдзе абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Збор удзельнікаў быў прызначаны 23 сакавіка 2019 году на 13 гадзіну ў Калоскім парку Горадні. Канцэрт пачаўся а 13 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны. Падчас канцэрту ў Калоскім парку людзі маглі паесьці, слухаць музыку, купіць розную драбязу. Выступалі на сьвяце гурты: «Дзецюкі», «Вольскі» і інш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Быў В. Саранчукоў адным з арганізатарў сьвята. Сьвяткаваньне 101-годдзя Дня Волі перадавалася ў прамым этэры. Мерапрыемства адбылося без затрыманьняў удзельнікаў. У Менску ж былі затрыманьні.

Дзейнасьць у 2019 годзе. Выступ у Расеі

У ліпені 2019 году Вадзім Саранчукоў выступіў супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. В. Саранчукоў выказаўся за пераход на асабіста-накапляльную пэнсію. Таксама В. Саранчукоў падтрымаў грамадзкі рух за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Вадзім Саранчукоў прыняў удзел у народных выступленьнях у Санкт-Пецярбургу 3 жніўня 2019 году. На ім ён падтрымаў жыхароў Масквы ў барацьбе за свае правы. Тыя выступленьні былі з прычыны новых абмежаваньняў на ўдзел у выбарах у мясцовыя органы ўлады.

Многія кандыдаты проста ня могуць падаць дакуманты на рэгістрацыю, бо ў чаргу перад імі становяцца пяць-шэсць дужых хлопцаў, якія забіваюць увесь працоўны час камісіі. У выніку чаго незалежныя кандыдаты проста ня могуць аддаць дакуманты.

— Адзін з лідараў Партыі БНФ выступіў на мітынгу апазіцыі ў Расіі. Што ён там пабачыў?

Там жа выступілі мясцовыя грамадзкія дзеячы.

Выбары ў палатку

В. Саранчукоў зьвярнуўся з хадайніцтвам ў выбарчую камісію, дзе прасіў дазволу на допуск незалежных назіральнікаў у выбарчыя акругі. Ён спрабаваў вылучыць 6 чалавек, па адным чалавеку на акругу. Улады не дазволілі дапусьціць незалежных назіральнікаў. З-за гэтага ўдзел у выбарах для БНФ і В. Саранчукова стаў немагчымым.

Далейшая дзейнасьць

В. Саранчукоў прыняў удзел у вулічным мерапрыемстве супраць інтэграцыі з Расеяй. Яно было 15 сьнежня 2019 году. 20 сьнежня 2019 году В. Саранчукова затрымала міліцыя.

З 2020 год

У 2020 годзе В. Саранчукоў не правёў мерапрыемствы прысьвечаныя Дню волі, 25 сакавіка з-за каронавіруса ў Беларусі. Пачаў займацца дапамогаю лекарам, якія змагаюцца з каронавірусам.В. Саранчукоў адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе. Займаўся назіраньнем за падзеямі.

У 2021 годзе выехаў у Жэмойць, дзе жыве з-за магчымага пакараньня з боку ўлады. Пасьля прыгавору старшыні партыі БНФ Рыгору Кастусёву з 12 красавіка 2022 году В. Саранчукоў пачаў выконваць абавязкі Старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб'яднаньня БНФ "Адраджэньне".

Сям’я

Жанаты. Мае трох дзяцей.

Веравызнаньне

Праваслаўны. Вызначае свае погляды, як нацыяналіст.

Крыніцы

В. Саранчукоў у сеціве

Tags:

Вадзім Саранчукоў Дзяцінства. ВучобаВадзім Саранчукоў Дарослае жыцьцёВадзім Саранчукоў Чарнобыльская катастрофаВадзім Саранчукоў Дзейнасьць у 2012 годзеВадзім Саранчукоў Выбары 2015 годуВадзім Саранчукоў Указ пра дармаедаў. Паклёп на В. Саранчукова. СудВадзім Саранчукоў Намесьнік старшыні партыі БНФВадзім Саранчукоў 100 гадоў БНРВадзім Саранчукоў 101 гадоў БНРВадзім Саранчукоў Дзейнасьць у 2019 годзе. Выступ у РасеіВадзім Саранчукоў З 2020 годВадзім Саранчукоў Сям’яВадзім Саранчукоў ВеравызнаньнеВадзім Саранчукоў КрыніцыВадзім Саранчукоў В. Саранчукоў у сецівеВадзім СаранчукоўГарадзенская гарадзкая арганізацыя партыі БНФПартыя БНФ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кропка (знак прыпынку)Вадзім СаранчукоўПастава на каленяхПростыя сказыАўстраліяФундацыя «Вікімэдыя»АчарэцінаВаенная апэрацыяАлесь КлышкаТып (біялёгія)Вялікае Княства ЛітоўскаеКліматЛісьце каштанаўМэдыяВікіУладзімер КараткевічСловаАляксандар ШыдлоўскіАрцём АрашонакПокуцьНовая зямляКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ЛетуваЯнка КупалаАндраш ШэфэрЯнка СіпакоўC++Андрэй КурэйчыкАдзёрПрыслоўеМакс ШчурЯгайла (імя)LinuxБеларуская Народная РэспублікаПрагласПрымакі (п’еса)Віктар МарціновічДзеяслоўІгар ПракаповічISO 4217ЯганэсбургСяргей НавумчыкБейка26 красавікаСалатная цыкорыяБеларуская ВікіпэдыяНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяЖодзінРаскіданае гняздо (п’еса)Альтэрнатыўная парнаграфіяПружаныМікола МаляўкаРадаўніца2010-яПрыродаВалошкаПрацяглы будучы часІван ПташнікаўНыркаКазімер ЯгайлавічАдам Міцкевіч.kyЗямляДзень ПерамогіПавецьЛетувізацыяАлесь КажадубКрумкачБаранавічыВікіслоўнікМікіта Крыўцоў🡆 More