Янка Сіпакоў

Янка Сіпакоў (15 студзеня 1936, в.

Зубрэвічы, Аршанскі раён — 10 сакавіка 2011, Менск) — беларускі пісьменьнік.

Янка Сіпакоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 студзеня 1936(1936-01-15)
Памёр 10 сакавіка 2011(2011-03-10) (75 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, паэт, літаратурны крытык, крытык
Гады творчасьці 1953—2011
Кірунак паэзія, пераклады
Жанр вершы, эсэ
Мова беларуская мова
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР (1976)
Узнагароды
Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія БССР
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

У час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі бацькоў забілі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасьля дзесяцігодкі ў 1954—1955 працаваў літаратурным супрацоўнікам шклоўскай раённай газэты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960—1973). З 1973 — загадчык аддзелу мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 — адказны сакратар часопісу «Маладосць». 3 1993 загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі». 3 1997 працаваў у часопісе «Беларусь».

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1961.

Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках у Менску.

Творчасьць

Першы верш надрукаваў у 1953 годзе ў аршанскай раённай газэце «Ленінскі прызыў». Аўтар паэтычных зборнікаў «Сонечны дождж», «З вясны ў лета», «У поўдзень, да вады», кніг прозы «Крыло цішыні», «Жанчына сярод мужчын», «Журба ў стылі рэтра». Перакладаў на беларускую паэзію У. Ўітмэна, Хо Шы Міна, Ф. Прэшарна, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі.

Бібліяграфія

Пераклады

  • «Лісце травы» У. Ўітмен (1978)
  • «Турэмны дзённік» Хо Шы Мін (1985)
  • «Санеты бяды» Ф. Прэшарн (1987)
  • «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры
  • паасобныя творы А. С. Пушкіна, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, С. Квазімоды, Д. Максімовіч, І. Межэлайціса, І. Сарайліча, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі, А. Сійга, Ю. Марцінкявічуса, Г. Эміна, А. Малдоніса, А. Салакауры, К. Чукоўскага, урыўкі з «Калевалы» і інш.

Узнагароды

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Янка Сіпакоў ЖыцьцяпісЯнка Сіпакоў ТворчасьцьЯнка Сіпакоў БібліяграфіяЯнка Сіпакоў УзнагародыЯнка Сіпакоў ЛітаратураЯнка Сіпакоў Вонкавыя спасылкіЯнка СіпакоўАршанскі раёнЗубрэвічы (Віцебская вобласьць)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.tl.sjW19191911.mkТравеньМіхал ВітушкаJavaScript.sb.snГульня13851908НевельКарлес ПудждэмонНясьвіжЧэрвеньПКіеўская Русь1899Войцех Манівід1926АнілінгусКунілінгусБялынічы1853Дзьвінск58Завайць.vuАльтэрнатыўны рок.bsАпавядальны сказУладзімер КараткевічМанчэстэр СіціЭйгердЛюцыян Жалігоўскі.cfРада Беларускай Народнай РэспублікіІнструкцыя па трансьлітарацыіГенавэфа.pk.ghВікіМікола Ермаловіч.mx.afПціч.ag.tdУкраінаПершая Ўстаўная граматаАндрусь ТакіндангВасіль ГанчароўФазы МесяцаСяргей МінаеўБлакітная валошка8Беларуская МарсэльезаСлавянскія мовы1936.it.sa19721929.mmВід (імя)БрагінАнаплязма1944🡆 More