Ада́м Ма́льдзіс (7 жніўня 1932 году, Расолы, цяпер Астравецкі раён Гарадзенская вобласьць — 3 студзеня 2022) — беларускі літаратуразнавец, крытык, публіцыст.
Доктар філялягічных навук (1987), прафэсар (1990).
Адам Мальдзіс | |
Дата нараджэньня | 7 жніўня 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 3 студзеня 2022 (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, перакладнік, літаратуразнаўца, журналіст, літаратурны крытык, публіцыст, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства, літаратурная крытыка, публіцыстыка і творчае і прафэсійнае пісьмо[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Навум Перкін |
Узнагароды |
У 1956 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі малодшым, старэйшым навуковым супрацоўнікам, загаднікам сэктару, потым аддзелу. У 1991—1998 гадах дырэктар Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны. Рэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (з 1971 году). Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1967 году.
Адзін зь вядучых дасьледнікаў беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Аўтар кнігаў «Таямніцы старажытных сховішчаў», «На скрыжаваньні славянскіх традыцыяў», «Беларусь у люстэрку мэмуарнай літаратуры XVIII стагодзьдзя» і інш. Кіраўнік навуковай тэмы «Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік» у 6 тамах. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 року за ўдзел у стварэньні 2-томнай гісторыі беларускай літаратуры.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Адам Мальдзіс, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.