Javascript: мова праграмаваньня

JavaScript (вымаўляецца: яваскрыпт/джаваскрыпт) ці JS — аб'ектна-арыентаваная скрыптовая мова праграмаваньня, якая часта ўжываецца для напісаньня скрыптоў HTML-старонак у інтэрнэце.

Неафіцыйны лягатып JS
Неафіцыйны лягатып JS

Гісторыя

Мова JavaScript была распрацаваная й ўключаная ў браўзэр Netscape другое вэрсіі (сьнежань 1995) спачатку пад назвай Mocha, затым LiveScript, і нарэшце перайменаваная ў JavaScript. Сувязь паміж мовамі Java і JavaScript палягае толькі ў назьве, яны маюць падабенствы толькі ў сынтаксыве (як і Java, JavaScript мае сынтакс падобны на сынтакс мовы C). Сэмантыка ж у іх даволі розная, асабліва розьняцца іх падыходы да рэалізацыі аб'ектна-арыентаванае парадыгмы.

Бачачы посьпех JavaScript, у фірме «Майкрасофт» распрацавалі сваю мову — JScript, якая ўпершыню зьявілася ў трэцяй вэрсіі браўзэра Internet Explorer (жнівень 1996). Неабходнасьць агульнага стандарту прывяла да зьяўленьня спэцыфікацыі ECMAScript.

Ужываньне

JavaScript часта ўжываецца ў html-старонках для кіраваньнем аб'ектнай мадэльлю дакумэнтаў (DOM), што дазваляе ствараць ці зьмяняць структуру і выгляд сайтаў. Код JavaScript зьмяшчаецца паміж тэгамі . Згодна спэцыфікацыі HTML 4.01 у гэты тэг трэба дадаць атрыбут type="text/javascript", пры гэтым часта ўжываемы атрыбут language="JavaScript" не адпавядае стандарту. Прыклад: Скрыпт, які паказвае мадальнае акенца з надпісам «Hello, World!»:

<script type="text/javascript">    alert('Hello, World!'); script> 

Код JavaScript магчыма зьмясьціць у атрыбут апрацоўшчыка падзеі:

<a href="#" onclick="alert('Hello, World!'); return false;">Hello, World!a> 

У гэтым выпадку мадальнае акенца зьявіцца, калі карыстальнік націсьне на спасылку.

Звычайна код JavaScript пішацца ў асобным файле, які потым падключаецца пры дапамозе атрыбута src:

<script type="text/javascript" src="Шлях да файла з скрыптом">script> 

Асноўныя рысы JavaScript

Сынтаксыс

Сынтаксыс JavaScript падобны на сынтаксыс мовы C. Праграма на JavaScript гэта набор інструкцыяў і камэнтароў. У адрозьненьне ад C на JavaScript канец інструкцыі не абавязкова павінны пазначацца сымбалем ; (кропка з коскай), правільна сфармаваная інструкцыя лічыцца закончанай напрыканцы радка. Камэнтары ў JavaScript як і ў C могуць быць блёкавыя (адзін ці некалькі радкоў, абмежаваныя /* ... */) і аднарадковыя (ад камбінацыі // да канца радка). Інструкцыі складаюцца з зарэзэрваваных словаў, зьменных і канстантаў (літаралаў).

Зьменныя

Канстанты

Канструкцыі

Функцыі

Аб'екты

Вонкавыя спасылкі

Javascript: Гісторыя, Ужываньне, Асноўныя рысы JavaScript  JavaScriptсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Javascript ГісторыяJavascript УжываньнеJavascript Асноўныя рысы JavaScriptJavascript Вонкавыя спасылкіJavascriptHTMLІнтэрнэтАб'ектна-арыентаванае праграмаваньнеСкрыптовая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖамойцьГорадняМольКрэдытАлесь СавіцкіЦэглаЯнка Маўр1919Хлопчык як пальчыкVirusTotalКрумкачСтаніслаў ВалодзькаЗімаГалаўны мозагГалоўная старонкаHromadske.TVКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Голуб (сузор’е)СябарАмпэрсандПацук шэрыMozilla FirefoxАксана БязьлепкінаЧорны сьпіс ЭўразьвязуГарбатаЯнка БрыльДзеяслоў (часопіс)N.R.M.Карлес ПудждэмонMemento moriАрцём ДзенісенкаНіл ГілевічМастацкая літаратураДрукарняНарэлаUltraВожыкКанюшынаЮры БеленькіРусіфікацыя БеларусіБярозка (часопіс)Уладзіслаў ГалубокПагоня (песьня)ЛістападКастусь ГубарэвічПавал КалечыцПравы чалавека ў БеларусіМесны склонКойданаўТожабеларусАснабрукУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіПрыродаЛетуваПавал ДураўСакрат ЯновічВымяПоль СэзанКунілінгусЯн ГляўбіцКазВартавыя ісламскай рэвалюцыіЧарнобыльская катастрофаМаксім ТанкВольныя матэрыялыВугорская моваБізнэс🡆 More