Мікола Мятліцкі: беларускі паэт

Мікола Мятліцкі (20 сакавіка 1954 г., в.

Бабчын, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць — 27 лістапада 2021 г.) — беларускі паэт і перакладнік. Ляўрэат прэміі камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998), прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» (2013). 8-ы галоўны рэдактар часопіса «Полымя» (2002—2019).

Мікола Мятліцкі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1954 (70 гадоў)
вёска Бабчын, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памёр 27 лістапада 2021(2021-11-27) (67 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці карэспандэнт, рэдактар
Гады творчасьці з 1980 году
Жанр баляда, верш, паэма, пародыя, эпіграма
Мова беларуская
Дэбют верш у газэце «Ленінскі сьцяг» (1969 год, Хвойнікі)
Значныя творы зборнікі вершаў «Мой дзень зямны» (1985), «Бабчын» (1996)
Прэміі Прэмія камсамолу Беларусі (1986), літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1998), прэмія імя Васіля Віткі (2010), прэмія «За духоўнае адраджэньне» (2013)
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

У 1969 годзе 15-гадовым юнаком, калі навучаўся ў 7-й клясе, зьмясьціў першыя вершы на старонках хвойніцкай раённай газэты «Ленінскі сьцяг» (з 2 ліпеня 2009 году «Хойніцкія навіны»). У 1971 г. скончыў Бабчынскую сярэднюю школу (Хвойніцкі раён). У 1976 г. — філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1977—1983 гг. працаваў карэспандэнтам менскай штотыднёвай газэты «Літаратура і мастацтва». У 1981 г. уступіў у Саюз пісьменьнікаў Беларусі (з 1994 г. Саюз беларускіх пісьменьнікаў). У 1983—2002 гг. займаў пасаду старэйшага рэдактара рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2002—2014 гг. быў галоўным рэдактарам найстарэйшага літаратурнага часопіса Беларусі «Полымя». 9 сакавіка 2010 г. быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

Творчасьць

За 1980—2016 гг, цягам 36 гадоў, выдаў 16 кніг і 1 брашуру ўласнай паэзіі: «Абэліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985; прэмія камсамола Беларусі), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславеньне» (1991), «Няправільныя санкі» (1991; вершы для дзяцей), «Чаканьне сонца» (1994), «Бабчын» (1996; прэмія імя Я.Купалы), «Хойніцкі сшытак» (1999), «Жыцьця глыбінныя віры» (2001), «Замкнёны дом» (2005), «На беразе маім» (2010), «Цяпло бусьлінага крыла» (2010), «Чалавек падымае неба» (2012), «Мой боль вырастае да зор» (2016). Кнігу «Бабчын» прысьвяціў роднай вёсцы, адселенай у выніку Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка 1986 году. Яго творы перакладаліся на 4 замежныя мовы: баўгарскую, расейскую, сэрбскую і таджыцкую. Пераклаў на беларускую мову паэзію Індыі, Казахстану (Абай Кунанбаеў), Кітаю і Таджыкістану. У 2011 г. выдаў кнігу перакладаў «Лучнасьць». У 2012 годзе выдаў кнігу «Пад крыламі дракона» (прэмія «За духоўнае адраджэньне») зь перакладамі на беларускую мову твораў 100 кітайскіх паэтаў з IV стагодзьдзя да н. э. па XX стагодзьдзе.

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікола Мятліцкі ЖыцьцяпісМікола Мятліцкі ТворчасьцьМікола Мятліцкі БібліяграфіяМікола Мятліцкі КрыніцыМікола Мятліцкі Вонкавыя спасылкіМікола МятліцкіПаэтПолымя (часопіс)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УроцлаўВалеры МаракоўМялеці Сматрыцкі1134Вадзім Саранчукоў.csНаша думкаФранцішак БагушэвічДынастыя ЦынПарцалянавая фабрыка Чэлсі.gmІгнат Дамейка19.btВід (імя).ukВыруСарманЛетувізацыя1932Якуб КоласУсяслаў ЧарадзейГартман.ar.be1960Крумкач.glJavaScriptGoogle TranslateАзартная гульня.cx1964.bbКастусь Каліноўскі25.et1966.bs.tv1991Інструкцыя па трансьлітарацыі.sz.muУладзімер ЗяленскіЛеаніла Чарняўская1956Сьпіс гарадоў БеларусіСлавянскія мовы2022ФранцыяТадэвуш КасьцюшкаБеларуская Вікіпэдыя.ne.ckБел-чырвона-белы сьцягРасейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьці0 (год).ng.ma.niДзень Волі1911П.mx.pk.cdВілімонт.cc.mpАўстралійскія АльпыПагоняГрошыВуглярод🡆 More