Гартман: прозьвішча (Hartmann)

Гартман (Артман), Гертман, Эртман, Гердман, Эрдман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Hartman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Hardt + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гертман, Артман, Гердман, Эртман, Эрдман
Зьвязаныя імёны Manhardt
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гартман»

Паходжаньне

Гардман, Гартман, Гертман, Эрдман або Эртман (Hardman, Hartman, Hertman, Erdmann, Ertman) і Мангарт (Manhardt) — імёны германскага паходжаньня. Іменная аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) паходзіць ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды', а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna, германскага man 'чалавек'.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Hartman.

У Прусіі бытавала імя Artman. У 1625 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Hartman, Regiomontanus Borussus, у 1642 годзе — David Erdman, Mariaeburgensis Prussus, у 1647 годзе — Adamus Samuel Harttmannus, Thorunio Borussus… Paulus Hartmannus, Thorunensis Prussus.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи въ Еишискомъ повете… а Лаврина Артмановича (16 верасьня 1510 году); людеи у Еишиском повете… а Лаврина Ертмановича (1522—1529 гады); Christophorus Hartmon, Lithuanus (1619 год); mała kamienica jej m. p. Hertmanowej, kamienica p. Hartmanowej (1690 год); Jan Hertman, bojarzyn zachoży (1738 год); Joannes Hertman (1740 год); Simon Hertman (1742 год); Jakub Erdman (24 кастрычніка 1765 году); Apolinary Erdman (1791, 1793—1794 і 1796 гады); Piotr Hertman — radca miasta jego królewskiey mości Grodna (4 студзеня 1792 году).

Носьбіты

  • Гартман фон Аўэ (каля 1170—1210) — эпічны і лірычны паэт нямецкага Сярэднявечча
  • Гартман (каля 1160 — каля 1240) — граф Вюртэмбэргу
  • Гартман Шэдэль (1440—1514) — нямецкі лекар, гуманіст і гісторык
  • Юры Эрдман — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік крычаўскі ў 1713 годзе
  • Тадэвуш Эрдман — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік полацкі ў 1724 годзе
  • Гартман Вітвэр ​​(1774—1825) — львоўскі скульптар аўстрыйскага паходжаньня эпохі клясыцызму

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Віцебшчыне адзначаўся шляхецкі род Эрдманаў.

Эрдманы — парафіяне касьцёла ў Асьвеі на 1812 і 1861 гады і касьцёла ў Себежы на 1861 год.

Эртманы (Ertman) і Эртмановічы (Ertmanowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні.

Эрдманы гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў.

Эрдманы — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету.

Гартманы (Hartman) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род.

Гердманы (Herdman) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага ваяводзтва.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Гартман ПаходжаньнеГартман НосьбітыГартман Глядзіце таксамаГартман КрыніцыГартман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь РазанаўВіктар ГардзейАмонімАксана БязьлепкінаБайструкАшмяныПаўзуныФранцыск СкарынаКрумкачШкотыКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Марына ВасілеўскаяБеласток — ГорадняСакрат ЯновічКніга прарока ДаніілаБусел белыЛітваЗдароўеПернікСысуныВыказьнікВулька СіманавіцкаяЯн ЧэрскіКрычаўскі палацПятрусь Броўка2020Гайла (імя)Лявон ВашкоНаша НіваМаркёрШрубаТрыбадызмБіялёгіяБаўгарская моваЧарнобыльская катастрофаЛексычнае значэньнеМурза (страва)ШляхтаПалямонавічыАлег ЯнкоўскіДзейнікЗлучнікТаўканіцаСяргей СматрычэнкаАлесь КажадубБеларускае нацыянальнае адраджэньнеАпэрацыйная сыстэмаМаскваСмаленскЦэнтонПрацяглы будучы часЛезьбіянстваГайдISO 421724 красавікаПуэрта-РыкаУнівэрсытэтГотаўтАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаСяргей Паўлавіч АбламейкаРаман СкірмунтЭканомікаГабрэіДобрапісЛюдміла СільноваТрыбуна працыНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііКарл Маркс🡆 More