Себеж: горад у Расеі

Се́беж — места ў Расеі, на беразе Себескага возера.

Адміністрацыйны цэнтар Себескага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 5452 чалавекі. Знаходзіцца за 180 км на поўдзень ад Пскова, чыгуначная станцыя на лініі Масква — Рыга.

Себеж
лац. Siebiež
Былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Себеж: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва
Герб Себежу
Першыя згадкі: 1414
Магдэбурскае права: 22 сакавіка 1623
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Пскоўская вобласьць
Муніцыпальны раён: Себескі
Плошча:
  • 8 км²
Насельніцтва: 5452 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 81140
Паштовы індэкс: 182250
Нумарны знак: 60
Геаграфічныя каардынаты: 56°17′0″ пн. ш. 28°29′0″ у. д. / 56.28333° пн. ш. 28.48333° у. д. / 56.28333; 28.48333 28°29′0″ у. д. / 56.28333° пн. ш. 28.48333° у. д. / 56.28333; 28.48333
Себеж на мапе Расеі
Себеж
Себеж
Себеж
Себеж: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://sebezh.reg60.ru/poseleniya/sebezh

Себеж — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

Себеж: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Герб, 1623 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Себеж датуецца 1414 годам, калі яго здабыў вялікі князь Вітаўт, ідучы ў паход на Пскоў. Згодна з трактатам паміж вялікім князем Казімерам і маскоўскім гаспадаром Васілём Васілевічам Вялікае Княства Літоўскае страціла свой уплыў на Ноўгарад Вялікі і Пскоў, але захавала за сабою Себеж. У 1535 годзе маскоўскія войскі на чале з Васілём Шуйскім захапілі ваколіцы места, На загад ваяводы на беразе Себескага возера збудавалі замак, які атрымаў назву Новы Себеж, або Іван-горад. У 1536 годзе само места трапіла пад уладу Масквы.

Себеж: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Плян разбудовы, 1785 г.

Згодна з Дэвулінскім замірэньнем 1618 году Себеж вярнуўся да Вялікага Княства Літоўскага. На 1619 год, паводле інвэнтару, тут было 9 вуліцаў, 6 цэркваў і манастыр. 22 сакавіка 1623 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом». З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія войскі зноў захапілі Себеж, але ў 1661 годзе мясцовыя жыхары перадалі места войску Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з дамоваю 1676 году Себеж вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай. У канцы ХVІІ ст. тут было 300 будынкаў.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) двойчы ў 1705 і 1707 гадох Себеж займалі расейскія войскі Пятра I. На 1755 год у месьце было 150 будынкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Себеж: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Герб, 1843 г.
Себеж: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 
Панарама. Н. Орда, 1875—1876 гг.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Себеж разам з большай часткай Полацкага ваяводзтва апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкага намесьніцтва, з 1796 году Беларускай, з 1802 году Віцебскай губэрні. У пачатку ХІХ ст. тут існавала 5 скарбовых будынкаў (зь якіх 1 мураваны), прыватных — 202 (3 мураваныя), магазынаў — 2, столькі ж цэркваў і касьцёл.

У траўні 1885 году ў Себежы здарыўся страшэнны пажар, які зьнішчыў каля 600 будынкаў. На 1889 год у месьце працавалі 8 гарбарняў, 2 ганчарных заводы, 3 сінелева-набойныя фабрыкі і паравая мукамольня, пазьней адкрыліся цагельня і бровар. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, беларусы складалі 47% жыхароў Себескага павету. У 1908 годзе ў Себежы зьявілася электрычнае асьвятленьне вуліцаў, у 1911 годзе адкрыўся кінатэатар Жаржаўскага.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Себеж занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Себеж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Віцебскага раёну. Аднак 16 студзеня маскоўскія бальшавікі адабралі Себеж разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 1924 году ў Пскоўскай губэрні (з 1957 году ў Пскоўскай вобласьці). У 1926 годзе беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Себеж у склад БССР, аднак Масква не задаволіла гэтую просьбу. У Другую сусьветную вайну з 9 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Геаграфія

Рэльеф узгорысты. Непадалёк ад Себежа знаходзіцца значная гара «Ўздыхалінка».

Клімат пераходны ад мерна марскога да мерна кантынэнтальнага, зь мяккай зімой і цёплым летам. Ападкаў найбольш выпадае ўлетку і рана ўвосень. Сярэдняя хуткасьць ветру — 3,9 м/с, вільготнасьць паветра — 78%.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Себеж: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва
  • XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 418 чал., зь якіх 361 хрысьціянаў і 57 юдэяў; 1799 год — 1711 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1801 год — 2064 чал.; 1803 год — 45 купцоў і 511 мяшчанаў-хрысьціянаў, 10 купцоў і 398 мяшчанаў-юдэяў; 1825 год — 2627 чал.; 1856 год — 2,8 тыс. чал.; 1867 год — 2909 чал., зь іх 205 каталікоў, 19 пратэстантаў і 1189 юдэяў; 1886 год — 4051 чал., зь іх 1214 праваслаўных, 393 каталікі, 7 стараабрадцаў, 1 пратэстант і 2436 юдэяў; 1894 год — 4344 чал. (2089 муж. і 2255 жан.), зь іх праваслаўныя складалі каля 25%, каталікі 11%, юдэі 61%, іншай веры да 3%; мяшчане складалі 86% ад усяго насельніцтва; 1897 год — 4326 чал., зь іх 988 беларусаў, 618 расейцаў, 122 палякі і 2564 жыдоў
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 5027 чал.; 1910 год — 7561 чал.; 1917 год — 4982 чал.; 1920 год — 4065 чал.; 1926 год — 5543 чал.; 1959 год — 6994 чал.; 1979 год — 10 154 чал.; 1989 год — 9582 чал.; 1993 год — 9,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7198 чал.; 2009 год — 6263 чал.; 2010 год — 6375 чал.; 2011 год — 6342 чал.; 2013 год — 5869 чал.; 2014 год — 5660 чал.; 2015 год — 5480 чал.; 2016 год — 5449 чал.; 2017 год — 5452 чал.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
7 лістапада вуліца Апоцкая вуліца
Войкава вуліца Серабранка вуліца
Камунальная вуліца Млынавая вуліца
Ленінская вуліца Люцынская вуліца
Люцынскі тракт
Салдацкая Зялёная вуліца
Зялёна-Слабадзкая вуліца
Марго вуліца Пяшчанка вуліца
Набярэжная вуліца Валовая вуліца
Пралетарская вуліца Вялікая вуліца Красная вуліца
Пятра Вялікага вуліца
Розы Люксэмбург вуліца Уланская вуліца
Савецкая вуліца Рыбацкая вуліца
Чалюскінцаў вуліца Дрысенскі тракт
Чырвонаармейская вуліца Кавалерыйская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Себежа да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Ніжняя.

Мясцовасьці

У Себежы існавалі гістарычныя мясцовасьці Батарэя, Замкавая і Пятрова горы, Перавалока і Пяшчанка.

Эканоміка

Вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствы лясной, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У месьце дзейнічае Себескі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Замчышча (1535)
  • Званіца (XIX ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія (1625; цяпер царква Сьвятой Тройцы Маскоўскага патрыярхату)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Царква саборная Раства Хрыстова (1854 або 1864; мураўёўка)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы

Галерэя

Асобы

  • Зінові Гердт (1916—1996) — актор тэатру і кіно
  • Антон Камінскі (1862—1936) — савецкі кліматоляг
  • Вітальд Рудзінскі (1913—2004) — польскі кампазытар
  • Сямён Тамсінскі (1894—1938) — гісторык, археограф

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Себеж ГісторыяСебеж ГеаграфіяСебеж НасельніцтваСебеж ЗабудоваСебеж ЭканомікаСебеж Турыстычная інфармацыяСебеж ГалерэяСебеж АсобыСебеж КрыніцыСебеж ЛітаратураСебеж Вонкавыя спасылкіСебежМаскваМестаПскоўПскоўская вобласьцьРасеяРыгаСебескі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадаркаНямецка-савецкая вайнаСяргей ДавідовічВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьАльгерд БахарэвічСырвідБеларуская моваЖырандоляСэрбская моваФрыдрых ШылерЗлучаныя Штаты АмэрыкіПолымя (часопіс)СлоўнікЖанна Некрашэвіч-КароткаяГрэбляСлавамір АдамовічАнтонімыДзеяслоўЖывіляАркадзь СмолічАпавядальны сказВершаваны памерМікіта НескаромныБерасьцеНаркотыкАнатоль СербантовічПаўночна-Заходні крайГабрэіСахалінская вобласьцьЗдароўеІгар БабкоўАхоўны статусКаханьне без пранікненьня28 красавікаВікісховішчаПалешукіГісторыя БеларусіРоднае слова (часопіс)Жывапіс18742024Фара Вітаўта (Горадня)Пошукавая аптымізацыяАнатацыяГарнастайХарэйВіктар ЖыбульПорнасайтДжынсавая рэвалюцыя1919ВыказьнікЗямля пад белымі крыламіАмонімІвонка СурвілаUbuntuЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіРоварГрыгорыюс V (папа рымскі)Харвацкая моваЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіЭнцыкляпэдыяБеларуская народная партызанкаЯн ЦывінскіЖаночая рыфмаПарнаграфія ў ЗШАПарнафільм у ФранцыіПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўРажава🡆 More