Зямля Пад Белымі Крыламі: нарыс Уладзімера Караткевіча

„Зямля́ пад бе́лымі кры́ламі“ (па-ўкраінску: Земля під білими крилами) — нарыс беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча пра Беларусь.

Першапачаткова быў выдадзены ў Кіеве ў 1972 годзе на ўкраінскай мове, а пасьля — і на беларускай.

Зямля пад белымі крыламі
Аўтар: Уладзімер Караткевіч
Мова арыгіналу: беларуская

У нарысе Караткевіч па-мастацку падрабязна расказаў пра Беларусь, ейную культуру, мову, літаратуру, фальклёр і прыроду. У гэтым нарысе ён ахапіў беларускую гісторыю ад старажытнасьці да 1970-х гадоў, закрануў найбольш важныя падзеі, такія як гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Грунвальдзкая бітва 1410 году, Люблінская ўнія 1569 году, а таксама іншыя важныя моманты з гісторыі Беларусі.

Стварэньне

Лёс Уладзімера Караткевіча быў сьцісла зьвязаны з Украінай. Ён правёў у Кіеве некалькі месяцаў у 1944 годзе пасьля ягонага вызваленьня, потым навучаўся ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Р. Шаўчэнкі й працаваў настаўнікам у школе вёскі Лесавічы Тарашчанскага раёну Кіеўскае вобласьці.

Невыпадкова першы варыянт кнігі быў пабудаваны на паралелях двух брацкіх народаў. Нарыс сьпярша пісаўся для ўкраінскіх вучняў старэйшых клясаў і быў выдадзены на ўкраінскай мове ў Кіеве ў 1972 годзе пад назвай «Зямля пад белымі крыламі: Мая Беларусь» (па-ўкраінску: „Земля під білими крилами: Моя Білорусь“) — на ўкраінскую мову з рукапісу пераклалі В. Іскра, Г. Ткачэнка, К. Скрыпчанка, Н. Цішчанка.

На беларускай мове кніга была ўпершыню выдадзена ў 1977 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Беларускае выданьне кнігі — гэта ейна новая рэдакцыя. Яно адрозьніваецца больш ґрунтоўным дасьледаваньнем гісторыі беларускае зямлі, ейнае культуры, мовы й літаратуры, а таксама значным скарачэньнем экскурсаў у гісторыю Ўкраіны.

Рукапіс першага варыянта нарысу захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі з указаньнем даты заканчэньня працы: 12 ліпеня 1971 году.

Крыніцы

Літаратура

  • Караткевич У. Земля під білими крилами: Моя Білорусь. — К.: Веселка, 1972. — 179 с
  • Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі. — Мн.: Маст. літ., 1977.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зямля Пад Белымі Крыламі СтварэньнеЗямля Пад Белымі Крыламі КрыніцыЗямля Пад Белымі Крыламі ЛітаратураЗямля Пад Белымі Крыламі Вонкавыя спасылкіЗямля Пад Белымі КрыламіБеларуская моваБеларусьКіеўУкраінская моваУладзімер Караткевіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі нацыяналізмКамянецШыізмРыфмаПалешукіСэксТэмпэратура1891Наша думка1980СолыВіцебскі сшытакМаршы недармаедаўБісэксуальная парнаграфіяЯн ЗбажынаКастусь КаліноўскіКампутарная сеткаАборУладзімер Арлоў (гісторык)МастаўтАрцём АрашонакПрыслоўеЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Аляксей БелыАркадзь СмолічДругая сусьветная вайнаГеаграфічныя каардынатыКузьма ЧорныСусьветнае павуціньнеАляксей ПысінВіялянчэльЭнцыкляпэдыяПаўлінка (п’еса)Курдзкая моваРадаўніцаНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Банкаўскі рахунакКарпацкая ЎкраінаВалошкаПастава на каленяхДжыліСонцаГунтПолымя (часопіс)ПорнасайтПольская моваДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)АнатацыяНародны АльбомМіраслаў ЛазоўскіАнатоль СербантовічУ краіне райскай птушкіM (неадназначнасьць)Мадэль OSIГісторыя МагілёваЯкуб КоласАлег ЖданЗьмітрок БядуляІван ЧыгрынаўШпакЯнка КупалаІгар БабкоўНацыяналізацыяМіжнародны стандартны кніжны нумарСямён ПадокшынПадзелы Рэчы ПаспалітайВіктар МарціновічБелсатНаркотыкДабрыняБеларуская мінуўшчына (часопіс)Зянон Пазьняк🡆 More