Се́льская гаспада́рка — адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой зьяўляецца забесьпячэньне харчаваньнем.
Сельская гаспадарка атрымлівае расьліннае і жывёльнае харчаваньне дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчваньню расьлін, гадоўлі жывёл.
Разьвіцьцём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялёгія, аграхімія, аграэкалёгія, аграгеалёгія, аграмэтэаралёгія, агракліматалёгія.
Сельская гаспадарка належыць да самых старых формаў матэрыяльнай дзейнасьці чалавека — пачатак сельскай гаспадаркі адносяць да нэаліту — 10 000 да 3000 гадоў да н. э. Пераход ад зьбіраньня да апрацоўкі зямлі прывёў да «рэвалюцыі» ў чалавечых узаемаадносінах. Зьмяніўся стыль іх жыцьця з качавога на аселы, што прывяло да ўзьнікненьня болей складаных сацыяльных формаў, якія стварылі магчымасьці для эвалюцыі чалавечых узаемаадносін. Зьмяніліся і адносіны чалавека да прыроды, якую ём пачаў пераўтвараць да ўласных патрэб.
Першыя спробы апрацоўкі зямлі пачаліся каля 8000 да н. э. на Блізкім Усходзе (Мэсапатамія і Эгіпет), а потым, амаль адначасова, у трох аддаленых адзін ад аднаго частках сьвету на абшарах сучасных: Кітаю, Мэксыкі і Пэру. Першымі селькагаспадарчымі расьлінамі сталі: пшаніца, жыта і ячмень (Блізкі Ўсход). У паўднёва-ўсходняй Азіі гэта былі: гарох, бабы, рыс і проса.
І так, дзякуючы вырошчваньню расьлінаў, атрымалі магчымасьць разьвівацца старажытныя цывілізацыі, калі-нікалі называныя ад галоўных сельскагаспадарчых расьлінаў цывілізацыямі пшаніцы, жыта і кукурузы.
Крыху раней чалавек дайшоў і да прыручэньня некаторых жывёл: авечак і козаў — каля 10 000 — 7000 гадоў да н. э., пазьней каровы і сьвіньні — каля 6000 гадоў да н. э. Гэта адбылося таксама на Блізкім Усходзе, потым вырошчваньне расьлінаў і жывёлагадоўля распаўсюдзілася па ўсім Старым сьвеце.
У сярэдзіне ХХ стагодзьдзя распрацавалі прынцыпы арганічнага земляробства, якое прадугледжвае выкарыстаньне арганічных угнаеньняў і пазьбяганьне прымяненьня іянізавальнага выпраменьваньня і трансгенных арганізмаў
Сельская гаспадарка належыць да галін эканомікі з самым вялікім шкодным уплывам на навакольнае асяродзьдзе. У наш час Эўразьвяз прадпрымае значныя дзеяньні для абмежаваньня забруджваньня шляхам інтэграцыі сельскагаспадарчай палітыкі і экалягічнай палітыкі.
У 2013 годзе на сельскую гаспадарку прыпала 70% спажываньня вады ў сьвеце. Пагатоў, для вытворчасьці 1 кг пшаніцы ў сярэднім скарысталі 1000 літраў вады, а для 1 кг ялавічыны — 16 000 літраў.
1 сакавіка 1991 году Вярхоўны Савет Беларускай ССР зацьвердзіў Закон «Аб сялянскіх гаспадарках». На люты 2001 году ў Беларусі было 2858 сялянскіх гаспадарак фэрмэраў, якія валодалі больш як 86 000 гектараў зямлі, зь іх звыш 75 000 га сельскагаспадарчых угодзьдзяў (1%). На 2011 год 15% малочна-таварных кароўнікаў мелі даільныя залы з робатамі. На 1 студзеня 2016 году дзель рабатызаваных кароўнікаў, якіх стала звыш 1600, вырасла да 60%.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сельская гаспадарка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.