Вада: хімічнае злучэньне

Вада́, ці аксід вадароду — хімічны зьвязак з формулай Н2О, у звычайных умовах існуе ў выглядзе вадкасьці.

У выглядзе газу (тэмпэратура 100 °C і вышэй) мае назву пара, у цьвёрдым выглядзе (0 °C і ніжэй) — лёд ці сьнег.

Вада: Фізычныя ўласьцівасьці вады, Біялягічнае значэньне, Беларусь
Вада

Вада зьяўляецца актыўным распушчальнікам. Большая частка натуральнай вады «салёная» (каля 97,38%), яна мае ў сваім складзе многа распушчаных соляў, у асноўным хлярыд натрыю. Таксама шмат распушчаных газаў, але найболей дыяксыд вугляроду.

Вада вельмі распаўсюджана на Зямлі. Напрыклад акіяны займаюць каля 70,8% яе паверхні, трэба так сама дадаць балоты, рэкі, азёры і ледавікі. Частка вады знаходзіцца пад паверхняй зямлі ці ў атмасфэры (аблокі, вадзяны пар).

Некаторыя хімічныя элемэнты маюць у сваім складзе ваду (гідраты — утрымліваюць крышталічную ваду). У натуральным асяродзьдзі вада прадстаўлена растворам солі і газаў. Найбольшую колькасьць мінэральных соляў утрымлівае марская вада і мінэральная вада; найменшую вада з атмасфэрных ападкаў. Ваду з найменшай колькасьцю мінэральных дадаткаў называюць мяккай, а ўтрымліваючую вялікую колькасьць соляў кальцыю і магнію — жорсткай.

Вада мае шмат шляхоў ужываньня. Найважнейшая гэта — пітная вада, у хатніх гаспадарках вада ўжываецца ў санітарна-бытавых мэтах, у сельскай гаспадарцы для арашэньня, значнай колькасьць вады патрабуецца для прамысловасьці.

Вада: Фізычныя ўласьцівасьці вады, Біялягічнае значэньне, Беларусь
Атмасфэрная вада (аблокі)

Прамысловая вада можа ўжывацца для пераносу цяпла ці ахалоджваньня, як рэагент, растваральнік і г.д.

Мільярд чалавек на сьвеце ня мае бесьперашкоднага доступу да пітной вады. Кожны дзень хваробы, выкліканыя недахопам чыстай вады, прыводзяць да сьмерці тысячаў людзей, у асноўным дзяцей.

У многіх выпадках натуральная вада перад ужываньнем павінна быць ачышчана. Працэс ачысткі тычыцца як пітной так і прамысловай вады.

Фізычныя ўласьцівасьці вады

Цікавай асаблівасьцю вады зьяўляецца тое, што пры награваньні ад 0 °C да 4 °C (дакладней 3,98 °C) вада сьціскаецца. Дзякуючы гэтаму калі тэмпэратура падае ніжэй 4 °C, больш халодная вада, як меней гаматная, застаецца на паверхні і замярзае, пад ільдом захоўваецца станоўчая тэмпэратура.

Біялягічнае значэньне

Вада зьяўляецца асноўнай часткай спажываньня ўсіх вядомых арганізмаў. Удзельнік большай часткі мэтабалічных рэакцый, вада таксама зьяўляецца «транспартным сродкам арганізма»: напрыклад, прадуктаў аднаўленьня клетак, гармонаў, энзымаў і г.д. Рэгулюе тэмпэратуру і ўдзельнічае ў гідролізе. Вада складае каля 60% масы дарослага чалавека, немаўляткі каля 75%.

Беларусь

У 2013 годзе ўстановы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) Беларусі збылі каля 500 млн кубамэтраў вады. У сярэднім на содні прыпадала 1,5 млн кубамэтраў, зь якіх каля 1 млн — насельніцтву. Сярод 136 вадаправодных установаў Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 82% былі ўстановамі ЖКГ, а 18% — самастойнымі. Менавіта самастойныя ўстановы, якія працавалі ў буйных гарадах, адпусьцілі 66% вады. Сярэдні па Беларусі сабекошт кубамэтру вады пры водазабесьпячэньні складаў 5017 рублёў ($0,49). У будове сабекошту: 22,7% займала аплата працы, 20,2% — выдаткі на электраэнэргію, каля 15% — амартызацыя, 10% — рамонт. Пры водаадвядзеньні сьцёкаў сабекошт складаў 3984 рублі ($0,39).

На 2022 год выведаныя запасы прэснай падземнай вады ў Беларусі складалі 6,35 млн кубамэтар/содні з 609 радовішчаў, а мінэральнай вады — каля 62 130 кубамэтар/содні. Забясьпечанасьць вадой складала 6200 кубамэтраў за год на душу насельніцтва Беларусі. Большасьць водакарыстаньня прыпадала на гаспадарча-пітныя патрэбы — 43 % і на патрэбы сельскай гаспадаркі Беларусі — 31 %.

Крыніцы

Tags:

Вада Фізычныя ўласьцівасьці вадыВада Біялягічнае значэньнеВада БеларусьВада КрыніцыВадаВадкасьцьГазЛёдПараСьнег

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БудынакПарнаграфія ў ЯпонііЭтнічная тэрыторыя беларусаўСэнт-КатарынзHTMLБеларусьПрастораСтаніслаў ВалодзькаРуская моваGoogle1877Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўПрыквэлЯўстах ТышкевічІван МележЖамойцьЖалудокМікіта КрыўцоўВільготнасьць паветраГепардАндрэй ХадановічАльгімонтСутартАнатоль СербантовічЦыганская моваПараляксаЛікГенадзь Валер’евіч ШутаўГарнастайТаполяДыяніз ІлкавічПрышчэпкаІсьляндзкі коньФрэдзі Мэрк’юрыЯнка Сіпакоў16 красавікаМаскальСувэрэнная дзяржаваІзраільСафійскі сабор (Полацак)Зьмітрок БядуляУладлен АнікееўПадвойнае пранікненьнеСэксБеларуская ВікіпэдыяАльгерд (імя)Арцём АрашонакБабёрАнтынарманізмВід (імя)Леанід СініцынФранцыяHromadske.TVЖывёлыГабрэіISSNБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтЛібанКрыж Сьвятога Бэнэдыкта1051Андрэй МукавозчыкКурыцаСкамонтБарут (імя)Вейшнорыя800НацыяналізацыяСпакусьнікіСамойлавічыГадзьЛявон ВольскіТадзіяна КляшторнаяШахцёр СалігорскТышкевічы🡆 More