Сельская Гаспадарка Беларусі

Се́льская гаспада́рка Белару́сі — галіна вытворчасьці Беларусі, што забясьпечвае вырошчваньне расьлінаў і гадоўлю жывёлы дзеля харчаваньня і прамысловай сыравіны.

Сельская Гаспадарка Беларусі
Ураджайнасьць збожжа па раёнах Беларусі (2013 год, цэнтнэр/гектар).

     >50

     45—50

     40—45

     35—40

     30—35

     25—30

     <25

Асноўнымі галінамі ёсьць мяса-малочная жывёлагадоўля, бульбаводзтва, ільнаводзтва і сьвінагадоўля. Паўсюдна разьвітыя збожжавая гаспадарка і вырошчваньне тэхнічных расьлінаў. Вылучаюць 5 зонаў адмыслоўваньня. У Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях, а таксама на паўднёвым захадзе Менскай і ўсходзе Гомельскай вобласьцяў мелі пашырэньне пасевы пшаніцы. На пяшчанай і супяшчанай глебах Палесься часьцей сеялі жыта і кармавы лубін. У Віцебскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях былі найбольшыя плошчы аўса і ячменю. На поўначы і паўночным усходзе сеялі лён-даўгунец. Пасевы цукровых буракоў засяроджваліся вакол 4 цукровых заводаў (Гарадзейскі, Жабінкаўскі, Скідзельскі і Слуцкі). У Лідзкім і Петрыкаўскім раёнах вырошчалі этэраалейныя расьліны. У Берасьцейскай, Гомельскай і Менскай абласьцях было больш пасеваў бульбы. У Менскім раёне было разьвіта агародніцтва. У Гомельскім і Менскім раёнах вылучалася садоўніцтва. Птушкагадоўля была найбольш аўтаматызаванай галіной жывёлагадоўлі. Буйнейшымі птушкафабрыкамі былі Аршанская, Баранавіцкая, Кобрынская, Менская і Смалявіцкая. На захадзе і поўдні больш разьвітая сьвінагадоўля. Сярод іншых галінаў жывёлагадоўлі разьвіцьцё атрымалі рыбаводзтва, зьверагадоўля і пчалярства.

Галіны

Сельская Гаспадарка Беларусі 
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы (2018 год)
  • Жывёлагадоўля. Улучала гадоўлю буйной рагатай жывёлы, сьвінагадоўлю, конегадоўлю, пчалярства і рыбаводзтва.
  • Расьлінаводзтва. Улучала збожжавую гаспадарку, бульбаводзтва, ільнаводзтва, буракаводзтва, пладаводзтва, агародніцтва, кормавытворчасьць і кветкаводзтва.

Мінуўшчына

Пры канцы 5-га тысячагодзьдзя да Н.Х. у Беларусі зьявіліся нэалітычныя сельскагаспадарчыя прылады. З IV стагодзьдзя да Н.Х. пачалі вырошчваць проса. У І тысячагодзьдзі земляробы выкарыстоўвалі драўлянае прамаградзільнае рала з полазам. У ІХ стагодзьдзі на землях Беларусі зьявілася 2-зубая драўляная саха з 2 мэталічнымі сашнікамі, якая стала асноўнай ворнай прылада з X стагодзьдзя. Таксама выкарыстоўвалі драўляныя рыдлёўкі з мэталічнымі акоўкамі і мэталічныя матыгі. Ураджай зьбіралі мэталічнымі сярпамі зь лязом даўжынёй 25-30 см. Зерне малацілі драўлянымі цапамі. Лён і каноплі апрацоўвалі на ільнамялках ды часалі драўлянымі грабянямі. Зерне малолі на муку каменнымі жорнамі дыямэтрам да 30 см. Крупы выраблялі ў ручных і нажных ступах. З X стагодзьдзя вядомы лён. З ХІ стагодзьдзя азімае жыта стала вядучай зернявой культурай і стала вядомай грэчка. Трэцяе месца пасьля пшаніцы займаў ячмень. Сярод бабовых сустракаліся сачавіцы. Сярод гародніны былі вядомыя капуста, рэпа, цыбуля, буракі і агуркі. У папарным земляробстве прымянялі двух- і трохпольле. Паўсюдна разводзілі курэй і гусей, а таксама кароў і сьвіней. У XIII стагодзьдзі землеўладаньне падзялілася на сялянскае і шляхецкае. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі было расьлінаводзтва. Вырошчвалі жыта, авёс, грэчку, гарох, лён-даўгунец і каноплі. Часткай сельскай гаспадаркі заставаліся такія промыслы, як пчалярства, рыбалоўства, паляваньне і рамяство. У XV стагодзьдзі зьявіліся фальваркі, скіраваныя на таварную вытворчасьць. У 1557 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст зацьвердзіў Уставу на валокі, якая прывяла да дакладнага ўліку земляў і аднастайнасьці сялянскіх павіннасьцяў. Сельская гаспадарка Беларусі стала асабістай праз падворнае землекарыстаньне. У выніку далучэньня да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIII стагодзьдзя ў Беларусі пашырыліся пасевы бульбы, канопляў і льну. Сельскагаспадарчы крызіс 1880-х гадоў прывёў да пераўтварэньня малочнай жывёлагадоўлі ў асноўную галіну сельскай гаспадаркі Беларусі замест вытворчасьці збожжа. Важнымі кірункамі сталі авечкагадоўля і льнаводзтва. У 1906 годзе расейскі прэм’ер Пётар Сталыпін правёў зямельную рэформу, што пашырыла асабістае сялянскае землекарыстаньне. У 1913 годзе каля 75% насельніцтва Беларусі займалася сельскай гаспадаркай, якая дала 67,5% нацыянальнага прыбытку. За мяжу ў асноўным пастаўлялі масла (Дзісенскае масла), мяса, лён і пяньку.

У 1925 годзе сельскагаспадарчая вытворчасьць Беларускай ССР аднавілася да ўзроўню 1913 году ў выніку новай эканамічнай палітыкі. У 1929 годзе пачалася калектывізацыя, што суправаджалася раскулачваньнем. Да 1935 году ў калгасы перайшло 92,3% пасяўных плошчаў і 85,6% гаспадарак. Сялянства прымусілі да адчужэньня ад вынікаў працы і сродкаў вытворчасьці, а таксама да неэквівалентнага абмену з горадам. Таксама сялянаў адміністрацыйна прымацавалі без пашпартоў да калектыўных гаспадарак (дэ-факта вярнулі прыгоннае права). У 1940 годзе на долю калгасаў і саўгасаў у Беларускай ССР прыпадала 65% нарыхтовак збожжа, 77% — ільновалакна, 73% — малака, 46% — бульбы і 23% — мяса. Налічвалася 10 000 калгасаў, 92 саўгасы і 36 машынна-трактарных станцыяў. Пасьля 1945 году калектывізацыю правялі ў Заходняй Беларусі. У 1951 годзе сельскагаспадарчую вытворчасьць аднавілі да ўзроўню 1940 году. У 1950-я гады правялі мэліярацыю без належнага гаспадарчага і прыродаахоўнага абгрунтаваньня, а таксама мэханізацыю і электрыфікацыю калгасаў. У 1970-я гады саўгасы сталі далучаць да харчовых прадпрыемстваў. У 1980-я гады заніжаныя заробкі ў сельскай гаспадарцы прывялі да скарачэньня долі сельскага насельніцтва да 35%. У выніку Чарнобыльскай катастрофы 1986 году з гаспадарчага абароту выйшла 1/5 частка ўгодзьдзяў. З 1990 году праз стратнасьць паменшыўся збор ураджаю і пагалоўе жывёлы, што выклікала спад вытворчасьці мяса, малака і яек.

Са здабыцьцём незалежнасьці ў 1991 годзе пашырыліся асабістыя гаспадаркі і акцыянэрныя таварыствы. Аднак перавага адзяржаўленай уласнасьці калгасаў працягвала адахвочваць сялянства ад выніковасьці ў працы. Таксама заніжаныя ўрадам цэны на сельскагаспадарчую сыравіну перашкаджалі разьвіцьцю галіны. У 1993 годзе ў сельскай гаспадарцы выкарыстоўвалі 123,1 тыс. трактароў, 70 400 грузавікоў, 25 500 збожжаўборачных, 10 000 сіласаўборачных, 8400 бульбаўборачных і 4000 ільноўборачных камбайнаў, а таксама 10 000 зернеачышчальных машынаў. Машыны дазвалялі мэханізаваць палявыя працы і жывёлагадоўлю. У 1994 годзе на сельскую гаспадарку прыпадала 26,3% асноўных фондаў краіны і 19,5% нацыянальнага даходу. Каля 34% валавай вытворчасьці далі асабістыя дапаможныя гаспадаркі калгасьнікаў і супрацоўнікаў саўгасаў, а таксама садова-агародніцкія таварыствы: 90% гародніны, 80% бульбы, 37% яек, 27% воўны, 24% малака і 13% мяса. У дзяржаўных закупках яны склалі 14% па воўне і 10% па бульбе. За 1990—1994 гады вытворчасьць у асабістых гаспадарках вырасла ў больш як 1,5 разы. Каля 3/4 пасеваў збожжа ў Беларусі складалі жыта і ячмень. Астатнюю плошчу займалі авёс, пшаніца, грэчка, кукуруза (на зерне) і проса. Зь зернебабовых вырошчвалі кармавы лубін, гарох, віку і фасолю. Ураджай харчовай бульбы забясьпечваў унутраныя патрэбы і пастаўляўся на вываз. Тэхнічныя расьліны займалі каля 5% пасяўной плошчы. Найбольш зь іх вырошчвалі лён-даўгунец, менш — цукровыя буракі. Таксама пачалі вырошчваць рапс, бо дагэтуль у Беларусі адсутнічала ўласная сыравіна для атрыманьня алею. Сенажаці і паша займалі 1/3 угодзьдзяў. Кармавыя расьліны займалі каля 40% пасяўных плошчаў: канюшына, люцэрна, кармавыя буракі, кукуруза і рапс на сілас, турнэпс і кармавы лубін. На корм жывёле ішло каля 70% валавога збору збожжа і зернебабовых, а таксама 40% бульбы. Агародніцтва было разьвіта вакол буйных гарадоў. Сярод 30 відаў пашыранай у Беларусі гародніны найбольшае значэньне мелі капуста, агуркі, таматы, буракі, радыска, рэдзька, цыбуля, часнок, салата, морква, пятрушка і кроп. З пладовых і ягадных культураў вырошчалі яблыні, сьлівы, грушы, вішні, чарэшні, парэчкі, агрэст, маліны і клубніцы. Асноўнай галіной жывёлагадоўлі заставалася разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы зь перавагай мяса-малочных і малочных пародаў. Другой паводле значнасьці была сьвінагадоўля. Большасьць пагалоўя сьвіней знаходзілася ў сьвінагадоўчых комплексах, пабудаваных у 1970—1980-я гады. Птушкагадоўля засяроджвалася вакол вялікіх гарадоў, дзе месьціліся птушкафабрыкі, кшталту Менскай. Авечкагадоўля ператварылася ў дапаможную галіну жывёлагадоўлі, на якой адмыслоўваліся асобныя калгасы і саўгасы. Конегадоўляй займаліся адмысловыя конныя заводы, найбольшымі сярод якіх былі ў пасёлку Ратамка (Менскі раён), Амсьціслаўскім і Веткаўскім раёнах. Большасьць коней у асабістую ўласнасьць набывалі сяляне. Зьверагадоўляй займалася больш як 10 зьверагаспадарак, дзе гадавалі норак, серабрыста-чорных лісоў, пясцоў і нутрыяў. Пчалярства было пашырана ў пчолагадавальніках, на пчаліных фэрмах у калгасах і саўгасах ды сярод аматараў.

Расьлінаводзтва Беларусі (млн тонаў)
Год Бульба Збожжа Цукровыя буракі Гародніна Садавіна Ільно-
валакно
1913 4,1 2,6 0,0328
1940 Сельская Гаспадарка Беларусі 11,9 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,7 0,673 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,0365
1960 Сельская Гаспадарка Беларусі 10,6 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,2 0,383 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,843 0,221 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,0844
1980 Сельская Гаспадарка Беларусі 9,3 Сельская Гаспадарка Беларусі 4,1 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,122 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,733 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,414 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,061
1990 Сельская Гаспадарка Беларусі 8,6 Сельская Гаспадарка Беларусі 7 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,479 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,749 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,373 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,052
1995 Сельская Гаспадарка Беларусі 9,5 Сельская Гаспадарка Беларусі 5,5 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,472 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,031 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,383 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,06
2000 Сельская Гаспадарка Беларусі 8,7 Сельская Гаспадарка Беларусі 4,5 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,474 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,379 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,299 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,037
2010 Сельская Гаспадарка Беларусі 7,831 Сельская Гаспадарка Беларусі 6,189 Сельская Гаспадарка Беларусі 3,773 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,335 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,799 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,037
2018 Сельская Гаспадарка Беларусі 5,865 Сельская Гаспадарка Беларусі 5,814 Сельская Гаспадарка Беларусі 4,806 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,746 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,954 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,04

На 1 студзеня 1995 году налічвалася 2951 асабістая гаспадарка, 1862 калгасы і 658 саўгасаў. На аснове шэрагу калгасаў і саўгасаў узьніклі акцыянэрныя таварыствы, таварыствы з абмежаванай адказнасьцю і агракамбінаты. У сярэднім на калгас прыпадала 3058 га ўгодзьдзяў, зь іх 1979 га ворнай зямлі. На саўгас — 2988 га ўгодзьдзяў, зь іх 2001 га ворнай зямлі. Асабістыя гаспадаркі мелі 60 900 га зямлі (609 км², 17,7 га на гаспадарку), 3032 трактары і 909 грузавікоў. На 1996 год большасьць калгасаў і саўгасаў заставалася стратнай і некалькі гадоў не набывала трактароў, угнаеньняў і гэрбіцыдаў. Іх пасяўныя плошчы скараціліся празь нястачу сродкаў на паліва. Адток вяскоўцаў у горад прывёў да перавагі ў сельскім насельніцтве пэнсіянэраў. Сярод працаздольных вяскоўцаў пашырэньне набыў алькагалізм. У Беларусі выкарыстоўвалі 9,3 млн гектараў (93 000 км²) угодзьдзяў, якія складалі 46% земляў Беларусі. Ворныя землі налічвалі 6,2 млн га (62 000 км²) зь іх (2/3). Прыродныя ўмовы Беларусі ўлучалі раўнінную паверхню, сярэднеўрадлівыя глебы, дастатак у цеплыні і вільгаці, а таксама ў працоўных рэсурсах. Сельскія гаспадаркі атрымлівалі большасьць прыладаў і мінэральных угнаеньняў ад мясцовых прамыслоўцаў: колавыя трактары, збожжаўборачныя камбайны, грузавікі і хімікаты супраць пустазельля і шкоднікаў. Большасьць сельскагаспадарчай сыравіны перапрацоўвалі мясцовыя прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасьці. Адмыслоўцаў для сельскай гаспадаркі рыхтавалі 4 ВНУ (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны і Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт), 28 тэхнікумаў і 2 каледжы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь па 60 спэцыяльнасьцях. У сельскагаспадарчых ВНУ дадалі 8 спэцыяльнасьцяў: 1) камэрцыйная дзейнасьць; 2) міжнародныя гаспадарчыя дачыненьні; 3) фінансы і крэдыт; 4) улік, аналіз і аўдыт; 5) прававое забесьпячэньне бізнэсу; 6) прамысловае рыбаводзтва, 7) радыялёгія, 8) вырошчваньне вострапрыпраўных і лекавых расьлінаў. На дзяржаўным узроўні склалі глебавыя мапы Беларусі і мапаграмы, правялі баніцоўку і мэліярацыю, праклалі міжгаспадарчыя дарогі і лініі высакавольнай электраперадачы. Дзейнічала Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь, чые навукова-дасьледчыя інстытуты (Інстытут глебазнаўства і аграхіміі, Інстытут пладаводзтва) праз досьледныя гаспадаркі пастаўлялі сартавое насеньне і племянную жывёлу, а таксама ўкаранялі перадавыя прыёмы вытворчасьці. У 2000 годзе сельская гаспадарка займала 16,5% у асноўных фондах пры 14,1% занятых, 12,7% у СУП і 6,7% укладаньняў у асноўны капітал. Налічвалася 2500 асабістых гаспадарак, 1730 калгасаў і 617 саўгасаў. Стратнымі былі 48,8% дзяржаўных прадпрыемстваў.

Вырабы жывёлагадоўлі Беларусі
Год Яйкі, млн Малако, млн тонаў Мяса (у забойнай вазе),
тыс. тонаў
1913 413 1,4 219,3
1940 Сельская Гаспадарка Беларусі 611,8 Сельская Гаспадарка Беларусі 2 Сельская Гаспадарка Беларусі 274,7
1960 Сельская Гаспадарка Беларусі 867,8 Сельская Гаспадарка Беларусі 3,2 Сельская Гаспадарка Беларусі 401,8
1980 Сельская Гаспадарка Беларусі 3035 Сельская Гаспадарка Беларусі 6,1 Сельская Гаспадарка Беларусі 857
1990 Сельская Гаспадарка Беларусі 3657 Сельская Гаспадарка Беларусі 7,5 Сельская Гаспадарка Беларусі 1187
1995 Сельская Гаспадарка Беларусі 3373 Сельская Гаспадарка Беларусі 5,1 Сельская Гаспадарка Беларусі 657
2000 Сельская Гаспадарка Беларусі 3288 Сельская Гаспадарка Беларусі 4,5 Сельская Гаспадарка Беларусі 598
2010 Сельская Гаспадарка Беларусі 3536 Сельская Гаспадарка Беларусі 6,624 Сельская Гаспадарка Беларусі 971
2018 Сельская Гаспадарка Беларусі 3363 Сельская Гаспадарка Беларусі 7,345 Сельская Гаспадарка Беларусі 1226
Пагалоўе птушкі і жывёлы (млн галоваў)
Год Птушка Буйная рагатая жывёла зь іх каровы Сьвіньні Авечкі і козы Коні
1913 2,293 1,61 2,444 1,483 2,05
1941 14,7 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,843 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,956 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,52 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,578 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,17
1961 Сельская Гаспадарка Беларусі 18,6 Сельская Гаспадарка Беларусі 3,666 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,021 Сельская Гаспадарка Беларусі 3,164 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,213 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,519
1980 Сельская Гаспадарка Беларусі 37,3 Сельская Гаспадарка Беларусі 6,735 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,748 Сельская Гаспадарка Беларусі 4,437 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,564 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,234
1990 Сельская Гаспадарка Беларусі 49,8 Сельская Гаспадарка Беларусі 7,166 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,439 Сельская Гаспадарка Беларусі 5,204 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,51 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,219
1996 Сельская Гаспадарка Беларусі 40,1 Сельская Гаспадарка Беларусі 5,054 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,137 Сельская Гаспадарка Беларусі 3,895 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,262 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,229
2000 Сельская Гаспадарка Беларусі 30,1 Сельская Гаспадарка Беларусі 4,221 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,845 Сельская Гаспадарка Беларусі 3,566 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,174 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,217
2010 Сельская Гаспадарка Беларусі 37,5 Сельская Гаспадарка Беларусі 4,151 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,478 Сельская Гаспадарка Беларусі 3,887 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,124 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,113
2018 Сельская Гаспадарка Беларусі 51,2 Сельская Гаспадарка Беларусі 4,341 Сельская Гаспадарка Беларусі 1,498 Сельская Гаспадарка Беларусі 2,841 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,151 Сельская Гаспадарка Беларусі 0,043

На 1 студзеня 2018 году сельскагаспадарчыя землі Беларусі налічвалі 8501,6 тыс. гектараў (85 016 км²), што складала 40% земляў краіны. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы налічвалі каля 294 000 супрацоўнікаў і мелі 40 400 трактароў і 9500 збожжаўборачных камбайнаў. Прадпрыемствы трымалі 50,7 млн птушак, 4,4 млн буйной рагатай жывёлы (кароваў) і 3,2 млн сьвіней. У 2018 годзе сельская гаспадарка дала каля 7% сукупнага ўнутранага прадукту Беларусі і забясьпечыла звыш 8% занятасьці ў краіне. Абсяг вытворчасьці перавысіў 18,8 млрд рублёў ($9,214 млрд), зь якога 56% ($5,3 млрд, +6,2%) паставілі за мяжу. Найбольш паставілі ў: Расею — каля 80%, Казахстан — 5,9%, Украіну — 2,3%, Летуву — 1,8% і Кітай — 1,6%.

На лістапад 2019 году 25 гаспадарак Беларусі займаліся арганічным земляробствам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сельская Гаспадарка Беларусі ГаліныСельская Гаспадарка Беларусі МінуўшчынаСельская Гаспадарка Беларусі КрыніцыСельская Гаспадарка Беларусі Вонкавыя спасылкіСельская Гаспадарка БеларусіЖывёлаРасьліна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВялейкаДзень ПерамогіСамасейМіндоўг (імя)Вадзім БолбасСурвэткаНаша думкаЖаночая эякуляцыя1896Nokia 6233Віды сувязі словаўЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіБлакітная сойка1874ЖывіляРаман1891Алесь ПетрашкевічНямецкая моваЗафіраJavaГомасэксуальнасьцьАлена МаслаСаргельТравеньСырвідВацлаў ЛастоўскіВугоршчынаРодныя гоні (1927)Род (біялёгія)Вялікае Княства ЛітоўскаеАрубаУладзімер КонанДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Сьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЯкасныя прыметнікіМіндоўгПарнаграфія ў ЗШАШмоняМікола МаляўкаСуд Маскоўскага раёну (Менск)ФрыдрыхСалатная цыкорыя1467Рэч ПаспалітаяБібліяІсьляндзкі коньСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняПолымя (часопіс)Нестар МахноГейтартСьпіс праектаў ВікімэдыіЭнэргіяМастацкі творРусіны (гістарычны этнонім)ВікіПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Гайла (імя)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСпакусьнікіСлавамір МрожакАндрэй ДынькоАдольф ГітлерЗаходнеславянскія мовыГішпаніяКанюшынаЯн ГляўбіцФартэпіяна🡆 More