Віды Сувязі Словаў

Віды сувязі слоў — віды спосабаў злучэньня словаў у сказе.

Існуюць два віды сувязі словаў:

  • злучальная (злучэньне)
  • падпарадкавальная (падпарадкаваньне).

Злучэньне

Злучэньне — гэта сувязь раўнапраўных, граматычна незалежных слоў: У бубны дахаў вецер б'е, грыміць па іх, зьвініць, пяе. (М. Багдановіч). Злучальная сувязь зьвязвае аднародныя члены сказа.

Падпарадкаваньне

Падпарадкаваньне — гэта сувязь граматычна нераўнапраўных членаў слоў (галоўнага з залежным). Словазлучэньне ствараецца на аснове падпарадкавальнае сувязі.

Віды падпарадкавальнае сувязі:

  • дапасаваньне
  • кіраваньне
  • прымыканьне.

Дапасаваньне

Пры дапасаваньні залежнае слова набывае лікі, роды, склоны, асобы, ўласьцівыя галоўнаму слову: родныя палеткі (дапасаваньне ў мн. л., М. р., Н. скл.), першым рэйсам (дапасаваньне ў мн. л., М. р., Т. скл.) усім школьнікам (дапасаваньне ў мн. л., М. р., Д. скл.). Дапасаваньне, як відаць з прыкладаў, прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеньнікі да тых назоўнікаў, ад якіх яны залежаць. Дапасуецца выказьнік да дзейніка: Прыйшла вясна (дапасаньне ў адз. л., ж. р.), Прыляцелі птушкі (дапасаваньне ў мн. л.).

Кіраваньне

Пры кіраваньні галоўнае слова патрабуе, каб залежнае было ў патрэбным ускосным склоне: паліваць (што?) кветкі, дапамагчы (каму?) бабулі, загадчык (чаго?) магазіна, падзякаваць (за што?) за дапамогу.

Кіраваньне бывае:

  • прыназоўнікавае (сьпяваецца ў песьні, сустрэча зь сябрам)
  • беспрыназоўнікавае (сьпяваць песьню, сустрэча сяброў).

Прымыканьне

Прымыканьне — такі від падпарадкавальнае сувязі слоў, пры якой залежнае слова зьвязана з галоўным словам толькі значэньнем. Прымыкаюць да галоўнага слова прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінытывы неазначэньне: прыехаць дадому, чытаць седзячы, загад наступаць.

Заўвагі

Tags:

Віды Сувязі Словаў ЗлучэньнеВіды Сувязі Словаў ПадпарадкаваньнеВіды Сувязі Словаў ЗаўвагіВіды Сувязі СловаўСказСлова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВарэнікіАльфаАсадкаБерасьцейская вобласьцьСусьветнае павуціньнеМясцовы час (гурт)ППавал Дураў1991Паўлюк ТрусСьпіс гарадоў БеларусіДзень ЗямліВікісховішчаСяброўстваПалітычная партыяГенадзь ШутаўЛетувісыІмёны ліцьвінаўВіктар ГардзейПарнаграфія ў сецівеАнатоль СысЗіновій ПрыгодзічУрад1589ВікікрыніцыЯнка МаўрДунайПарыжГаянаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеГайдЛеанід ДайнекаЛязьбійская парнаграфіяСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіНямецкая моваАртур ВольскіДотык пісі рукоюМенская вобласьцьЛесьбійская эротыкаРадаўніцаПавецьМарына ВасілеўскаяКоргіVPNБарыс Рагуля2008Ніл ГілевічАўгустоўскі каналШчучынУлёф МэльбэргКрама (гурт)ПрыматыЭйтмінДвукосьсеКантмінАлег ЯнкоўскіКарольЛічэбнікМікола КупрэеўШвэцыяГрыгарыянскі каляндарСпакусьнікіПольская літаратура (рэнэсанс)Сьцяг КанадыБеларускі рубельБуйвід2024Марыя АнтуанэтаМікола МятліцкіВэб-сайтАўстралія🡆 More