Лічэ́бнік — часьціна мовы, якая абазначае адцягненую колькасьць (лік) або парадак прадметаў пры іх лічэньні: адзін, два, сем, дзесяць; адна пятая; двое, трое; другі, шосты, дзясяты.
Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытаньне колькі ?. У спалучэньні з назоўнікамі яны абазначаюць колькасьць прадметаў, а без назоўнікаў — адцягнены лік: сем вучняў, дзесяць сталоў, дванаццаць кніг; дванаццаць дзеліцца на тры.
Колькасныя лічэбнікі дзеляцца на тры віды:
Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытаньне ’які ? каторы ?'. Яны паказваюць на парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэньні: другая хата, пяты двор, восьмы паверх, шаснаццаты дзень, семдзясят другі год.
Колькасныя лічэбнікі самыя распаўсюджаныя сярод лічэбнікаў.
Паводле складаў лічэбнікі падзяляюцца на:
Лічэбнікі зьмяняюцца па склонах. Лічэбнікі адзін, два, абодва зьмяняюцца па родах, а лічэбнік адзін — і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два дамы, дзьве кнігі, два акны; абодва дамы, абедзьве кнігі, абодва акны; адны сані.
Лічэбнікі могуць быць любым членам сказу:
Дзевяць і восем — семнаццаць.
Дзелім сорак на дваццаць.
Цяпер у дваццатае школе сустрэча з бацькамі.
Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэньне, якое выступае адным членам сказу:
Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку.
З двух палотнішчаў сшылі сьцяг.
Перадача пачынаецца а сёмай гадзіне.
Назоўнікі пры колькасных лічэбніках два (дзьве), абодва (абедзьве), тры, чатыры, а таксама прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеньнікі, што ўваходзяць у словазлучэньні з гэтымі лічэбнікамі, маюць гучаньне назоўнага склону множнага ліку: два дубы, абодва хлопцы, тры першыя новыя дамы, усе чатыры прачытаныя вершы.
У дробавых лічэбніках пры словах два (дзьве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі і прыметнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзьве шостыя, тры пятыя, чатыры сёмыя.
Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку, калі гэтыя лічэбнікі ўжываюцца ў назоўным і вінавальным склонах: паўтара кіляграма, паўтары тоны. У іншых склонах пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі ўжываюцца ў множным ліку: паўтара кіляграмам, паўтары тонам, паўтара кіляграмамі, паўтары тонамі, у паўтара кіляграмах, у паўтары тонах.
Пры абазначэньні адлегласьці паміж прадметамі лічэбнік з назоўнікам у беларускай мове ўжываецца з прыназоўнікам за: Спыніліся за дзесяць кілямэтраў ад места.
Колькасныя лічэбнікі два (абодва), дзьве (абедзьве), тры, чатыры ў творным склоне маюць на канцы -ма: двума (абодвума), дзьвюмя (абедзьвюмя), трыма, чатырма.
У колькасных лічэбніках пяць, шэсьць, дзевяць — дваццаць, трыццаць мяккі знак пішацца на канцы слова, а ў лічэбніках пяцьдзясят, шэсьцьдзясят, пяцьсот, шэсьцьсот, дзевяцьсот — пасьля першага кораня.
У лічэбніку восем ва ўскосных склонах, акрамя вінавальнага, пасьля с пішацца ь: васьмі, васьмю.
Лічэбнікі адзінаццаць — дваццаць і трыццаць пішуцца з двума ц (цц) у сярэдзіне слова.
У лічэбніках пяць, дзевяць — дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца апошні зычны асновы: пяцьцю, дзевяцьцю, дзесяцьцю, дзевятнаццацьцю, трынаццацьцю.
Складаныя парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: стотысячны, пяцьсотдваццацімільённы, трыццацімільярдны.
Калі ў гэтых лічэбніках перад часткай -тысячны, -мільённы, -мільярдны колькасьць абазначана лічбай, то пасьля лічбы пішацца злучок: 100-тысячны, 520-мільённы, 30-мільярдны.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Лічэбнік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.