Петрыкаўскі Раён

Пе́трыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі.

Петрыкаўскі раён мяжуе з Жыткавіцкім, Каленкавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Рудабельскім раёнамі Гомельскай вобласьці і Любанскім раёнам Менскай вобласьці.

Петрыкаўскі раён
Петрыкаўскі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Петрыкаў
Кіраўнік Аляксандар Наўныка[d]
Насельніцтва (2018) 27 001
Шчыльнасьць 9,5 чал./км²
Плошча 2835,18 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 134 м
Месцазнаходжаньне Петрыкаўскага раёну
Петрыкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Петрыкаўскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паселішчы

На тэрыторыі раёну разьмешчана 125 населеных пунктаў. Адміністрацыйна, акрамя гораду, раён падзелены на Капаткевіцкі пасялковы і 16 сельскіх саветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабаўскі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі, Колкаўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі, Муляраўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі.

Насельніцтва

Паводле зьвестак на 2009 год па нацыянальным складзе насельніцтва дзеліцца на беларусаў — 94,3%, расейцаў — 3,5%, украінцаў — 1,3%, іншыя — 0,9%.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 33 960 чалавек (перапіс); 2016 год — 28 246 чалавек; 2017 год — 27 436 чалавек; 2018 год — 27 001 чалавек

Адукацыя

У раёне базавыя школы знаходзяцца ў вёсках Рог, Сякерычы, Сялюцічы, Слабада, Сьнядзін, Церабаў, Макарычы, пачатковыя ў вёсках Міхедавічы, Муляраўка, музычныя ў Навасёлках, Мышанцы, Капаткевічах, Петрыкаве, сярэднія ў Брынёве, Грабаве, Капцэвічах, Лучыцах, Новых Галоўчыцах, Бабунічах, Вялаўску, Галубіцы, Залесьсі, Колках, Камаровічах, Конкавічах, Капаткевічах, Курыцічах, Кашэвічах, Ляскавічах, Мышанцы, Навасёлках, Пцічы, Сьмятанічах і Чалюшчавічах і 3 у райцэнтры.

Транспарт

Праз раён праходзіць аднакалейная неэлектрыфікаваная чыгунка Гомель — Берасьце, станцыі з грузавой працай Муляраўка (абслугоўвае райцэнтар і Капцэвічы), іншыя станцыі (фактычна, разьезды) Каржоўка, Пціч, Мышанка, прыпынкі Баррэчча, Бобрыч, Аголічы. Пасажырскія зносіны: дызэль-цягнікі з Калінкавічаў на Жыткавічы, Муляраўку і Пціч, пасажырскія штодзённыя Берасьце — Масква, Гомель, Віцебск, Горадня — Гомель, іншыя Горадня — Кіеў і Сімферопаль. Найбуйнейшая аўтадарога Берасьце — Гомель. Аўтобусныя зносіны штодзённыя Петрыкаў — Муляраўка і Ляскавічы, Капаткевічы — Пціч, Мазыр — Любань. Астатнія рэйсы па днях тыдня, у тым ліку на Менску зь Петрыкава і Капаткевічаў, на Гомель з райцэнтру і Акцябрскага праз Навасёлкі — Капаткевічы, на Мазыр з Кашэвічаў і райцэнтру.

Інфармацыя для турыстаў

Паводле збору помнікаў гісторый і культуры Гомельскай вобласьці цікавымі помнікамі зьяўляюцца ў Петрыкаве Мікалаеўская каменная царква 19 ст, драўляная царква мяжы 17—18 ст. на могілках, хата мяжы 19 і 20 ст., Усьпенская царква ў Кашэвічах 1642 г. Найвышэйшы пункт — г. Каўпак каля в. Чалюшчавічы. Паводле сайту radzima.org, ёсьць прысядзібны парк у Брынёве, у энцыкляпэдыі «Прырода Беларусі» згадваецца геалягічнае агаленьне «Дарашэвічы».

Асобы

  • Іван Азёмша, казачнік
  • Эма Дмахоўская, фальклярыстка
  • Алесь Дудар, паэт, які за верш «Пасеклі край наш папалам» быў расстраляны ў 1937 г.
  • Надзея Ляпешка (Папок; нар. 1989) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка Эўропы 2011, прызэр чэмпіянатаў сьвету і чэмпіянатаў Эўропы. Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Лёндане.
  • Міхаіл Марыніч (1940—2014) — дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат. Ляўрэат Дзяжаўнай прэміі БССР, Ганаровы доктар эканамічных навук, палітвязень.
  • Вера Палтаран (1919—1989) — беларуская пісьменьніца і публіцыстка.
  • Арыстарх (Станкевіч) (1941—2012) — беларускі праваслаўны святар, архіяпіскап Гомельскі й Жлобінскі (1990—2012). Чалец Міжсаборнай прысутнасьці Расейскае праваслаўнае царквы (ад 2009).
  • партызан дзед Талаш

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Петрыкаўскі Раён  Петрыкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Петрыкаўскі Раён ПаселішчыПетрыкаўскі Раён НасельніцтваПетрыкаўскі Раён АдукацыяПетрыкаўскі Раён ТранспартПетрыкаўскі Раён Інфармацыя для турыстаўПетрыкаўскі Раён АсобыПетрыкаўскі Раён КрыніцыПетрыкаўскі Раён Вонкавыя спасылкіПетрыкаўскі РаёнБеларусьГомельская вобласьцьЖыткавіцкі раёнКаленкавіцкі раёнЛельчыцкі раёнЛюбанскі раёнМазырскі раёнМенская вобласьцьРудабельскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Альжбета ВасілеўскаяГішпанская моваАгар (імя)Кузьма ЧорныПарнаграфія ў ІталііВасіль ЖуковічЛёнданТор (элемэнт)ГорадняМэлятанінАнальны сэкс1951Талінская затокаКойданаўКарыстальнікГарнастайСэрбіяВіцебская вобласьцьНаркотыкВетразьУкраінцыДабраномКрумкачБуцейкаЛусаільПастава на каленяхВалерыя КуставаКорань (мовазнаўства)ГомасэксуальнасьцьКарыбут (імя)Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтМалайская моваУладзіслаў ЧаржынскіСтаніслаў ВалодзькаАсьвета (часопіс)Дзень жартаўКанстанцін ДрапезаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Памяць (энцыкляпэдычнае выданьне)ІдыліяПлоцевы актСэксСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіПрыназоўнікІнтэрнэтХартыя’97КліматВэнэра (міталёгія)Уладзімер ПравасудАлі ХамэнэіЛеў СапегаМаладосьць (часопіс)Парнафільм.auПарнафільм у ФранцыіАкторы парнафільмаўАнатоль БутэвічКалаўротМіхась СтральцоўАтрад (біялёгія)СажалкаРусіфікацыя БеларусіАлейкаАлег СалтукСябарВушніцаШыізмАндрэй ХадановічБойсэЛітоўская моваСельская гаспадарка БеларусіРадаўніца🡆 More