Імя Гайла

Гайла, Гайл (Гайль, Гель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Gailo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гайл, Гайль, Гель
Зьвязаныя імёны Гелейка, Гейлін / Гайлун, Гелёлд, Гальвід, Гальвірд, Гельвіх, Гайлігін, Гелігуд, Галінт, Гайліман, Гайлімін, Галімонт
Азгайла, Баргайла, Бергела, Бугайла, Бургела, Вазгайла, Відзігайла, Вігайла, Вілгайла, Вісгайла, Гудзігал, Дангель, Даўгайла, Жагель, Зыгел, Інгела, Канігайла, Карыгайла, Кезгайла, Кляўзгайла, Мангайла, Мантыгайла, Мінігайла, Маргела, Нагела, Наргайла, Нігайла, Рагайла, Радыгайла, Рымгайла, Рыгала, Савігайла, Саргель, Скіргайла, Стангель, Сунігайла, Сьвентагал, Сьвідрыгайла, Энгель, Юнгайла, Ягайла / Эйгела
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гайла»

Паходжаньне

Гайла, Гейла, Гойла, Гала або Гела, пазьней Гайль або Кайль (Gailo, Geilo, Goyla, Galo, Gelo, Geil, Keil) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гелейка, Гейлін (Галін), Гайлун, Гелёлд, Гальвід, Гальвірд, Гельвіх, Гайлігін (Келікін), Гелігуд (Гелгод), Галінт, Гайліман (Галеман, Гельман), Гайлімін (Гальмін), Галімонт (Галімунт), Бургела, Відзігайла, Вігайла (Вігель, Вігал), Даўгайла (Даўгала, Дагала), Дзінгайла, Жагайла (Жагель, Загель), Зыгел (Жыгель, Жыгала), Інгела, Канігайла (Кунігель), Мангайла (Мангейла, Мангель), Мантыгайла, Маргела, Мінігайла (Мінгель), Нагела (Найгайла), Нігайла (Нігал), Радыгайла, Рыгала (Рыкайла), Савігайла, Саргель, Сунігайла (Сангел), Эйгела, Энгель, Юнгайла, Ягайла (Ягела). Адзначаліся германскія імёны Gelico, Gailin (Geilin, Galinno), Gelunus, Geloldus (Geilolt), Gelvidis, Geilwird, Geilwih, Gelikin, Gelgod, Galind (Geilindis), Gailamanns (Galiman, Gelman), Geleminus (Galmin), Galmund (Geilmundus, Gelmund), Burgel (Burgala), Widigail, Wigelo (Wigal), Dagalo, Dengel, Sagel, Sigelo (Sigala), Ingel (Ingeila), Kunigel, Manigel, Montigel, Mergell, Minigelus (Mengel), Nagal (Nagel), Negele (Niegel), Ratgeil, Ricgela (Rigail), Savigello, Sargeli, Sunigelle, Eigel, Engela, Jüngel, Egel (Agelo).

Адпаведнасьць імя Гайл германскаму імю Gailo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Giela, Gielin. У 1628 годзе ў Рускім ваяводзтве адзначаўся шляхецкі род Геляртаў (Gielarth).

У Прусіі бытавалі імёны Gayle (1400 год), Gaylicke (1436 год), Gaylenne (1387 год), Gelune (1349 год), Gelido (1357 год), Gaylemanne / Geileman (1379 і 1540 гады), Gaylemynne (1360 год), Eygayle / Eigel (1331, 1419 і 1425 гады), Mynnegayle / Minigal (1391 год), Nygayl (1400 год), Wigel (1382 і 1394 гады). У 1617 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Casparus Gelsch, Borussus.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки конюховъ илкговъскихъ на имя… Кгоила а Татка Римъдутевичовъ… Кгоила Римъдутевича (29 красавіка 1516 году і 12 студзеня 1520 году); Петко Кгоилевич, Кгоиль Ивашкович, Якубъ Кгаилович, Кгаиль Крутилович, Кгаиль Бутвиловичъ, Ян Кгаилевичъ… Кгаиль Межовичъ (1528 год); земяне того ж повета Бельского… Мись Кголевичъ (25 лютага 1530 году); на мещанку жъ мерецкую Дороту Кгойлевую… тому Кгоилю (28 лютага 1531 году); Bohdan Gieliewicz (1558 год); Gielewicz Jan (1682 і 1684 гады); Goylewicze (1744 год).

Носьбіты

  • Гайла ( па 631) — брат караля вэстготаў Сьвінтылы
  • Гайла ( 782) — конэнтабль войска франкаў, які загінуў у бітве пад Зюнтэлем
  • Гайла ( 888) — біскуп Лянгры, сын графа Гайлы
  • Пецька Гайлевіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Гайль Івашкавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Якуб Гайлавіч — дзірванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Гайль Круцілавіч — каршоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Гайль Бутвілавіч — патумшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Ян Гайлевіч — кельменскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Гайль Межавіч — кельменскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Гайль — мерацкі мешчанін, які ўпамінаецца разам з жонкай Даротай у 1531 годзе
  • Юры Якубавіч Гайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1571 годзе
  • Ядвіга Янаўна Гайловіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца паміж 1584 і 1599 гадамі
  • Ян Гайловіч Яновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1593 годзе
  • Станіслаў Лаўрынавіч Гайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе
  • Ян Гелевіч (Jan Gielewicz) — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1682 годзе

Гайлы — уніяты Ракавіцкай парафіі.

Гойлы (Gojło) — прыгонныя зь вёскі Макарычаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Келы (Kieł, Kiełł) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету.

Гайлевічы (Gojlewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету.

Гайлі — літоўскі шляхецкі род.

На 1881—1909 гады існаваў фальварак Гелавічы ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні, на 1903 год — засьценак Гайлаўшчына ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні.

На 1910 год існавала вёска Гойлева ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Гайлішкі, у гістарычнай ПрусііГайлёўка.

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Імя Гайла ПаходжаньнеІмя Гайла НосьбітыІмя Гайла ЗаўвагіІмя Гайла КрыніцыІмя Гайла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УнівэрсытэтЗлучаныя Штаты АмэрыкіКастрычнікТутэйшыя (літаб’яднаньне)ДзьвінскАкварэльЛітаратурныя жанрыСмаргонскі раёнСубтытрыБеларускі клясычны правапісАдлігаМаларытаАльгерд БахарэвічЖан-Поль СартрАркадзь МаўзонФранцішак СкарынаІгар БабкоўАнатоль КлышкаІрына Ханунік-РамбальскаяДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьВікіманіяПаўлюк ТрусМясцовы час (гурт)Юры ГумянюкМустафа Кемаль АтатуркПак (спадарожнік Урана)Парнаграфія ў сецівеАнатоль ЗэкаўГомельКазімер ЯгайлавічЗначэньнеПаўночная МакедоніяСэрцаТожабеларусЯганэсбург1493Унівэрсальны каардынаваны часКунілінгусПацеіJava.bbЗборная Ангельшчыны па футболеМікола МятліцкіШто й па моруМэдыяВікіАлесь Петрашкевіч1877Гама (літара)ФранцыяДабрыняАдам МіцкевічЛявон ВаласюкДвукосьсеMozilla FirefoxАндраш ШэфэрTor BandКалі-югаКанадаКойданаўПалітычная партыяПавал ДураўДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Сям’яЮлі ТаўбінБеларуская граматыка для школ (1918)🡆 More