1918 Беларуская Граматыка Для Школ

«Беларуская граматыка для школ» (1918) — школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Браніславам Тарашкевічам (1917—1918) і выдадзеная ў Вільні (1918), у паралельных кірылічным і лацінскім варыянтах.

Граматыка некалькі разоў перавыдавалася ў Заходняй Беларусі, ляжала ў аснове праграмаў выкладаньня беларускай мовы ў БССР. Першая жыцьцяздольная граматыка сучаснай беларускай мовы, аснова ўсіх далейшых лініяў разьвіцьця беларускай граматыкі.

У аснове граматыкі ляжалі фанэтыка-граматычныя асаблівасьці тагачаснага сярэднебеларускага дыялекту, найперш «цьвёрдае р» і «моцнае аканьне». У правілах граматыкі выкарыстоўваліся як марфалягічны (пераважна), так і фанэтычны прынцыпы.

Словы іншамоўнага паходжаньня вылучаліся ў асобную групу. Тарашкевічам было прапанавана пісаць галосныя й зычныя ў іншамоўнай лексыцы так, як яны вымаўляліся ў мове, зь якой былі запазычаныя, фактычна было прынятае пераважнае іх напісаньне як у польскай мове. Так, на гэтыя словы не былі распаўсюджаныя правілы аканьня, дзеканьня й цеканьня, часта не зьмякчаліся зычныя перад галоснымі, перад ётаванымі галоснымі перадаваўся мяккі [л’].

Шмат якія правілы ў граматыцы адсутнічалі або былі недапрацаванымі, напрыклад, нарматывы напісаньня складаных словаў, некаторых канчаткаў, прозьвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў, і дапрацоўваліся іншымі аўтарамі ў практычна выкладаных граматыках.

Зважаючы на недахопы граматыкі Тарашкевіча, браты Лёсікі распрацавалі праект яе рэформы, які быў прадметам разгляду Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926).

Ацэнкі

Вучэбны дапаможнік Тарашкевіча ўлічваў тагачасныя дасягненьні ў галіне беларускай філялёгіі (Яўхім Карскі, Аляксей Шахматаў і інш.) і быў станоўча прыняты грамадзкасьцю.

Аднак у практычнай працы й ва ўмовах масавай беларусізацыі граматыка выклікала пэўныя цяжкасьці з-за сваёй агульнай складанасьці й пэўных унутраных недахопаў; некаторыя фанэтычныя й марфалягічныя асаблівасьці не атрымалі ў кнізе належнага асьвятленьня; напісаньне іншамоўнай лексыкі працягвала складаць цяжкасьці; некаторыя правілы былі штучнымі й надуманымі, у граматыку быў уведзены шэраг архаічных граматычных формаў у якасьці літаратурных.

«Расейскі і польскі ўплывы» (адпаведна ў марфалёгіі і артаграфіі) адзначалі ў сваіх тагачасных публікацыях, напр., Язэп Лёсік і Ян Станкевіч.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш.. — 2-е выд., дапрац. і дап.. — Мн.: Выш. школа, 1995. — 334 с. — ISBN 985-06-0075-6

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1918 Беларуская Граматыка Для Школ Ацэнкі1918 Беларуская Граматыка Для Школ Крыніцы і заўвагі1918 Беларуская Граматыка Для Школ Літаратура1918 Беларуская Граматыка Для Школ Вонкавыя спасылкі1918 Беларуская Граматыка Для ШколБССРБеларуская моваБеларускі лацінскі альфабэтБраніслаў ТарашкевічВільняГраматыкаЗаходняя БеларусьКірыліца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛевэркузэнКунілінгусНямеччынаВількамірЛякарня.orgВіктар КаліноўскіБурбалка даткомаўЗіновій ПрыгодзічРасейская моваРасейская акупацыя БеларусіБеларуская моваВінцук ВячоркаЛікКарлес ПудждэмонМіхась БашлакоўБерасьцеАлесь БажкоРыфма1923Паўстаньне 1863—1864 гадоўУладзімер Арлоў (гісторык)ГорадняpascalЭўрапейскі ЗьвязАтрад (біялёгія)Янка БрыльТышкевічыМураўёўкаПараляксаФэльдмаршал (Швэцыя)Злучаныя Штаты АмэрыкіКрумкачПарнаграфія ў ЯпонііНародны АльбомМікіта КрыўцоўКрыжПрыквэлПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Жанчына зьверхуАральны сэксУладзімер ПуцінЯдзерная зброяЛявон ВольскіІльляПубліцыстыкаБабёрПарнаграфія ў ЧэхііМаладэчнаПохва22 красавікаГорная справаЗабойстваВільгодВіктар ДарашкевічПастава на каленяхЯгор КрэсІксвідэаЗямля пад белымі крыламіМаршы недармаедаўАнатоль СаньнікаўПрыметнікАнатоль ВялюгінЛявон ВашкоАндрэй КурэйчыкБеластокВялікабрытанія🡆 More