Бергела

Бергела (Біргела, Беркела, Бергель), Бэргайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Bergel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Berga + Gelo
Berga + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бергель, Біргела, Бэргайла, Беркела, Пергайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бергела»

Паходжаньне

Бергіла, пазьней Бэргель (Bergila, Bergel) — імя германскага паходжаньня, вытворнае ад імя Berga. Іменная аснова -берг- паходзіць ад гоцкага bairgan 'хаваць, захоўваць', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-).

Адпаведнасьць імя Бергайла германскаму імю Bergil (Berkil) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Berger.

У 1595 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Valentinus Bergaw, Friedlandinus Borussus, у 1622 годзе — Adrianus Bergaw, Kaymensis Borusssus, у 1627 годзе — Daniel Berger, Regiomont. Borussus.

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Бэргала (Bergałło) і Біргель (Birgel, Birgiel).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: [земля] Перкгаилова (1440—1492 гады); в Жижморъскои волости десяти чоловеков къ своему дворцу на Вельи… Невра Биркгеловича (14 кастрычніка 1494 году); Augustinus Bergel (17 сакавіка 1584 году); s panem Adamem Pergayłowiczem, Pani Biergielowa wysłała syna po kozacku na koniu (1621 год); Якимь Берекгеленко (1649 год); Микулай Александров сын Беркелов, Якуб Александров сын Беркелов, Ян Александров сын Бергель (1655 год); Kazimierz Biergiel (1690 год); Jakub Biergiel… Jan Biergiel… Jerzy Biergiel… Bartłomiey Biergiel… Maciey Biergiel.. Paweł Biergiel (1765 год); Franciszek Bergiel (9 лютага 1785 году); Andrzej Biergiel… Kazimierz Biergiel… Jan Biergiel… Adam Biergiel (16 лістапада 1790 году); Bartłomiej Biergiel (18 лістапада 1790 году).

Носьбіты

  • Бергелава — ваўкавыская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1621 годзе
  • Юры, Барталамей, Ян, Адам, Андрэй, Уладзіслаў, Пётар і Караль Бергелі — шляхцічы Гарадзенскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1783 годзе

Бергелі (Bergel) гербу Бэлты — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету.

Бергелі (Biergiel) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні.

Бэргайлы гербу Бэлты і Біргялы гербу Порай — літоўскія шляхецкія роды.

Бэргелевічы (Bergielewicz) гербу Бэлты — шляхецкі род Рэчы Паспалітай.

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Бергелі.

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Бергела ПаходжаньнеБергела НосьбітыБергела ЗаўвагіБергела КрыніцыБергела

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тутэйшыя (п’еса)ЕўняНаркамаўкаМінэтЗямляГенадзь Валер’евіч ШутаўЭразм ЦёлакУладар ПярсьцёнкаўТравеньНасельніцтва БеларусіВольны хорБеларуская ВікіпэдыяЯн ВэрмээрТаронтаМіхась БашлакоўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамПётар Машэраў25 красавікаІван ЧыгрынаўЛетувізацыяАрцём АрашонакУладзімер Арлоў (гісторык)Сьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуЮрась ШамецькаВасіль ІгнаценкаШпакУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьІгнат КанчэўскіЖамойтыМільянэр з трушчобаўЖанчына зьверхуЯнка СіпакоўУзброеныя сілыВершаваны памерАмонімЯн ЧэрскіМіхась БельскіСыбілыМаскваГрупавы сэксЧасСамасейСямейства (біялёгія)Антон Сокал-КутылоўскіІван ШамякінМарына ВасілеўскаяАльгарытмЗьвязда (Менская вобласьць)ІўеСлавамір АдамовічФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуСяброўстваАнатоль ЗэкаўАўстраліяАнатоль БутэвічМіжнародны фанэтычны альфабэтСтарабеларуская моваЛетуваІліядаВялікае Княства ЛітоўскаеСельская гаспадарка БеларусіВасіль СёмухаЯн ЧыквінНазоўнік🡆 More