Жыжмары, Жыжморы (лет.
Žiežmariai) — места ў Летуве, на рацэ Стрэве. Цэнтар мескага і сельскага старостваў Кашадарскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 3730 чалавек. Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кашадараў, каля аўтамабільнай дарогі Вільня — Клайпеда.
Жыжмары лац. Žyžmary | |||||
лет. Žiežmariai | |||||
Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1495 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Раён: | Кашадарскі | ||||
Плошча: | 3,82 км² | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 3730 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 976,44 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 346 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-4240 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°48′20″ пн. ш. 24°26′20″ у. д. / 54.80556° пн. ш. 24.43889° у. д. 24°26′20″ у. д. / 54.80556° пн. ш. 24.43889° у. д. | ||||
Жыжмары | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыжмары — магдэбурскае места гістарычнай Троччыны, на старажытным гасьцінцы паміж Вільняй і Коўнай. Цэнтар нягродавага староства і месца правядзеньня соймікаў старадубскай шляхты (ліцьвіны Севершчыны) па захопе Старадубскага павету Маскоўскай дзяржавай. Пад Жыжмарамі знаходзяцца Агінты — маёнтак князёў Агінскіх, ад якога ўтварылася прозьвішча гэтага рускага з паходжаньня літоўскага роду.
Сысымір (Sisimir) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён', а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'.
У Паведамленьняў аб літоўскіх дарогах упамінаюцца як Sysmare / Sisemare.
Тапонім Жыжмары зьвязваюць з ракой Жыжмарай, якая, аднак, знаходзіцца далёка на ўсход ад сучаснага места (мяркуюць, што паселішча зь нейкіх невядомых прычынаў перанесьлі).
Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў іх сваёй жонцы Алене Іванаўне. У пачатку XVI стагодзьдзя тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа. 3 жніўня 1511 году вялікі князь Жыгімонт Стары даў наказ намесьніку жыжмарскаму: «Вялелі есма ў таго касьцёла жыжмарскага меці каплана, што бы ўмеў палітоўскі казаці, і містра».
Пад 1522 годам Жыжмары ўпамінаюцца як места, якое з 1534 году было ў валоданьні зьбеглага з Маскоўскай дзяржавы князя С. Ф. Бельскага, з 1549 году — каралевы і вялікай княгіні Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагодзьдзях Жыжмары былі цэнтрам нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманьні магнатаў.
У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касьцёлам. У 1669 годзе сярод вернікаў мясцовай парафіі ўпамінаецца старалітва, якую шэраг крыніцаў зьвязваюць з русінамі. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) места спазнала чарговыя спусташэньні.
У 1777—1793 гадох у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павету, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты. 14 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месту Магдэбурскае права і герб з выявай Сьвятога Станіслава Біскупа.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жыжмары апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 8 мураваных і 271 драўляны будынак, існавалі Рынак, а таксама Ковенская, Віленская, Дворная і Жосьлеўская вуліцы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жыжмары занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Жыжмары апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У Жыжмарах працуюць школа, дашкольная ўстанова, пошта і бібліятэка.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Жыжмары, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.