Трэці Падзел Рэчы Паспалітай

Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 году — апошні з падзелаў Рэчы Паспалітай, па якім канфэдэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага спыніла сваё існаваньне — як і самі гэтыя дзяржавы.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Трэці Падзел Рэчы Паспалітай
Землі Рэчы Паспалітай па III падзеле, якія адышлі да

     Аўстрыі

     Прусіі

     Расеі

Дата: 1795
Месца: Рэч Паспалітая
Вынік: Ліквідацыя Рэчы Паспалітай
Супернікі
Трэці Падзел Рэчы Паспалітай Рэч ПаспалітаяТрэці Падзел Рэчы Паспалітай Аўстрыйская імпэрыя
Трэці Падзел Рэчы Паспалітай Каралеўства Прусія
Трэці Падзел Рэчы Паспалітай Расейская імпэрыя

Гісторыя

Яшчэ ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, 11 ліпеня 1794 году прускі пасол у Пецярбургу Леапольд Гайнрых фон Гольц пісаў у сваёй дэпэшы, што «ўся Расея дамагаецца падзяліць Польшчу і сьцерці яе назву».

Меней чым праз год па здушэньні паўстаньня, 24 кастрычніка 1795 году, манархі Расеі, Прусіі і Аўстрыі, узгаднілі ўзаемны трактат, паводле якога правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай. 24 лістапада 1795 году яны пагадзіліся ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, у тым ліку датычна даўгоў караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які 25 лістапада 1795 году зрокся стальцу.

Трэці падзел стаў вынікам у тым ліку ўнутранага крызісу і экспансіўных дзеяньняў суседніх дзяржаваў. Аднак беспасярэдняй прычынай сталі паразы паўстаньня і войнаў супраць Расеі і Прусіі.

У выніку падзелу Расейская імпэрыя атрымала найбольшыя тэрыторыі — 120 тыс. км², а менавіта: Валынскае, Наваградзкае, Віленскае, часткі Берасьцейскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводзтваў і Жамойці зь местамі Берасьцем, Наваградкам, Горадняй, Вільняй, Коўнам. Па ўсіх трох падзелах яна атрымала каля 60% ад усёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Прусія атрымала большую частку Мазавецкага ваяводзтва (разам зь местам Варшавай), часткі Падляскага, Гарадзенскага, Троцкага ваяводзтваў і Жамойці, агулам 48 тыс. км².

Аўстрыйская імпэрыя атрымала Кракаўскае, Сандамірскае, Люблінскае, часткі Мазавецкага, Берасьцейскага і Падляшскага ваяводзтваў, агулам 47 тыс. км².

Крыніцы

Літаратура

  • Davies N. God’s Playground: A History of Poland. Revised Edition ed. — Oxford: Clarendon Press, 2005.
  • Robert L. The Third Partition of Poland // The Slavonic Review. Mar. 1925. S. 481—498.
  • Cegielski T., Кąziela Ł. Rozbiory Polski 1772—1793—1795. — Warszawa, 1990.
  • Lord R. H. Drugi rozbiór Polski. — Warszawa, 1984.
  • Rolle J. A. Opowiadania historyczne. Stanisław August w Grodnie. — Lwów, 1887.
  • Wójcik Z. Historia dyplomacji polskiej. T. 2; Polski Instytut Spraw Międzynarodowych. — Warszawa: Państwowe Wydaw. Naukowe, 1982.
  • Zamojski A. Ostatni król Polski. — Warszawa, 1994.

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеКанфэдэрацыяКарона Каралеўства ПольскагаПадзелы Рэчы Паспалітай

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жыгімонт АўгустКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Mozilla FirefoxІнвэстыцыйны фондБесьпілётнікСьпіс гарадоў БеларусіАснабрукФундацыя «Вікімэдыя»АўкштотаКінатэатарБанкаўскі рахунакУсяслаў ЧарадзейТхор стэпавыДзьмухавецМедзьЧорны сьпіс ЭўразьвязуБеларускі клясычны правапісХлопчык як пальчыкІван ШамякінISO 3166Сьляпун букавінскіСтрачаны райКрэдытМаксім ЛужанінІмёны ліцьвінаўБудынакКрайняя плоцьСьвятлана АлексіевічПрымакі (п’еса)КірыліцаЛеў ЧайлыткаУсебеларускі народны сходЭўропаАндрэй Павук (актывіст)MonodontidaeВасіль ІгнаценкаЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)ДзеяслоўПарнаграфія ў БеларусіКастусь КаліноўскіСемівалокіМундМіністэрства фінансаў ЗШАСяржук Сокалаў-ВоюшПэнсіяПадляшшаЖанчына зьверху1877МотарМагутны БожаМэтафараЧарнобыльская АЭСГайла (імя)БортніцтваБлакітная сойкаВетразьВоршаКлёд МанэБыў. Ёсьць. БудуTrueTypeАральны сэксАтрад (біялёгія)АнтонімыАзначэньне (часьціна сказу)БалалайкаМузыкаЕсьман🡆 More