Старадуб: места ў Бранскай вобласьці Расеі

Стараду́б — места ў Расеі, на рацэ Бабінцы.

Адміністрацыйны цэнтар Старадубскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 18 868 чалавек. Знаходзіцца за 169 км на паўднёвы захад ад Бранску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Жэча.

Старадуб
лац. Staradub
Царква Раства Хрыстова
Царква Раства Хрыстова
Старадуб: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
Герб Старадубу
Першыя згадкі: 1080
Магдэбурскае права: 27 траўня 1625
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Старадубскі
Плошча:
  • 22 км²
Насельніцтва: 18 399 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48348
Паштовы індэкс: 142943
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 32°46′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 32.76667° у. д. / 52.58333; 32.76667 32°46′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 32.76667° у. д. / 52.58333; 32.76667
Старадуб на мапе Расеі
Старадуб
Старадуб
Старадуб
Старадуб: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://starburg.ru/

Старадуб — магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока цэрквы Божага Яўленьня і Раства Хрыстова, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл францішканаў (готыка, XVII ст.), а таксама цэрквы Сьвятога Спаса, Яна Багаслова і Яна Прадцечы на Гудаўцы (барока, XVIII ст.)

Гісторыя

Раньнія часы

Першы пісьмовы ўпамін пра Старадуб як горад Чарнігаўскага княства зьмяшчаецца ў Лаўрэнцеўскім летапісы і датуецца 1080 годам, калі яго разрабавалі полаўцы. Пад 1096 годам Старадуб упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісы. У XI—XII стагодзьдзях ён быў важным статэгічным пунктам у час міжусобнага змаганьня паміж удзельнымі князямі.

У XII — пачатку XIII стагодзьдзяў Старадуб быў сталіцай ўдзельнага княства. У 1239 годзе места зруйнавалі татары.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

Старадуб: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Аблога Старадуба, 1535 г.

У XIV ст. Старадуб як сталіца княства далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1392—1408 гадох тут уладарыў Сьвідрыгайла, якога моцна падтрымлівалі старадубскія баяры. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Старадуб значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У 1397 годзе места зруйнаваў Дзьмітры Данскі. У 1446 годзе ўладальнікам Старадуба стаў маскоўскі ўцякач — князь Васіль Яраславіч Бароўскі, у 1454 годзе — таксама маскоўскі ўцякач князь Іван Андрэевіч Мажайскі. Па сьмерці апошняга ягоны сын Сямён у 1500 годзе разам з уладальнікам Ноўгарад-Северскага княства Шамяцічам перайшлі на бок маскоўскага гаспадара Івана ІІІ. У 1509 годзе места захапіла маскоўскае войска. У 1518 годзе Старадубскае княства перайшло ў валоданьне Васіля ІІІ і спыніла сваё існаваньне.

Старадуб: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Замак, 1539 г.

29 жніўня 1535 году войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманамі Радзівілам і Тарноўскім ненадоўга вярнула Старадуб, аднак места засталося ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1616 годзе войска Рэчы Паспалітай зноў заняла Старадуб. Паводле ўмоваў Дэвулінскага замірэньня 1618 году места перайшло да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стала сталіцай Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва.

27 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Старадубу Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі постаць сьвятога Юрая, які перамог цмока». У 1626 годзе ў Старадубе прайшоў першы павятовы шляхецкі соймік. У 1646 годзе з Кіеўскага ваяводзтва ў склад Старадубскага павету перадалі Лоеўска-Любецкае староства. У 1648 годзе места захапілі казакі Б. Хмяльніцкага, мясцовая шляхта ўцякла на захад і атрымала назву эгзулянты.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Старадуб: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Царква Божага Яўленьня

Згодна з Збораўскім пагадненьнем 1649 году Старадуб сьпярша трапіў пад гетманскую ўладу, а ў 1654 годзе — у склад Маскоўскай дзяржавы. У 1660 годзе места спустошылі крымскія татары. У 1663 годзе Старадуб стаў вайскова-адміністрацыйным цэнтрам палку. У 1666 годзе, на просьбу мяшчанаў, маскоўскі гаспадар выдаў грамату, у якой пацьвердзіў мескія правы Старадуба.

У 1781 годзе Старадуб стаў цэнтрам павету ў Ноўгарад-Северскім намесьніцтве (з 1802 году — у Чарнігаўскай губэрні). 4 чэрвеня 1782 году ўлады надалі месту новы расейскі герб.

На 1867 год у Старадубе было 1050 будынкаў (зь іх 7 мураваных), дзейнічалі 15 цэркваў і 4 малітоўныя дамы, працавалі 4 школы, шпіталь, мескі банк, паштовая станцыя і 102 крамы. На 1870 год налічвалася 509 рамесьнікаў, сярод якіх 323 майстры, галоўным чынам краўцы і шаўцы, працавалі 10 прадпрыемстваў (адна варэньня лою, астатнія — гарбарні). Штогод адбываліся 4 кірмашы. Тут быў значны пункт збыту мясцовых тавараў — пянькі, канаплянага алею, войску, мёду і іншага.

У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы». У 1870 годзе ў Старадубе жыў і працаваў Францішак Багушэвіч. У 1890 годзе адзначалася, што ў газэце «Чарнігаўскія губэрнскія ведамасьці» выйшаў артыкул пра «народныя паданьні ліцьвінаў — жыхароў Ноўгарад-Северскага, Старадубскага, Мглінскага і Сураскага паветаў». У 1911 годзе ў месьце выйша з друку кніга Аляксандра Рубца «Паданьні, легенды і сказы Старадубскай сівой мінуўшчыны», у якой зьмяшчаюцца дзьве ўнікальныя легенды пра ліцьвінаў Бранскага краю. Першая, запісаная ў сяле Мядзьведкаве, прысьвячаецца абрадам і звычаям народа. У другой, запісанай у сяле Літоўску — рыцарскай легендзе — дзейнічаюць «літоўская каралева Ядвіга, мясцовая князёўна Берута, яе дачка Радзіслаўна, князь Сянчыла, рыцар Врата-Сьмеладовіч з-пад Вільні».

Найноўшы час

У пачатаку 1918 году ў Старадубе ўсталявалася савецкая ўлада. 19 лютага 1918 году на зьезьдзе саветаў Мглінскага, Сураскага, Старадубскага і Навазыбкаўскага паветаў, які праходзіў ува Ўнечы пад кіраўніцтвам П. Шыманоўскага, пастанавілі аб іх аб’яднаньні ў зьвязку зь непрыманьнем палітыкі «нямецка-ўкраінскай Рады». З 10 красавіка да 25 лістапада 1918 году Старадуб займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старадуб абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе яно стала цэнтрам павету Гомельскай губэрні (у 1926—1929 гадох — у Бранскай губэрні, у 1938—1944 гадох — у Арлоўскай вобласьці, з 1944 году — у складзе Бранскай вобласьці).

У 1923 годзе географ Аркадзь Смоліч у сваё кнізе «Геаграфія Беларусі» ахарактарызаваў Старадуб як беларускае места. У 1927 годзе беларуская дзяржаўная газэта «Зьвязда» надрукавала мапу, на якой Старадубскі павет значыўся як спрэчная беларуска-расейская тэрыторыя

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 12 042 чал., у тым ліку 95 каталікоў, 334 стараверы, 5 пратэстантаў, 3188 юдэяў; 1897 год — 12 451 чал. (5995 муж. і 6456 жан.)
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 12,6 тыс. чал.; 1959 год — 11,7 тыс. чал.; 1975 год — 16 тыс. чал.; 1991 год — 19,0 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 18,6 тыс. чал.; 2008 год — 18,4 тыс. чал.; 2016 год — 18 868 чал.

Адукацыя

У Старадубе працуюць 3 сярэднія школы і тэхнікум.

Культура

Дзейнічае дзіцячая бібліятэка.

Эканоміка

Старадуб — цэнтар сельскагаспадарчага раёну. Асноўныя прадпрыемствы:

  • ААТ «Кансэрвсушпрад»
  • ТНВ «Сыр старадубскі»
  • Хлебакамбінат
  • ЗАТ СТЭЛТЗ

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Старадубскі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Сынагога (цяпер пошта)
  • Царква Божага Яўленьня (1770—1789)
  • Царква Раства Хрыстова (XVII ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1802—1803)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл і кляштар францішканаў (1635)
  • Царква на Конным пляцы
  • Царква Покрыва Багародзіцы
  • Царква Прачыстай Багародзіцы
  • Царква саборная Сьвятога Мікалая (1823)
  • Царква Сьвятога Спаса (1781)
  • Царква Сьвятых Атанаса і Кірыла (XIX ст.)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1800)
  • Царква Яна Багаслова (1775)
  • Царква Яна Прадцечы на Гудаўцы (1720)

Асобы

  • Георгі Мяцельскі (1911—1996) — расейскі пісьменьнік, празаік, аўтар вершаў
  • Павал Растаргуеў (1881—1959) — беларускі мовазнавец
  • Валер Сьлюнчанка (1945—1992) — беларускі архітэктар-рэстаўратар

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Старадуб ГісторыяСтарадуб НасельніцтваСтарадуб ЭканомікаСтарадуб Турыстычная інфармацыяСтарадуб АсобыСтарадуб Глядзіце таксамаСтарадуб КрыніцыСтарадуб ЛітаратураСтарадуб Вонкавыя спасылкіСтарадубБабінецБранскБранская вобласьцьМестаРасеяСтарадубскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сэрыя АСтанкевіцаСтаніслаў ВалодзькаРэспубліка Сэрбская КраінаВіталь ВольскіFTP28 красавікаЧорны замак АльшанскіАлесь БадакЖанчына зьверхуСлавамір АдамовічM (неадназначнасьць)БраўзэрСямейныя традыцыі славян (манэты)Сакрат ЯновічЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіВольга БабковаІвонка СурвілаМаркёрСямён ПадокшынЖырандоляTor BandЭразм ЦёлакНацыяналізацыяАляксандар МакедонскіГуда (імя)Каліфарнійскі тэхналягічны інстытутВікіпэдыяДзень ПерамогіГабрэіЁсіф СталінСуд Маскоўскага раёну (Менск)Якуб Наркевіч-ЁдкаЛявон Вашко8 сакавікаЖомайдзь (Клецкі раён)Ігар БабкоўДрапежныя птушкі1891Парнаграфія ў ІталііЛетувізацыяНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Віленскі ўнівэрсытэтЗямляC++Гісторыя БеларусіБеларускае Палесьсе(486958) 2014 MU69БортніцтваФранцішак БагушэвічГунтАндрэй ДынькоВіктар ШніпКрыжЖывапісВэб-дызайнЯнка КупалаЛіпеньКарлес ПудждэмонПятро ДудоЖаночая рыфмаАнальны сэксБудынакЯн ЧэрскіРэформа беларускага правапісу 1933 годуГеоргі МарчукАрцём Арашонак🡆 More