Старадубскі Павет

Стараду́бскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Сталіца — места Старадуб.

Старадубскі павет
лац. Staradubski paviet
Старадубскі Павет
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Старадуб
Старосты Старосты старадубскія
Час існаваньня 16181667
Месцазнаходжаньне Старадубскага павету
Старадубскі павет на мапе
Старадубскі Павет   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Месты: Дрокаў, Мглін, Пагар, Папова Гара, Почап, Сураж, Трубецк.

Старадубшчына лічылася Літвой і захоўвала беларускі этнічны характар яшчэ ў XIX ст., калі яе жыхароў называлі ліцьвінамі, а беларускую мову, якой яны размаўлялі — літоўскай.

Гісторыя

У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год). У 1625 годзе ўтварыліся Смаленскі і Старадубскі павет, у склад апошняга ўвайшлі Старадубскі, Папоўгорскі, Почапскі і Трубчэўскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы).

У 1626 годзе прайшоў першы павятовы шляхецкі соймік. У 1646 годзе з Кіеўскага ваяводзтва ў склад павету перадалі Лоеўска-Любецкае староства.

У 1648 годзе тэрыторыю павету акупавалі казакі Б. Хмяльніцкага, мясцовая шляхта ўцякла на захад і атрымала назву «эгзулянты». Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) Севершчына апынулася пад уладай Маскоўскай дзяржавы.

Старадубская шляхта

У 1670 годзе дзеля надзяленьня зямлёй старадубскай шляхты вылучылі Госкае староства (з цэнтрам у Гожы) і Клейвы ў Гарадзенскім павеце, Пашырвінцкае староства ў Ковенскім павеце, Уцянскае староства ў Вількамірскім павеце. Ад 1777 году старадубская шляхта зьбіралася на соймікі ў Жыжморах у Троцкім павеце.

Ураднікі

    Асноўны артыкул: Старосты старадубскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал. Павятовы мундзір складаўся з «сапфіровага» кунтуша, залатых жупана і адваротаў.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян старадубскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Бізьпінк. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала старадубскую кашталянію. У выніку, кашталян старадубскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Архітэктура

Драўляная

На тэрыторыі Старадубшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная

У XVII ст. у мураваную архітэктуру Старадубшчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — клясыцызму.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Старадубскі Павет ГісторыяСтарадубскі Павет УраднікіСтарадубскі Павет АрхітэктураСтарадубскі Павет Глядзіце таксамаСтарадубскі Павет КрыніцыСтарадубскі Павет ЛітаратураСтарадубскі ПаветВялікае Княства ЛітоўскаеМестаСмаленскае ваяводзтваСтарадуб

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Галоўная старонкаБеларускія немцыMemento moriПтушкіЗоя КоўшНідэрляндыСэм’юэл Тэйлар КолрыджАрктычны акіянВільготнасьць паветраФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўЮрмалаБаркэмпПарнаграфія ў БразылііДзень Зямлі640Стараўкраінская моваЎіндгукСМЕРШСтамбулСлуцкі збройны чынЛатаваХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуЯзафат КунцэвічКрысталь БойдАпэрацыйная сыстэмаМаскваМагілёўБлогЧарнобыльская катастрофа1992ISSNПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)1891Канюшына6 красавікаЧэрвеньГарэлкаПародыяРод (біялёгія)18961989НясьвіжВячаслаў АдамчыкКандрат КрапіваВадзім СаранчукоўСтанкевіцаАляксандар МарозАрхеалёгіяУладзімер КонанЯн СтанкевічFacebookДрама (аповесьць)Троп (літаратуразнаўства)ВалошкаЭўрапейскі Зьвяз1629ВікіманіяАляксандар ЛукашэнкаПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіІсламская дзяржаваБазыляны30 красавікаМаксім БагдановічЮрась СьвіркаЛіпкі (этнаграфічная група)ПольшчаБіткойнСлавамір Адамовіч🡆 More