Энцыкляпэдыя Вялікае Княства Літоўскае

«Вялікае Княства Літоўскае» — фундамэнтальная трохтомная энцыкляпэдыя на беларускай мове, прысьвечаная гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага.

Вялікае Княства Літоўскае
Вокладка трэцяга тому энцыкляпэдыі з выявай Нясьвіскага палацу.
Вокладка трэцяга тому энцыкляпэдыі з выявай Нясьвіскага палацу.
КраінаБеларусь
Мова арыгіналубеларуская
ВыдавецтваБелЭн імя П. Броўкі
Выданьне2005—2010

У стварэньні даведніка ўдзельнічалі навукоўцы Інстытуту гісторыі і Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук Беларусі, а таксама ўсіх беларускіх ВНУ. Апрача беларускіх аўтараў, для энцыкляпэдыі пісалі свае артыкулы летувіскія, польскія, расейскія і ўкраінскія навукоўцы.

У альфабэтных энцыкляпэдычных артыкулах зьмяшчаецца інфармацыя пра найбольш значныя гістарычныя і міжнародныя зьявы, якія паўплывалі на становішча Вялікага Княства Літоўскага, а таксама прававыя акты, цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады. Вялікая ўвага ў энцыкляпэдыі надаецца дзяржаўным, рэлігійным і культурным дзеячам, а таксама прадстаўнікам княжацкіх і шляхецкіх родаў, шырока асьвятляецца грашовая і фінансавая палітыка. Значная частка артыкулаў прысьвячаецца помнікам архітэктуры, а таксама найбольш значным друкаваным і рукапісным кнігам, пэрыядычным выданьням. У энцыкляпэдыі таксама зьмяшчаюцца біяграфіі навукоўцаў ХІХ—ХХ стагодзьдзяў, якія зрабілі найбольш важкі ўнёсак у дасьледаваньне гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага.

Выданьне мае шмат ілюстрацыяў — каляровых і чорна‑белых фатаздымкаў, малюнкаў, мапаў і плянаў.

Бібліяграфія

Ацэнкі

Беларускі гісторык Аляксандар Краўцэвіч станоўча ацэньвае факт зьяўленьня энцыкляпэдыі і характарызуе яе як «вялікі прарыў у дасьледаваньні Вялікага Княства Літоўскага, дзяржавы, якая стварыла беларускі народ». У той жа час дасьледнік крытыкуе пэўныя моманты: падачу пачатковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага згодна з г. зв. «канцэпцыяй Вячаслава Насевіча» (скарэктаванай вэрсіяй летувіскай гістарыяграфіі, якая ня мае дастатковага абгрунтаваньня ў гістарычных крыніцах), занадта нэўтральныя артыкулы пра адназначна нэгатыўных постацяў у беларускай гісторыі (гэтак, артыкул пра А. Суворава даручылі напісаць ягонай заўзятай прыхільніцы, эмігрантцы з Расеі, якая ня мае навуковай ступені), а таксама пэўныя факталягічныя недакладнасьці.

Крыніцы

Tags:

Беларуская моваВялікае Княства Літоўскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікісховішчаАлег СалтукЯн СабескіВалошкаЯзнаРэстаранПорнасайтЮр’яТаўцівілДзядыБеларускі студэнцкі саюзЗатокаАльбэрт АйнштайнПастава на каленяхЁдыБаркэмпСельская гаспадарка БеларусіБізнэсТрактар (стадыён)МонтвілАдольф ГітлерБудзьма беларусамі!Рэспубліка КітайРасеяМікола ХаўстовічПарнаграфія ў сеціве510ЗавушніцыМерачБярозка (часопіс)Джынсавая рэвалюцыяЯн ЧыквінУладзімер СодальПётар МантыгердавічАльгерд БахарэвічMozilla FirefoxАльгерд (імя)ШвэдарАльгімонтЖалейка (зборнік)ЖывіляВялейкаЧужая бацькаўшчынаВераніка СебасьцяновічМарат МаркаўЭпоха АсьветніцтваФундацыя «Вікімэдыя»Воины светаЖанчына зьверхуСаймонтКандрат ЛейкаЮры ГумянюкНямецкая хваляАляксандар ПушкінСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьФульда (рака)Дотык пісі рукоюРусіфікацыя БеларусіСапліцыПрэзыдэнцкая рэспублікаГедыгольдІсус ХрыстосРасейская акупацыя БеларусіАральны сэксГадзьНекамэрцыйная арганізацыяПрыметнікКрайняя плоцьМікалай Тарасюк🡆 More