Германскія Мовы: галіна індаэўрапейскіх моваў

Герма́нскія мовы — адна з групаў індаэўрапейскай моўнай сям’і.

Ва ўсім сьвеце носьбітамі германскіх моваў зьяўляюцца каля 559 мільёнаў чалавек.

Германская галіна
Народнасьць германскія народы
Арэал Заходняя, Цэнтральная, Паўночная Эўропа, Паўночная Амэрыка, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Акіянія, шэраг краінаў Афрыкі й Азіі
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
  • Германская галіна
Склад
Колькасьць носьбітаў блізу 550 млн чал.
ISO 639-5: gem
Германскія Мовы: галіна індаэўрапейскіх моваў
Германскія мовы на мапе сьвету

     Краіны, дзе германскія мовы зьяўляюцца роднай мовай большасьці насельніцтва

     Краіны, дзе германскія мовы маюць афіцыйны статус, але зьяўляюцца мовай меншасьці

Германскія Мовы: галіна індаэўрапейскіх моваў
Распаўсюджанасьць германскіх моваў у Эўропе
Зялёным паказаныя нідэрляндзкая ды нямецкая мовы
Аранжавым паказаная ангельская мова
Блакітным паказаныя паўночнагерманскія мовы

Германская галіна моваў складаецца з трох групаў:

У лінгвістыцы прынятае меркаваньне пра паходжаньне ўсіх германскіх моваў ад колішняй адзінай прагерманскай мовы, якая ў сваю чаргу паходзіць ад праіндаэўрапейскае мовы. Разьвіцьцё германскіх моваў зьвязанае зь міграцыяй германскіх плямёнаў. Першапачаткова яны насялялі поўдзень Скандынаўскага паўвостраву, паўвостраў Ютляндыя і тэрыторыю сучаснага Шлезьвіг-Гальштайну.

Ад астатніх індаэўрапейскіх моваў германскія адрозьніваюцца некаторымі рысамі. Сярод такіх адрозьненьняў у фанэтыцы — перасоўваньне зычных (закон Грыма). Прыкладам закону Грыма можа быць пераход гуку /t/, які захаваўся ў беларускім «тры» да гуку /θ/ у ангельскім «three». Для германскіх моваў характэрная вялікая ступень аналітызму (асабліва ў ангельскай, швэдзкай ды афрыкаанс). У пабудове сказу характэрны фіксаваны парадак словаў. У лексыцы прысутнічаюць запазычаньні з кельцкіх, лацінскай, грэцкай моваў, а таксама больш позьнія з францускай. Найбольшая ступень захаванасьці ўласнагерманскай лексыкі — у ісьляндзкай мове, дзе амаль няма запазычаньняў.

Найстарэйшым помнікам германскага пісьменства зьяўляюцца фрагмэнты гоцкага перакладу Бібліі, зробленага ў IV стагодзьдзі.

Гісторыю разьвіцьця германскіх моваў прынята падзяляць на тры этапы:

  • старажытны (ад узьнікненьня пісьма да 11 стагодзьдзя) — разгалінаваньне на асобныя мовы.
  • сярэдні (12 стагодзьдзе — 15 стагодзьдзе) — разьвіцьцё пісьменства.
  • новы (з 16 стагодзьдзя да сучаснасьці) — фармаваньне нацыянальных моваў.

Самай распаўсюджанай германскай мовай сёньня ёсьць ангельская, яна мае найбольшую колькасьць носьбітаў.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Індаэўрапейскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Лацінская моваЛетуваПарнаграфія ў БеларусіТравеньКрыжGoogleДзяржаваПаўлюк Трус1467ПрыпяцьПастава на каленяхВішнеў (Менская вобласьць)Апавядальны сказАнгельская моваСпадчына (верш)QR-кодРусіфікацыя БеларусіІгар СідарукДыяніз Ілкавіч29 красавікаБлакітная сойкаГомасэксуальнасьцьЛіцьвіныВільняБДСМЮрка МонічЛетувіская моваКнігаНаркотыкКрумкач.neГісторыя БеларусіСубэтнасДэйвід ЎудардВайшнорыяМарфэмная будова словаПадвойнае пранікненьнеСямейныя традыцыі славян (манэты)Рамантызм16 красавікаГрыгорыюс V (папа рымскі)Сэкс па тэлефонеГрупавы сэксГайла (імя)Анатоль ІвашчанкаБраніслаў ТарашкевічРыекаРэжым ЛукашэнкіНайвышэйшая Літоўская РадаПарнафільм у ФранцыіВацлаў ЛастоўскіСымон БудныІтальянская моваМіндоўг (імя)ВялейкаФара Вітаўта (Горадня)Русіны (гістарычны этнонім)Кампутарная сеткаСпакусьнікіДаніла ЖульпаКанадаПімен ПанчанкаЯгінтУзвышша (часопіс)Паўночна-Заходні край🡆 More