Лацінская Мова: індаэўрапейская мова

Лаці́нская мо́ва, лаці́на (саманазва: lingua Latina) — мёртвая мова лаціна-фаліскай групы італійскай галіны індаэўрапейскай сям'і моваў, якая ў часы свайго росквіту, спрычыненага ранейшай да гэтага раманізацыяй Заходняй Эўропы, учыніла вялікі ўплыў на многія мовы сьвету.

Лацінская мова
lingua Latina
Лацінская Мова: індаэўрапейская мова
Ужываецца ў Ватыкан
Рэгіён Ляцыюм (першапачаткова),
Апэніны
Рымская імпэрыя і пазьнейшая Эўропа (падчас росквіту)
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Ватыкане,
Мальтыйскім Ордэне
Рэгулюецца Папская акадэмія лаціны[d]
Статус: 9 выключна другая мова[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо і лацінскі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-1 la
ISO 639-2(Б) lat
ISO 639-2(Т) lat
ISO 639-3 lat
SIL LTN

Афіцыйная мова Ватыкану, Мальтыйскага ордэну і часткова каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў біялёгіі і мэдыцыне. Альфабэт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.

На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласьці Ляцыюм (Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м стагодзьдзем да нашай эры. Напрыканцы ІІ ст. да н.э. стала дзяржаўнай мовай Рымскай рэспублікі (пазьней аднайменнай імпэрыі), у тым ліку заваяваных тэрыторыяў — Брытаніі, Дакіі, дзе як дзяржаўная мова ўплывала на тамтэйшыя мясцовыя мовы (кельцкія, ібэрыйскія, германскія і г.д.). У выніку на пэрыфэрыі Рымскай імпэрыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы (вульгарная лаціна), якія ў некаторых рэгіёнах выцесьнілі папярэднія карэнныя мовы (напрыклад, у Галіі і Дакіі) і разьвіліся ў новыя мовы на аснове лацінскай. Гэтыя мовы аб’ядноўвае агульнае паходжаньне ад лаціны, яны аб’ядноўваюцца як мовы раманскай групы. Найбольш прадстаўнічымі раманскімі мовамі зьяўляюцца гішпанская, француская, партугальская, італьянская ды румынская мовы.

У Сярэднявеччы лаціна сталася ў Эўропе міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філязофіі й дыпляматыі. На ёй пісалі Ісак Ньютан, Томас Мор, Мікалай Капэрнік, Мікола Гусоўскі. Яе добра ведалі Францішак Скарына і Сымон Будны. У часы Адраджэньня беларуская моладзь Вялікага Княства Літоўскага вучылася ва ўнівэрсытэтах Заходняй Эўропы, вывучаючы ў іх лацінскую мову.

Пра ўплыў лацінскай мовы на беларускую сьведчаць шматлікія запазычаныя словы: адукацыя, аркуш, водар, гонар, літара, мэта, статут і г.д.

Па сёньняшні дзень лацінская мова выкарыстоўваецца для абазначэньня дыягназаў, лекаў у мэдычнай дакумэнтацыі, для абазначэньня біялягічных відаў. Лацінскія афарызмы часам выкарыстоўваюцца ў кніжнай мове.

Глядзіце таксама

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Індаэўрапейскія мовыІталійскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў ЗШАПавал КалечыцGoogleІндаэўрапейскія мовыГолуб (сузор’е)Tor BandВікіВольныя матэрыялыҐСамілаУніфікаваная назва рэсурсуРадаўніцаЛюдміла РублеўскаяКастусь ГубарэвічЛексычнае значэньнеПадляшшаКрайняя плоцьБанкруцтва.orgКарлес ПудждэмонДжавагарлал НэруПорнафільмы міжрасавыяАлегМарына ВасілеўскаяАзначэньне (часьціна сказу)Кузьма ЧорныЖанчына зьверхуГрэбля12 чэрвеняІдышНаваполацакПартыя аматараў піваМадэль OSIУладзімер ТарасевічКрама1891Сямейства (біялёгія)БілінгвізмГалерэя ЎСяргей ДарожныВялікі шаўковы шляхЛізаньне похвыДаўгерд (імя)Memento moriНямеччынаЛістападМутНіна Галіноўская1896Вэб-дызайнІнвэстыцыйны фондThe SuperbullzБуценьЛямбардFacebookБярозаўкаПаўднёвая АсэтыяСябарПрыметнікЭякуляцыяРодныя гоні (1927)Прыдатак (мовазнаўства)БеларусьСтральба з лукаЮры БеленькіЗлучокМараторыйТрстэнікПавал ДураўКурыца🡆 More