Фанэтыка: разьдзел мовазнаўства, які вывучае гукавую будову мовы

Фанэ́тыка (ад грэцкага слова φωνή = голас) — разьдзел мовазнаўства, якая вывучае гукі.

У прыватнасьці яна займаецца наяўнымі якасьцямі гукаў як маўленьня чалавека, так і іншых крыніц (напрыклад, кампутарнага сынтэзу), а таксама іх утварэньнем і ўспрыманьнем, у адрозьненьне ад фаналёгіі, якая займаецца гукавымі сыстэмамі і абстрактнымі гукавымі адзінкамі (такімі як фанэма). Фанэтыка працуе з асобнымі гукамі, а не з кантэкстам, у якім яны выкарыстоўваюцца ў мове. Таму дыскусіі наконт сэмантычнага значэньня гуку адсутнічаюць на гэтай стадыі лінгвістычнага аналізу.

Нягледзячы на тое, што пісьмовыя сыстэмы і альфабэты ў большасьці выпадкаў цесна зьвязаны з гукамі рэчы, фанэтысты больш зацікаўлены гукамі маўленьня, чым сымбалямі, якія іх увасабляюць. Тым ня менш сувязь паміж імі настолькі моцная, што ў шматлікіх слоўніках вывучэньне сымбаляў (дакладна сэміётыкі) падаецца як частка фанэтычных вучэньняў. Зь іншага боку, у логаграфічных пісьмовых сыстэмах звычайна падаецца значна менш фанэтычнай інфармацыі, хоць гэта інфармацыя не абавязкова адсутнічае. Напрыклад, сярод кітайскіх герогліфаў фанэтычны элемэнт спасылаецца на частку герогліфа, якая вызначае яго вымаўленьне, тым часам як радыкал спасылаецца на сэмантычнае значэньне. Сымбалі, якія маюць аднолькавы фанэтычны элемэнт, звычайна маюць падобнае вымаўленьне, але гэта ня ў якім разе ня значыць, што іх вымаўленьне зьяўляецца прадбачным і вызначаецца фанэтычным элемэнтам, таму што вымаўленьне значна зьмянілася зь цягам стагодзьдзяў, у той час як напісаньне засталося тым жа самым. Ня ўсе кітайскія герогліфы складаюцца з радыкалаў і фанэтычных элемэнтаў, але для большай часткі гэта ўласьціва.

Галіны фанэтыкі

  • Артыкуляцыйная фанэтыка вывучае паставы губ, языка, вакальнага тракту і іншых органаў маўленьня ў час вымаўленьня.
  • Акустычная фанэтыка займаецца вывучэньнем якасьцей гукавых хваляў і іх успрыманьнем унутраным вухам.
  • Слыхавая фанэтыка займаецца ўспрыманьнем маўленьня, галоўным чынам тым, як мозаг фарміруе пэрцэпцыйныя рэпрэзэнтацыі ўваходзячых дадзеных, якія ён атрымоўвае.

Існуе больш за сто розных фонаў, якія афіцыйна прызнаныя асобнымі гукамі Міжнароднай фанэтычнай асацыяцыяй і транскрыбіруюцца ў адпаведнасьці зь Міжнародным фанэтычным альфабэтам.

Фанэтыка вывучалася амаль 2500 год таму ў старажытнай Індыі, калі Pāṇini ў сваёй працы 5 ст. д.н.э. апісаў паставы і характар артыкуляцыі зычных у санскрыце. Сёньня амаль усе індыйскія альфабэты выкарыстоўваюць парадак зычных згодна з класыфікацыяй Pāṇini.

Літаратура

  • Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5

Tags:

Грэцкая моваГукМовазнаўстваФаналёгіяФанэмаЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛезьбіянстваМіхал ФедароўскіБінейкаТроп (літаратуразнаўства)ДзейнікВільняГалаўны мозагКрэдытЦыкорыяГенадзь КарпенкаІндаэўрапейскія мовыБанкруцтваЕсьманАстравецКаса (анатомія)Вадзім БолбасШпакМараторыйГісторыя БеларусіАснабрукUltraВожыкДжавагарлал НэруЯва (імя)Юры ГумянюкВольная Беларусь (рух)Сьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаІвонка СурвілаСоня садоваяРэшаўМарт (імя)Маладосьць (часопіс)Тэўтонскі ордэнГаштольд (імя)1891Рыгор МарцьянаўІмя па бацькуСаргоўдМарыя МартысевічАркадзь КуляшоўАдвакатПрыслоўеЗакон (права)МінэтБярэзаньМарат КазейНародная асьветаГісторыя СалігорскуДаўгаІмёны ліцьвінаўГімн Беларускай ССРПорнгабБДСМРэспубліка КарэяСемівалокіRSSІльля ХрэнаўСьвір (мястэчка)Каштоўная папера12 гадоў рабства (фільм)Мастацкая літаратураАфтальмалёгіяПрыметнікМураўёўкіГалоўная старонкаАнгельская моваРэжым ЛукашэнкіПравы чалавека ў БеларусіБука (імя)КолерЗ воўчым білетамСамароўкаЗамоваЛютДражна (Менская вобласьць)🡆 More