Пастава на каленях (па-лацінску: coitus a tergo), таксама каленна-локцевая пастава, «рак», мужчына ззаду, па-сабачы (па-ангельску: Doggy-style) — адна з пазыцый пры палавым акце.
Назва пазыцыі адбылася непасрэдна ад спосабу яе ажыцьцяўленьня: мужчына, стоячы на каленях, пранікае ззаду ў жанчыну, якая абапіраецца на калені і локці, прытрымваючы яе за талію, сьцегны, грудзі ці ягадзіцы.
У Старажытнай Грэцыі пазыцыя была вядомая як пастава ільвіцы.
Як адзначае Ігар Кон у сваей рабоце «Сэксуальная культура в Расеі: клубнічка на бярозцы», сэксуальныя пазыцыі ў Старажытнай Русі старанна аписвалася нормамі пакаянных кніг. Да ліку забароненых ставілася і пазыцыя на каленях, так як прайгравала паводзіны жывел або гомасэксуальны акт («скоцкі блуд» і «садомскі грэх з жонкаю»). Мінімальнае пакараньне за гэты грэх, піша Ігар Кон, складала шэсьцьсот зямных паклонаў, максымальнае — адлучэньне ад царквы. Пры гэтым прымаліся пад увагу канкрэтныя абставіны: як часта практыкавалася грахоўная пазыцыя, хто быў яе ініцыятарам, ці ўдзельнічала жонка добраахвотна або па прымусе мужа (маладым парам, да 30 гадоў, звычайна рабілася ласку, старэйшыя больш сурова караліся).
Пазыцыя дазваляе заднему мужчыне аглядаць і лашчыць свабоднымі рукамі сваю жанчыну ззаду. У сваю чаргу жанчына можа масажаваць палавой член і яечкі мужчыны, які ззаду, прасунуўшы руку паміж ног.
Таксама ў адрозьненьне ад місіянэрскай пазыцыі чэлес пранікае глыбей у похву і стымулюе эрагенную зону пярэдняга зводу похвы.
Асноўным недахопам пазыцыі «на каленях», як правіла, паказваецца недастатковы эмацыйны кантакт паміж людзьмі, з прычыны немагчымасьці глядзець у вочы адзін аднаму, цалавацца ў вусны і інш., што можа сьвядома ці несьвядома ўспрымацца як недахоп пяшчоты і рамантыкі. Акрамя таго, часам каленна-локцевая пастава можа ўспрымацца як прыніжальная для жанчыны, так як адпаведны спосаб заняткі сэксам можа ўспрымацца занадта падобным на зносіны жывел. Гэта акалічнасьць адбіваецца і ў вульгарных назвах позы: «па-сабачы», «рак» і г . д.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Пастава на каленях, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.