Кіеўская Русь: колішняя ўсходнеславянская дзяржава

Кі́еўская Русь — паняцьце, уведзенае ва ўжытак пазьнейшымі гісторыкамі, якое абазначае пэрыяд існаваньня старажытнарускай (усходнеславянскай) дзяржавы Русь ва Ўсходняй Эўропе ад канца IX ст.

у выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў Кіеў (у 882 годзе князем Алегам) і аб’яднаньня пад уладаю князёў дынастыі Рурыкавічаў большасьці ўсходніх славян, у тым ліку зямель, якія ляжалі на шляху з вараг у грэкі. Гэтая дзяржава праіснавала да падзеньня Кіева пад націскам войскаў манголаў.

Кіеўская Русь
Кіеўская Русь: Гісторыя, Культура, Крыніцы
882—1240 Кіеўская Русь: Гісторыя, Культура, Крыніцы
 
Кіеўская Русь: Гісторыя, Культура, Крыніцы
 
Кіеўская Русь: Гісторыя, Культура, Крыніцы
 
Кіеўская Русь: Гісторыя, Культура, Крыніцы
Герб
Герб
Месцазнаходжаньне {{{НазваЎРоднымСклоне}}}
Афіцыйная мова Царкоўнаславянская
Сталіца Кіеў
Форма кіраваньня
Вялікі князь
Манархія
Алег (першы)
Даніла (астатні)
Этнічны склад Славяне:
Старажытнаўкраінцы
Старажытнабеларусы
Канфэсійны склад Язычніцтва
праваслаўе
Валюта Кіеўская грыўня
Цяпер зьяўляецца часткай Украіна
Беларусь
Расея
Польшча


У Сярэднявеччы Кіеўская Русь мела найбольшую плошчу сярод усіх дзяржаваў у Эўропе, пры гэтым адзінай дзяржавы фактычна не існавала: шматлікія спробы князя Ўладзімера ў канцы X ст. зброяй аб'яднаць ўсе ўсходнеславянскія землі ўрэшце скончыліся няўдачай, а Полацкае княства ў зацятым змаганьні адстаяла сваю незалежнасьць.

Гісторыя

Да сярэдзіны IX ст. на ўсей тэрыторыі, заселенай усходнімі славянамі, пачалі фармавацца раньнефэадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узьнікла палітычнае ўтварэньне — Кіеўская Русь з цэнтрам у Кіеве. Землі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў увайшлі ў склад Кіеўскай Русі. Кіеўская Русь зьяўлялася раньнефэадальнаю дзяржаваю, на чале якой стаяў вялікі кіеўскі князь. У склад дзяржавы ўваходзілі асобныя землі на чале са сваімі князямі. Мясцовыя князі знаходзіліся ў васальнай залежнасьці ад вялікага кіеўскага князя. Яны павінны былі зьяўляцца з дружынай па патрабаваньні вялікага князя з мэтай ажыцьцяўленьня ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельніцтва плаціла даніну вялікаму князю кіеўскаму. У той жа час мясцовыя князі карысталіся амаль неабмежаванай уладай у сваіх княствах.

На тэрыторыі Беларусі склаліся два раньнефэадальныя княствы — Полацкае і Тураўскае, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі. Геаграфічнае становішча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця эканомікі, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовіла значэньне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русі. У Полацку існавала мясцовая княская дынастыя. Полацкія князі імкнуліся праводзіць незалежную ад Кіева палітыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступіла ў пэрыяд фэадальнае раздробленасьці і распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Менскае княства, Віцебскае княства, Друцкае княства, Ізяслаўскае княства, Лагойскае княства і інш. Другое раньнефэадальнае княства на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Тураўскае — утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кіеву ў якасьці часткі вялікакняскіх уладаньняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII — пачатку XIII ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных фэадальных княстваў: Тураўскае, Пінскае княства, Слуцкае княства, Клецкае княства, Дубровіцкае княства.

У пачатку XIII стагодзьдзя пачынаецца экспансія нямецкіх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапілі вусьце ракі Дзьвіны і такім чынам паставілі пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступіла ў барацьбу з крыжакамі, абапіраючыся на дапамогу літоўскіх плямёнаў і Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усходу на рускія землі накіраваліся татара-манголы. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапісы ўзгадваюць пра разбурэньні Берасьця, выкліканыя захопнікамі (аднак горад імі ня быў захоплены), а таксама пра асобныя бітвы з татара-манголамі ў Беларусі.

Культура

Як мяркуюць сучасныя навукоўцы, адзінай этнакультуры на Русі ў XI—XII стагодзьдзях не было. У этнічным пляне імпэрыя Рурыкавічаў была вельмі неаднароднай. Апрача ўсходніх славянаў, яе насялялі балты, фіна-вугры і народы цюркскага паходжаньня.

Агульная пісьмовая мова, ролю якой можна параўнаць з роляй лаціны ў каталіцкай Эўропе, не была этнакансалідуючым чыньнікам. Простая мова жыхароў розных мясьцінаў адрозьнівалася. Напрыклад, як сьведчаць Берасьцяныя граматы, мова жыхароў Ноўгарада ў XI ст. істотна адрозьнівалася ад мовы кіяўлянаў.

У культурным сэнсе Кіеўская Русь улучала ў сябе вялікі комплекс лякальных культураў.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кіеўская Русь ГісторыяКіеўская Русь КультураКіеўская Русь КрыніцыКіеўская Русь ЛітаратураКіеўская Русь Вонкавыя спасылкіКіеўская РусьАлег ВешчыКіеўШлях з варагаў у грэкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МінэтМастацкая літаратураЯўгенія ПфляўмбаўмПрывакзальная плошча (Менск)1918Маршы недармаедаўРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Даўгердзішкі (Іўеўскі раён)КалюмныПаўстаньне 1863—1864 гадоўВугоршчынаФрэдзі Мэрк’юрыБудваТроп (літаратуразнаўства)ДамоваАльпыСонечная энэргіяБацькаўшчынаБурбалка даткомаўКаханьне без пранікненьняАнатоль ВялюгінМікіта КрыўцоўАнілінгусСьвятлана ЦіханоўскаяВіленскі вакзал (Менск)ЯпоніяБэльгіяЛукіскі пляцСяржук Сокалаў-ВоюшРамантызмОйча нашФранцыяКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)ТранспартУладзімер Карызна (паэт)Заходняя ЭўропаШвайцарыяАндрэй ДынькоЗямля пад белымі крыламіЗа свабодную Беларусь (1942)Шахцёр СалігорскЖамойцьКантрабандаУкраінаСувэрэнная дзяржаваАдольф ГітлерВацлаў Ластоўскі.auЛаскаценьІван ШамякінТаполяМоўная нормаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуКанстытуцыя БеларусіДаўгодДавернае кіраваньнеПрыназоўнікУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьМураўёўкаБеларусыЭўропаГердвойнаПтушкіЭнэргаатамКазахстанСэксТутэйшыя (п’еса)Гомельская ратушаДзірман21 красавікаМікола ГусоўскіУсходнеэўрапейскі летні часСтаніслаў ВалодзькаМагілёў🡆 More