Грудзі

Грудзі — парныя скураныя ўтварэньні на пярэдняй паверхні грудной клеткі.

Яны разьмешчаныя па бакох ад сярэдняй лініі на ўзроўні II—VII рэбраў і маюць памер да 10—12 см у дыямэтру, таўшчынёй 3—4 см. У цэнтры залозы знаходзіцца кружок пігмэнтаванай скуры, унутры якога ўтрымліваецца смочак малочнай залозы. Мужчынскія й жаночыя грудзі разьвівацца з адной і той жа эмбрыялягічнай тканіны. Тым ня менш, у пэрыяд плоцевага пасьпяваньня, жаночыя плоцевыя гармоны, галоўным чынам, эстраген, спрыяюць хуткаму разьвіцьцю грудзёў, што не сустракаецца ў мужчынаў у сувязі з больш высокім узроўнем тэстастэрону. У выніку, жаночыя грудзі нашмат большыя ў памерах за мужчынскія, акрамя таго ў жанчынаў малочныя залозы, што знаходзяцца ў грудзёх, здольныя вылучаць малако, якое выкарыстоўваецца для кармленьня немаўлятаў.

Грудзі
Грудзі цяжарнай жанчыны

Разьвіцьцё

Грудзі 
Этапы разьвіцьця другасных плоцевых прыкметаў у дзяўчынак

Асноўная марфалягічная структура малочнай залозы чалавека, як жанчыны, гэтак і мужчыны, вызначаецца ва ўнутрычэраўным этапе разьвіцьця. Для дзяўчыны ў пэрыяд плоцевага пасьпяваньня, падчас тэлярхэ, то бок стадыі разьвіцьця грудзей, жаночыя плоцевыя гармоны, галоўным чынам эстрагены, садзейнічаюць росту й разьвіцьцю малочных залозаў, падчас якой малочныя залозы павялічваюцца ў памерах і аб’ёме, што зьяўляецца этапам разьвіцьця другасных плоцевых прыкметаў. Падчас такога разьвіцьця грудзі часам маюць няроўны памер, і звычайна на левым баку грудзі трохі большыя, гэтая асымэтрыя зьяўляецца часовай, і статыстычна пасьля плоцевага разьвіцьця жынчыны набывае сымэтрычную форму. Акрамя таго, разьвіцьцё грудзей часам можа праходзіць ненармальна, што праяўляецца праз празмерны іхны рост — гіпэртрафія, альбо недаразьвіцьцё, ў дзяўчынак і жанчынаў, у хлопчыкаў і мужчынаў парушэньнем разьвіцьця зьяўляецца гінэкамастыя, якое зьяўляецца сьледзтвам біяхімічнага дысбалянсу паміж нармальным узроўнем эстрагену й тэстастэрону, мужчынскага гармона.

Асымэтрыя

Прыкладна праз два гады пасьля наступу плоцевай сталасьці, што вызначаецца першым мэнструальным цыклем дзяўчыны, гармон эстраген стымулюе рост і разьвіцьцё тлушчавой тканіны, зь якой складаюцца грудзі. Гэта працягваецца на працягу прыкладна чатырох гадоў да ўсталяваньня канчатковай формы грудзей, то бок іхнага памеру й аб’ёму, прыкладна да таго як жанчыне споўніцца 21 год. Каля 90% жаночых грудзей зьяўляюцца асымэтрычнымі ў некаторай ступені, у памерах, аб’ёме або адносным становішчы адносна цела. Асымэтрыя можа выяўляцца ў памерах грудзей, пазыцыі смочкаў, ареолу ці іншых парамэтраў.

Грудзі зь левага боку часьцяком зьяўляюцца трохі большымі ў 62% выпадкаў. Гэта зьвязана з блізкасьцю да грудзей сэрца й большым лікам артэрыяў і вен, а таксама з наяўнасьцю ў гэтым месцы ахоўнага пласту тлушчу вакол сэрца, якое разьмешчана пад імі. Да 25% жанчынаў адчуваюць прыкметную асымэтрыю грудзей, пры выкарыстаньні бюстгальтара.

Культурныя аспэкты

У мастацтве

Грудзі 
Крыцкая багіня зьмеяў

У эўрапейскіх дагістарычных супольнасьцях, скульптуры жаночай фігуры з добра выяўленымі або моцна перабольшанымі грудзьмі былі звычайнай зьявай. Тыповым прыкладам зьяўляецца гэтак званая Вэнэра Вілендорфа, адзін з многіх артэфактаў палеаліту з шырокімі сьцёгнамі й грудзьмі. Артэфакты, як то міскі, наскальныя малюнкі і сьвятыя статуі з намаляванымі грудзьмі былі зарэгістраваныя ад 15000 да н. э. аж да позьняй антычнасьці па ўсёй Эўропе, Паўночнай Афрыцы й на Блізкім Усходзе. Многія жаночыя боствы, якія ўяўлялі сабою каханьне й урадлівасьць былі зьвязаны з грудзямі й грудным малаком. Фігуры багіні Астарты фінікійскай былі прадстаўлены ў якасьці слупоў зь вялікай колькасьцю грудзёў. Ізіда, эгіпецкая багіня, якая ўяўляла, сярод многіх іншых рэчаў, ідэальнае мацярынства, часьцяком прадстаўлялася як фараон-немаўля, што пацьвярджала тым самым боскі статус фараонаў. Нават некаторыя мужчыны-богі, якія зьяўляліся заступнікамі адраджэньня й урадлівасьці, маляваліся часам з грудзьмі, як то рачноы бог Хапі, які лічыўся адказным за гадавы разьліў Ніла. Жаночыя грудзі таксама займалі важнае месца ў мінойскай цывілізацыі ў выглядзе знакамітай статуэткі багіні зьмеяў. У Старажытнай Грэцыі існавала некалькі культаў глыбокай пашаны «Kourotrophos», маці, якае корміць немаўля малаком, у асобе багіні, як то Гаі, Геры й Артэміды. Пакланеньне бажаствам, якія сымбалізавалі жаночыя грудзі, у Грэцыі сталі менш распаўсюджанымі ў I тысячагодзьдзі. Папулярнае пакланеньне багіням-жанчынам значна зьнізіліся падчас уздыму грэцкіх гарадоў-дзяржаваў, што было спадкавана пазьней і Рымскай імпэрыяй.

У сярэдзіне I тысячагодзьдзя да нашай эры, грэцкая культура перажыла паступовае зьмяненьне ва ўспрыманьні жаночых грудзей. Жанчыны ў мастацтве былі пакрытыя адзеньнем ад самай шыі, у тым ліку жаночая багіня Атэна, заступніца Атэнаў, якая прадстаўляла сабой гераічныя намаганьні. Выключэньнем зьяўлялася толькі багіня каханьня Афрадыта, якая часьцяком малявалася цалкам аголенай, аднак у позах, якія павінны былі адлюстраваць сарамлівасьць і сьціпласьць. Нягледзячы на ​​тое, што аголеныя мужчыны ў Старажытнай Грэцыі намаляваныя стоячы ў поўны рост, большасьць аголеных жаночаў у грэцкім мастацтве, як правіла, маляваліся з прыкрытымі тканінай грудзямі.

Сэксуальная характарыстыка

У некаторых культурах грудзі гуляюць некаторую ролю ў чалавечай сэксуальнай актыўнасьці. Грудзі й асабліва смочкі зьяўляюцца аднымі з эрагенных зонаў жанчыны. Яны адчувальныя да дакрананьня, паколькі маюць мноства нэрвовых канчаткаў, а таксама раздражненьня рукамі альбо языком і зубамі перад альбо падчас плоцевага чыну. Некаторыя жанчыны могуць дасягнуць аргазму пры працяглым такім узьдзеяньні на грудзі. У старажытнай індыйскай працы «Камасутра», лёгкія драпіны на грудзях цьвікамі й пакусы зубамі лічацца эратычнымі. Пры сэксуальным ўзбуджэньні павялічваецца й памер грудзей, вянозная сетка грудзей становяцца больш прыкметнай, а смочкі становяцца больш цьвёрдымі. У параўнаньні зь іншымі прыматамі, чалавечыя грудзі прапарцыйна больш вялікія на працягу ўсяго жыцьця дарослых жанчынаў. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што яны, магчыма, разьвілася як візуальны сыгнал плоцевай сталасьці й пладавітасьці.

Многія людзі лічаць, што грудзі зьяўляюцца адным з важкіх аспэктаў жаночага цела, з эстэтычнага й эратычнага пункту гледжаньня. Паводле дасьледаваньняў, якія былі праведзены ўнівэрсытэтам Вікторыі ў Вэлінгтоне, грудзі часьцяком ёсьць першае на што мужчыны зьвяртаюць увагу ў жынчыне, і на гэтую частку цела яны глядзяць на працягу больш доўгага часу, чым на іншыя часткі цела. Аўтары дасьледаваньня першапачаткова меркавалі, што прычына гэтага зьвязана з эндакрыналёгіяй, бо больш вялікія грудзі паказваюць больш высокі ўзровень эстрагену й большую нараджальнасьць, але дасьледчыкі заявілі, што «мужчыны могуць глядзець часьцей на грудзі, таму што яны проста добры выглядаюць эстэтычна, незалежна ад памеру».

Многія людзі лічаць выгляд голых жаночых грудзей эратычным, і яны могуць выклікаць павышанае сэксуальнае жаданьне мужчынаў у некаторых культурах. Некаторыя людзі праяўляюць павышаную сэксуальную цікавасьць да жаночых грудзей, што можа разглядацца як фэтыш грудзей.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Грудзі РазьвіцьцёГрудзі Культурныя аспэктыГрудзі КрыніцыГрудзі Вонкавыя спасылкіГрудзіГармонТэстастэронЭмбрыялёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Койданаў.neРасейская моваСпакусьнікіПратэстанцкая РэфармацыяКарл МарксАльгерд БахарэвічЛесьбійская эротыкаСяргей СматрычэнкаКонрадІпаці ПацейКультура (радыё)Салатная цыкорыяМаксім БагдановічПабуджальны сказПэтэр ПэлегрыніПМіхась БашлакоўГрамадзкі набытакМаскваВільняЛетува (каралеўства, 1918)Генадзь ПашкоўДабрыняМарат КазейВікінавіныЎГама (літара)Дзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьСямейства (біялёгія)Андраш ШэфэрВясельная сукенкаПаставыУнівэрсальны каардынаваны часБэрнатЛексычнае значэньнеNokia 6500 classicБеларускі клясычны правапісМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніMemento moriЮры БеленькіМ’янмаКропка (знак прыпынку)Бісэксуальная парнаграфіяISO 4217Нямецка-савецкая вайнаЁсіф СталінЖурАрцём АрашонакЯнка СіпакоўДзейнікНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяТутэйшыя (літаб’яднаньне)Крама (гурт)ПокуцьЖодзінЯн ЧыквінПарнаграфіяВіктар ШніпАндрусь ГорватЯн ЧэрскіБаранавіцкі раёнЗаходнепалеская моваБіялёгіяАдлігаАдвечным шляхамW2010-яФранцыяУнівэрсытэтГрыгарыянскі каляндар🡆 More